Get Mystery Box with random crypto!

Лявон Вольскі 🔈

Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈 Л
Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈
Адреса каналу: @lavonvolski
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 997
Опис з каналу

Аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”, лідар гуртоў VOLSKI, KRAMBAMBULA і N.R.M.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення 6

2022-06-01 19:56:51
З Днём абароны дзяцей!
225 views16:56
Відкрити / Коментувати
2022-06-01 14:15:16
Ён аднойчы прыйшоў у кіно “Кастрычнік” у манаскай апранасе на голае цела.
Забралі ў міліцыю. Прапрацоўвалі. А што вы хацелі — у СССР мастацкія акцыі каштавалі дорага. Яго гэта не спыняла — Уладзю Лапо, вядомага ў менскай нефармальнай тусоўцы, як “Пілёт”, бо ён у халодную пару году часьцяком хадзіў у лётніцкім шлеме.

Мы вучыліся ў “глебаўцы”. Сябравалі.

Цяпер я прыехаў у Бэрлін і атрымаў ад Уладзі прэзэнт — вось гэтую графічную працу.
Дзякуй!
285 views11:15
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 20:52:48
Шчыра ўдзячны вам за тыя добрыя словы, якія вы кажаце мне пасьля канцэртаў ці дасылаеце ў паведамленьнях (а я стараюся адказваць вам на вашыя пытаньні ды адгукацца на вашыя просьбы).

Я радуюся і сумую разам з вамі, спачуваю вам ды спадзяюся, як і вы, а, галоўнае, гэтак жа, як і вы, я ведаю, што сьвятло абавязкова пераможа і мы разам яшчэ адсьвяткуем гэты дзень.
213 views17:52
Відкрити / Коментувати
2022-05-30 11:17:02
Віленчукі ды госьці літоўскай сталіцы, нічога не плянуйце ў суботу 4 чэрвеня! Бо я запрашаю вас на акустычны канцэрт, які пройдзе ў Paviljonas (Pylimo g. 21B).

Рэгістрацыя на канцэрт тут: https://www.eventbrite.com/e/349908845777

Па ўступнай рэгістрацыі кошт квітка - 15 эўра, на ўваходзе ў дзень канцэрта 20 эўра.

Прыходзьце самі ды запрашайце сяброў!
215 views08:17
Відкрити / Коментувати
2022-05-29 22:16:42
Усё нэрэальна, нібыта ў сьне…

: Зьміцер Брушко

Berlin 28/05
258 viewsedited  19:16
Відкрити / Коментувати
2022-05-29 20:47:46 Арышт - слова гэтага тыдня. Чаму - глядзіце ў новым выпуску маёй аўтарскай праграмы “Слова тыдня”.



286 views17:47
Відкрити / Коментувати
2022-05-29 01:06:35
Vielen dank, Berlin!

Гэта быў утульны, хатні ды душэўны вечар. Дзякуй вам за гасьціннасьць, вашыя пытаньні ды цеплыню.

Да сустрэчаў!
Жыве Беларусь!

Дзякуй за арганізацыю:
Razam.germany
Haus der Statistik

Частка сродкаў з канцэрту ахвяруецца цэнтру дапамогі ўкраінскім бежанцам у Варшаве @freeshop_fundacja_zyvi
116 viewsedited  22:06
Відкрити / Коментувати
2022-05-28 13:59:18
Дарагія бэрлінчане і госьці нямецкай сталіцы, запрашаю вас сёньня на акустычны канцэрт а 20-й гадзіне!

Karl-Marx Allee 1,
Haus der Statistik Haus A

Квіткі на ўваходзе.
189 views10:59
Відкрити / Коментувати
2022-05-27 12:01:30
Па шматлікіх просьбах працоўных і сялянаў еду ў Вільню, каб зайграць адмысловы канцэрт і нарэшце сустрэцца з вамі, даражэнькія сябры й сяброўкі.
Рыхтуйцеся разам сьпяваць, крыху сумаваць, крыху весяліцца, крыху настальгаваць ды верыць у лепшае!

Сустрэнемся ў суботу 4 чэрвеня ў цэнтры Вільні, Paviljonas (Pylimo g. 21B).

Кошт квіткоў па папярэдняй рэгістрацыі 15 эўра:
https://www.eventbrite.com/e/349908845777
У дзень канцэрта на ўваходзе - 20 эўра.

Колькасьць мейсцаў абмежаваная.
129 viewsedited  09:01
Відкрити / Коментувати
2022-05-26 19:50:56
“Тры чарапахі” ў Аахэне сёньня!

Такога гэтая сталіца франкскіх каралёў дагэтуль ня чула, а вы паслухайце!
280 views16:50
Відкрити / Коментувати