Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі гандбаліст Кірыл Самойла заключыў 4-гадовы кантракт | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Беларускі гандбаліст Кірыл Самойла заключыў 4-гадовы кантракт з польскай "Віслай".

Кірыл Самойла, гулец зборнай Беларусі, перайшоў у польскі гандбольны клуб "Вісла". Зараз ён будзе гуляць у Лізе чэмпіёнаў.

Як паведамляе яго новы клуб, Кірыл ужо знаходзіцца ў Польшчы і праходзіць рэабілітацыю пасля траўмы калена. Вось што ён распавядае пра свой трансфер:

Нарэшце выступлю ў Лізе чэмпіёнаў — гэта самы высокі ўзровень у клубным гандболе. Апроч таго, хочацца адчуць, што такое польская ліга. Для мяне гэта першы досвед выступу за мяжой, крок уверх па лесвіцы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд