Get Mystery Box with random crypto!

Славутая лёгкаатлетка і народная дэпутатка Вярхоўнай рады Укра | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Славутая лёгкаатлетка і народная дэпутатка Вярхоўнай рады Украіны Вольга Саладуха выказалася наконт магчымага допуску спартоўцаў с Беларусі і рф да Алімпіяды:

Спадзяюся, што ні МАК, ні французскі ўрад не прымусяць нас зрабіць складаны выбар: байкатаваць Алімпіяду ці паціснуць руку тым, на кім кроў украінцаў.

Сама меней 317 спартоўцаў і трэнераў загінулі. Гэта не толькі салдаты на фронце, але і людзі ў тыле. Вораг мэтанакіравана і планамерна знішчае нашу спартыўную інфраструктуру. На сённяшні дзень пашкоджаны 343 спартыўныя аб'екты, 95 з іх цалкам разбураны.

Іншым рашэннем можа стаць падпісанне антываеннай дэкларацыі расейскімі і беларускімі спартоўцамі, якія хочуць прыняць удзел у Гульнях. Яны павінны асудзіць вайну пуціна. Пасля гэтага тыя, хто падпіша такі дакумент, змогуць сфарміраваць каманду бежанцаў і выступіць на Алімпіядзе.

Нагадаем, што Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапускаць да спаборніцтваў беларускіх і расейскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі яны не дапускалі "актыўнай падтрымкі вайны", а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі структурамі Беларусі або рф.

Крыніца: AFP

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд