Get Mystery Box with random crypto!

Былы артыст канадскага Цырка дзю Салей, гімнаст, акрабат Сямён | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Былы артыст канадскага Цырка дзю Салей, гімнаст, акрабат Сямён Букин падзяліўся лайфхакамі вывучэння беларускай мовы

Самы галоўны лайфхак — гэта размаўляць. Не саромецца памыляцца. Так было і з англіскай. Шмат памылак. Каму трэба — паправіць. Буду толькі рады. Не горды. Таму што многія, калі іх папраўляюць, лічаць гэта слабасцю і падзеннем свайго інтэлекту ў вачах іншых. Мне — пофігу. Я нават не пакрыўджуся, калі мне скажуць, што я — дурань. Затое слова новае буду ведаць.

У інстаграме шмат гуртоў па мове. Напрыклад, @lohkaja_mova. Яны бяруць прыгожыя малюнкі і пішуць слова. Я захоўваю ў закладках незнаёмыя і гэтак запамінаю. Гэтак жа ёсць класныя суполкі МОВА НАНОВА. Упершыню выпадкова ўбачыў менавіта МОВА НАНОВА Гародня @movananovaharodnia. Але ж суполкі па ўсёй Беларусі. Яны праводзяць сустрэчы онлайн і афлайн. Я прымаў удзел у адной сустрэчы беларускамоўных Шаркаўшчыны. Дзве гадзіны я распавядаў пра сябе на мове, адказваў на пытанні. Гэта было вельмі крута! Такія цікавыя і добрыя людзі. Сапраўдныя беларусы.

Любімых слоў неверагодна шмат. Але ж вось гэтыя — самыя любімыя:
"Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш" (Ул.Караткевіч)

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду