Get Mystery Box with random crypto!

Tech Lead – навука і тэхналогіі

Логотип телеграм -каналу techleadby — Tech Lead – навука і тэхналогіі T
Логотип телеграм -каналу techleadby — Tech Lead – навука і тэхналогіі
Адреса каналу: @techleadby
Категорії: Технології
Мова: Українська
Передплатники: 1.71K
Опис з каналу

Навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры. Тэрыторыя клясычнага правапісу.
Сувязь з рэдакцыяю: @techleadbybot

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення 2

2023-03-05 21:54:13
Неймаверна: нэйрасетка змагла прачытаць думкі людзей

Падчас экспэрымэнту людзям паказвалі малюнкі, здымаючы зьвесткі мазґавое актыўнасьці. Потым гэтыя зьвесткі перадавалі штучнаму інтэлекту Stable Diffusion. Без дадатковага навучаньня нэйрасетка змагла досыць дакладна адлюстраваць малюнкі, на якія глядзелі людзі.

Вынікі сэнсацыйныя. Раней нэйрабіёлягі сьцвярджалі, што «зьняць» з мозґу малюнак таго, пра што думае чалавек, немагчыма, бо ва ўсіх людзей нэйронавыя сувязі сфармаваныя ўнікальным чынам. Гэты экспэрымэнт даказаў, што ўяўленьні навукоўцаў аб працы мозґу былі памылковыя.

На ілюстрацыі ў верхнім шэрагу — малюнкі, на якія глядзелі людзі, а ў ніжнім — тое, што намалявала нэйрасетка, чытаючы думкі людзей.

#ai
993 views18:54
Відкрити / Коментувати
2023-03-04 23:48:38
У Баранавічах выяўленыя выпадкі захворваньня на рэдкую хваробу

Выяўленыя ўжо 34 выпадкі заражэньня вельмі рэдкаю хваробаю — гэмарагічнаю ліхаманкаю з ныркавым сындромам. Людзі заражаюцца праз дыхальныя шляхі.
753 viewsedited  20:48
Відкрити / Коментувати
2023-03-04 20:03:04
Ілану Маску не дазволілі ўжыўляць чыпы ў чалавечыя мазгі

Улады ЗША забаранілі кампаніі Ілана Маска Neuralink выпрабоўваць нэйрачыпы на людзях. Пра гэта стала вядома агенцтву Reuters.

Праект мільярдэра па ўжыўленьні чыпа ў чалавечы мозг прадугледжвае, што зь яго дапамогаю паралізаваныя змогуць устаць на ногі, а невідушчым вернецца зрок. Аднак улады палічылі, што рэалізацыя праекта выкліча дзясяткі праблемаў, якія кампанія мае вырашыць, перш чым праводзіць выпрабаваньні.

Напрыклад, улады асьцерагаюцца літыевай батарэі і таго, што малюсенькія правады могуць патрапіць у іншыя вобласьці мозгу. Узьнікла таксама пытаньне, ці магчыма выдаліць чып, не пашкодзіўшы абалонку мозгу.
715 views17:03
Відкрити / Коментувати
2023-03-04 14:08:47
Microsoft прэзэнтавала штучны інтэлект новага пакаленьня

Kosmos-1 — гэта AI-мадэль, якая ўмее аналізаваць выявы, распазнаваць тэкст на іх, вырашаць візуальныя галаваломкі, праходзіць тэсты IQ і ўспрымаць каманды на чалавечай мове.

Гэтая сыстэма, як сьцвярджаецца, зможа аб'яднаць розныя рэжымы ўводу: тэкст, малюнкі, відэа, гук і гэтак далей. Гэта дазволіць стварыць «агульны штучны інтэлект», які зможа вырашаць шмат якія задачы ня горш за чалавека.

#microsoft #ai
715 viewsedited  11:08
Відкрити / Коментувати
2023-03-03 14:51:22
Бліжэйшымі днямі адбудуцца магутныя землятрусы па ўсёй Зямлі?

У пачатку сакавіка па ўсёй плянэце могуць адбыцца землятрусы. Аб гэтым распавёў сэйсмоляг Фрэнк Хугэрбітс зь Нідэрляндаў, які раней прадказаў землятрус у Турцыі і Сырыі.

Зрабіўшы аналіз разьмяшчэньня нябесных целаў, Хугэрбітс прыйшоў да высновы, што збліжэньне Зямлі зь іншымі плянэтамі 2 і 5 сакавіка можа прывесьці да высокае сэйсьмічнае актыўнасьці і магутных землятрусаў 3-4 ці 6-7 сакавіка.
691 views11:51
Відкрити / Коментувати
2023-03-02 22:29:05
Tesla паказала, як два чалавекападобныя робаты зьбіраюць трэцяга

Кіраўнік Tesla Ілан Маск адзначыў, што прагрэс у сфэры распрацоўкі чалавекападобных робатаў умерана хуткі. Дастатковая колькасьць такіх робатаў зможа павялічыць ВУП асобных краінаў і ўсяго сьвету, і аднойчы на кожнага жыхара Зямлі будзе прыпадаць як мінімум адзін робат.

Робат можа рухацца з хуткасьцю максымум 8 км/г, таму ў выпадку спробаў сілавога ўзьдзеяньня чалавек зможа перамагчы і паваліць яго або ўцячы.
688 viewsedited  19:29
Відкрити / Коментувати
2023-03-02 12:34:01
Празьмернае карыстаньне сацсеткамі павялічвае рызыку суіцыду ў дзяцей

Амэрыканскія і канадзкія навукоўцы разгледзелі зьвесткі, атрыманыя з найбуйнейшага доўгатэрміновага назіраньня за разьвіцьцём мозгу ў ЗША. Усяго за два гады былі вывучаныя 11663 дзіцяці ва ўзросце 9-11 гадоў, якіх апыталі, між іншым, аб праведзеным у сацыяльных сетках часе і суіцыдальных думках.

Аналіз паказаў, што кожная дадатковая гадзіна экраннага часу, выдаткаваная на прагляд відэа, відэагульняў, тэкставых паведамленьняў і відэачатаў, павышае рызыку самагубства на 9% на працягу двух наступных гадоў.
635 viewsedited  09:34
Відкрити / Коментувати
2023-03-01 15:05:36
Створаны робат для 3D-друку на ўнутраных органах

Аўстралійскія навукоўцы стварылі робата-руку для 3D-друку біяматэрыялу на ворганах унутры цела. Яго можна зьмяшчаць у цела як эндаскоп і наўпрост дастаўляць матэрыялы для біядруку. Тэхналёгія дазволіць мінімальна інвазіўна нарошчваць тканкі на пашкоджаных органах, напрыклад, на сьценках страўніка ці кішкі.

Сыстэму ўжо пратэставалі ўнутры штучнае тоўстае кішкі, а таксама на нырцы сьвіньні. Паводле навукоўцаў, празь 5-7 гадоў тэхналёгія можа быць даступная мэдыкам для шырокага карыстаньня.
674 viewsedited  12:05
Відкрити / Коментувати
2023-03-01 09:00:32
Xiaomi прэзэнтавала зарадку, якая зараджае тэлефон за 5 хвілін

Для дэманстрацыі магчымасьцяў новае зарадкі на 300 Ват на выставе MWC ў Барсэлёне выкарысталі вэрсію смартфона Redmi Note 12 Pro+ з акумулятарам на 4100 мА*г. Атрымаліся наступныя вынікі: 20% зарада тэлефон набраў прыкладна за хвіліну, 50% — за 2 хвіліны, 100% — менш як за 5 хвілінаў.

#mwc #xiaomi
613 views06:00
Відкрити / Коментувати
2023-03-01 00:03:06
Маск зьбірае каманду для распрацоўкі канкурэнта ChatGPT

Ілан Маск — сузаснавальнік OpenAI, якая выпусьціла ChatGPT, — хоча стварыць новую дасьледчую лябараторыю для распрацоўкі канкурэнта гэтага чат-бота. Праект пакуль на раньніх стадыях, ніякіх пэўных плянаў яшчэ няма. Відавочна адно: чым больш канкурэнцыі — тым хутчэй будзе разьвівацца штучны інтэлект.

Маск быў старшынёй OpenAI, якая задумвалася як некамэрцыйная арганізацыя, і сышоў у 2018 годзе на тле канфлікту інтарэсаў з сузаснавальнікам Сэмам Альтманам.

Ад моманту рэлізу ChatGPT у мінулым лістападзе ў АІ-гонку ўключыліся Google, Meta, кітайскія кампаніі і многія іншыя гульцы тэхнасфэры.

#ai
643 views21:03
Відкрити / Коментувати