Get Mystery Box with random crypto!

Лявон Вольскі 🔈

Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈 Л
Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈
Адреса каналу: @lavonvolski
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 997
Опис з каналу

Аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”, лідар гуртоў VOLSKI, KRAMBAMBULA і N.R.M.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення 8

2022-05-18 11:31:37
Сашу Кулінковічу — 50! Саша — няўрымсьлівы, вясёлы, гаротны, заклапочаны, сумленны, задуменны, разважлівы, безразважны, паранены на гэтай вечнай беларускай вайне — застаўся з намі.
Песьні гучаць, часы мінаюць, усё зьмяняецца, а словы застаюцца актуальныя ці то выглядаюць на прарочыя, ці проста добра пачуваюцца ў новай рэчаіснасьці ў адсутнасьці свайго гаспадара.
Хаця якая там адсутнасьць?! Саша з намі! Прыходзьце сёньня ў варшаўскі клюб “Remont” а 19-й гадзіне.
Адзначым ды ўшануем!

#сашатут

: https://cutt.ly/lHEzf85
158 views08:31
Відкрити / Коментувати
2022-05-13 17:50:39
САКРЭТ РАСКРЫТЫ!

Я шчыра дзякую вам, дарагія сябры й сяброўкі, за ўсе варыянты адказаў, якімі вы падзяліліся, здагадваючыся, хто ж прыедзе разам са мной у Прагу.

Я абавязкова ўлічу на будучыню вашыя цікавыя прапановы!

Правільны варыянт адказу таксама прагучаў - гэта мой паплечнік, сябра і цудоўны гітарыст, Павал Трыпуць

Сустрэнемся ўжо 11 чэрвеня ў клюбе “La Casa”!
250 views14:50
Відкрити / Коментувати
2022-05-12 22:40:22
18 траўня ў клюбе Remont (ul. Waryńskiego 12a) у Варшаве адбудзецца канцэрт з нагоды 50-годьдзя Аляксандра Куллінковіча.

Прагучаць найлепшыя творы гурта Neuro Dubel.

Запрашаю!

Квіткі: https://bit.ly/3FHsKXL

#сашатут
323 views19:40
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 21:00:21
Дарагія сябры й сяброўкі, цяпер набыць цішоткі з дызайнамі “Тры чарапахі” ды “Партызанскі” можна ў Беларускім Моладзевым Хабе на плошчы Канстытуцыі, 6 у Варшаве.

Завітвайце ў гэтае мейсца сілы беларускай культуры, там цудоўныя людзі і цудоўныя рэчы.

Разам з Glinnik Stasia і Alexander Lapko
366 views18:00
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 12:53:03 YouTube ды Instagram-блогер у этэры @Euroradio пра “Менск і Мінск”, “Беларусь і Белоруссію”, пра вайну, творчасьць і бліжэйшыя канцэрты.

: Глядзіце цалкам на старонцы “Еўрарадыё” у YouTube:


380 views09:53
Відкрити / Коментувати
2022-05-10 11:11:47
“Тры чарапахі” даехалі да Кіпру!

Уладзімір Цэслер у цішотцы з новай калецыі дызайнаў.
409 views08:11
Відкрити / Коментувати
2022-05-09 15:22:12
Увага! Прага, 11.06

У Прагу я прыеду не адзін, а з кім, даведаецеся крыху пазьней.
Можаце напісаць свае варыянты ў камэнтарах, а аўтару правільнага адказу мы падорым цішотку “Тры чарапахі” з нашай новай калекцыі.

І, канешне ж, запрашаю вас на канцэрт, дарагія сябры й сяброўкі!

Кошты на квіткі і форма рэгістрацыі з’явяцца крыху пазьней у маіх сацыяльных профілях і на старонках арганізатараў, Зьвязу беларусаў замежжа ды суполкі “Пагоня”.
432 views12:22
Відкрити / Коментувати
2022-05-08 21:38:33 Тым часам у Belsat Music Live выйшаў плэй-ліст, куды ўвайшлі адразу некалькі маіх песень з розных праектаў, а таксама шмат іншых цікавых і вельмі цікавых трэкаў ад розных беларускіх музыкаў.

То стаўце на repeat



457 views18:38
Відкрити / Коментувати
2022-04-30 18:07:30 Сябры й сяброўкі, слова гэтага тыдня - газ.

А ў вас у кватэры газ?

Глядзіце новы выпуск маёй аўтарскай праграмы “Слова тыдня” на канале “Sens”!

:

736 views15:07
Відкрити / Коментувати
2022-04-28 12:54:39 Шаноўныя сябры й сяброўкі, на YouTube-канале “Sens” пабачыла сьвет мая новая аўтарская рубрыка “Слова тыдня”.

І першае слова - гэта “Фэйк!”

Пастаўце , калі вам спадабалася ідэя і вы хочаце, каб я працягваў.

Ці падзяліцеся сваімі думкамі з нагоды тэмы ў камэнтарах, мне будзе цікава пазнаёміцца з вашымі меркаваньнямі.

:

748 views09:54
Відкрити / Коментувати