Get Mystery Box with random crypto!

Тутэйшы Шляхціч

Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч Т
Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч
Адреса каналу: @tutejsyja_bel
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 1.58K
Опис з каналу

Пашыраю беларушчыну

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення 8

2022-07-02 15:25:43 Дарэчы, прама зараз Ягор распачынае стрым па 4-му Фалаўту. Залятайце:
594 views12:25
Відкрити / Коментувати
2022-07-02 14:01:42
Востра стаіць пытаньне, а што, халера, глядзець на ютубе па-беларуску? Дзе гэты кантэнт? Вашай увазе:

1. Vozhyk - сьмешная пераагучка;
2. Рудзі - канал пра відэагульні;
3. Дамова - праект, дзе запрашаюць людзей з рознымі поглядамі і ідэнтычнасьцямі;
4. Vanya in Japan - беларус у Японіі;
5. Стрымлер - стрымы па-беларуску;
6. ХАДАНОВІЧ - пра актуальную ў наш час літаратуру;
7. Это Минск, детка! - пра абсурдныя навіны і грамадска-палітычныя падзеі;
8. ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ - дэпутат незалежнасьці пра палітыку;
9. ТОК | TALK - інтэрв'ю «Ток» з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае.;
10. Віталь Чырвінскі. РАЗМОВЫ АБ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ.;
11. Слухай Сюды - зараз на канале выходзяць гутаркі па гісторыі Беларусі;
12. Гаварун - мультфільмы па-беларуску;
13. Малаток - праходжаньне гульняў.

P.S. я склаў сьпіс з тых каналаў, дзе выходзіць зараз кантэнт, то бок каналы жывыя. Я дадаў усе тыя каналы, пра якія сам ведаю, а вы ўжо самі выбярайце, што вам спадабаецца.
3.7K viewsedited  11:01
Відкрити / Коментувати
2022-07-02 00:42:20
Расціслаў Лапіцкі - асоба, якую лукашэнаўскі рэжым намагаецца сцерці з гісторыі Беларусі. Бо любыя нязручныя моманты беларуска-расейскіх узаемаадносінаў для гэтага рэжыма роўна смерці.

Але Расціслаў Лапіцкі - юнак, які ўвасабляе сабой беларускі гонар, увасабляе сабой беларуса, які прагне вольна жыць, у сваёй, незалежнай дзяржаве. Ён не баяўся выказвацца і казаць так, як ёсць. За што яго савецкі рэжым жорстка пакараў - расстрэлам.

Але для беларускай гісторыі Расціслаў Лапіцкі - гэта герой і ўзор годнасці. Наша з вамі задача - памятаць нашых герояў, як бы рэжым не пляжыў нашую гістарычную памяць.
3.1K views21:42
Відкрити / Коментувати
2022-06-29 20:01:31 Прам'ера пачалася, запрашаю да прагляду!
701 views17:01
Відкрити / Коментувати
2022-06-29 18:56:19 Ціскайце на званочак у наладках ютуба, каб не прапусціць сёння прам'еру
702 views15:56
Відкрити / Коментувати
2022-06-29 18:45:59 Вы вельмі прасілі разабраць антыкамуністычны супраціў у Беларусі. Ну што ж, з гэтай нагоды я распачынаю шэраг выпускаў, што прысвечаны акурат гэтай тэме і запрашаю сёння на прам'еру а 20:00 па беларускім часе - Беларус супраць савецкай улады: Расціслаў Лапіцкі
722 viewsedited  15:45
Відкрити / Коментувати
2022-06-27 19:03:08 Дапамажыце, калі ласка, распаўсюдзіць. Нам вельмі патрэбна знайсьці СММ спецыяліста, ці спецыялістку, што будзе рабіць для нас з вамі вельмі здораўскі кантэнт па падзеях у Беларусі і навокал. Гэта паўнавартасная праца з добрай зарплатай.

P.S. хто ня ведае чаму я пішу "нам" , то тлумачу: для праекта "Это, Минск, детка!" я раблю навіныя відэа ў тыкток і ютуб.
1.8K views16:03
Відкрити / Коментувати
2022-06-27 18:56:35 Увага! Шукаем у каманду па праекту "Это Минск, детка" СММ спецыяліста/спецыялістку. Прапануем доўгае супрацоўніцтва.

Пажаданні да кандыдатураў:
- умець хутка знаходзіць актуальную інфармацыю, пісаць навіныя допісы;
- весці сац-сеткі;
- разбірацца ў сучасных падзеях Беларусі;
- знаходзіцца па-за Беларуссю.

Дасылайце пра свой досвед у СММ і міні-рэзюме на пошту: thisminsk@protonmail.com
1.3K views15:56
Відкрити / Коментувати
2022-06-20 22:57:03 Шаноўныя, вельмі крутая навіна: сымбаль бай аднавілі сваю працу й цяпер у іх можна замовіць рэчы па ўсяму свету. Уласна для мяне гэта навіна проста ваў, бо мне дужа не хапае рэчаў з нацыянальным каларытам, а тутака на табе і сымбаль бай вяртаецца: https://symbal.by/comeback/

Цісканіце рэакцыю, калі таксама вельмі чакалі гэтага моманта
243 views19:57
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 11:36:34
Ці вы падтрымліваеце ідэю перайменаваньня Сувораўскай вучэльні ў Менску на іншую назву?
Anonymous Poll
95%
так
5%
не
730 voters1.6K views08:36
Відкрити / Коментувати