Get Mystery Box with random crypto!

Таццяна Пархімовіч, жонка Аляксея Кудзіна, распавяла «Нашай Ні | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Таццяна Пархімовіч, жонка Аляксея Кудзіна, распавяла «Нашай Ніве» пра тое, як спраўляецца адна і якой бачыць будучыню

Мне цяжка праз тое, што яго няма каля мяне. Але нават калі б Лёша не здолеў з’ехаць і атрымаў тут нейкія чатыры гады калоніі, для мяне гэта таксама зусім не было б праблемай. Хаця зразумела, што ніхто не будзе сядзець ні чатыры, ні дванаццаць год. Я проста ведаю, што ўсё скончыцца.

Часам я праяўляю эмоцыі, бо з цягам часу гэта ўсё-ткі накопліваецца. Але не дазваляю сабе, каб ён бачыў мае слёзы. А яшчэ разумею, што яму вельмі важна проста бачыць мяне. Нічога, мы тут яго падтрымаем і ўсё зробім, што належыць.

Я вельмі ганаруся мужам, і кожны дзень кажу пра гэта дзецям. Нагадваю, што тата — малайчынка, і ён зараз пакутуе за сваю праўду. Я і так ім ганарылася, але сваімі ўчынкамі ён цалкам апраўдаў мае чаканні.

Я часта ўяўляю, як пабачу Лёшу на волі. Думаю, як яго сустракаць, ці бегчы да яго насустрач. Лёша кажа, што адчувае сябе нармальна, але часам, калі трэніруецца, падымае галаву і ўсведамляе, што ён у турме. Таму, калі ён выйдзе на волю, Лёша будзе адчуваць нейкую асцярогу, нібыта жывёлу выпускаюць з заапарка. У дадатак ён жа не ведае, ці буду я яго сустракаць.

Але я ведаю, што гэта здарыцца і ён выйдзе на волю. Упэўненасць — гэта палова перамогі, Лёша сам мне так кажа, калі едзе на бой. Мы з ім аптымісты, і ніякіх дрэнных думак у нас быць не можа. Думкі матэрыяльныя.

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду