Get Mystery Box with random crypto!

Майстар спорту па гімнастыцы Сямён Букин распавёў нам пра тое, | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Майстар спорту па гімнастыцы Сямён Букин распавёў нам пра тое, як пачаў размаўляць на роднай мове

Вырашыў перайсці на мову, калі ўсвядоміў, што руская мова, на якой я прывык размаўляць з нараджэння - навязана. Яна хітра укаранялася ў СССР усім краінам. Гэтакая павольная акупацыя і ператварэнне людзей у HOMO SOVETICUS. Што ў нашай краіне адбываецца да гэтага часу. Прывід камунізму, які з 94 года ніяк не здохне (знікне).

Родная мова — адзін з паказчыкаў незалежнасці краіны. Паказчык культурнай развітасці насельніцтва. А наш беларускі знішчаўся з даўніх часоў. Тым самым знішчалася наша культура, самабытнасць.

Пазнаёміўся з дзяўчынай, яна цалкам беларускамоўная. Вельмі разумная і прыгожая. Беларусачка . Мы з ёй перапісваліся на мове. І, калі мы сустракаліся, я ўсё яшчэ размаўляў па-расейску, а яна — па-беларуску. Слухаць яе было так прыемна. Але мне не хапала слоўнікавага запасу, каб з ёй размаўляць на мове. Хоць разумеў я практычна ўсё.

Пазней я даваў інтэрв'ю журналістцы ТУТ.бай — і яна таксама апынулася беларускамоунай. Гэта быў знак.

Потым пачаў чытаць кнігі на беларускай. Першай, за доўгі час пасля школы стала кніга Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Зараз чытаю «Людзі на балоце» Івана Мележа. З'явілася шмат людзей, хто, калі і не размаўляў, то перайшоў на мову. З бацькамі стаў на мове размаўляць, з сястрой, з сябрамі. Не заўсёды. Але крок па кроку.

Жадаеце пазнаць аб тым, як Сямён вучыць мову Хутка раскажам

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду