Get Mystery Box with random crypto!

Тутэйшы Шляхціч

Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч Т
Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч
Адреса каналу: @tutejsyja_bel
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 1.58K
Опис з каналу

Пашыраю беларушчыну

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення 2

2022-08-14 15:23:47
Сенсацыйная знаходка каля сядзібы-музея "Стары Менск"

На першым здымку вы можаце пабачыць знойдзенае донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава. Так, таго самага сына князёўны Рагнеды.

Сэнсацыйнасьць знаходкі ў тым, што артэфакт датуецца 10 ст. і гэта першая такая знаходка ў Беларусі, якая ня мае аналягаў.

На другім здымку ўласна сам Глеб Лабадзенка, які і напісаў пра гэтую знаходку ў сваім фэйсбуку(вельмі раю перайсьці і паглядзець камэнтар пра знаходку ад супрацоўніка Акадэміі навук Андрэя Вайцяховіча).
Глеб Лабадзенка выбітны чалавек, які неймаверна шмат зрабіў для беларушчыны. Ён мае сядзібу-музей "Стары Менск" каля гарадзішча, дзе знаёміць любых ахвотных з гісторыяй Менска і ўвесьчасна праводзіць раскопкі.

Калі ў вас ёсьць магчымасьць завітаць да яго на сядзібу, то дужа раю: www.starymensk.by
192 views12:23
Відкрити / Коментувати
2022-08-11 18:49:50
Многія пыталіся, а што чуваць наконт тыкток-блогера "А у меня вопрос?"(Андрэя Бяляўскага).

Стала вядома, што яго будуць судзіць 22 жніўня а 10:30 у закрытым рэжыме.

Нагадаю, што сп-ра Андрэя затрымалі 28 красавіка ва ўласнай краме. Пазьней яго акаўнт быў захоплены, а гэтаксама было апублікавана відэа зь яго затрыманьнем.

Падтрымаць Андрэя Бяляўскага можна як лістом анлайн.

Так і наўпрост адправіць яму ліст, грашовы перавод, пасылку на адрас: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі
321 views15:49
Відкрити / Коментувати
2022-08-09 20:16:12 Марш Годнасьці ў Кракаве


413 views17:16
Відкрити / Коментувати
2022-08-09 18:52:50 Матка боская, ужо 9 жніўня. Два гады прайшло з пратэстаў. А для мяне яшчэ і цэлы год, як я ў эміграцыі. За гэты час шмат думак узьнікала:"А куды рухацца?", "як дзейнічаць?". Я нярэдка сутыкаўся з рэакцыяй расчараваньня ў атачэньні, што нібыта ўсё згублена.…
393 viewsedited  15:52
Відкрити / Коментувати
2022-08-09 14:29:58 Шаноўныя, хто можа падказаць, калі ласка, дзе можна дармова публікаваць падкасты?
202 views11:29
Відкрити / Коментувати
2022-08-09 13:21:01 Матка боская, ужо 9 жніўня. Два гады прайшло з пратэстаў. А для мяне яшчэ і цэлы год, як я ў эміграцыі.

За гэты час шмат думак узьнікала:"А куды рухацца?", "як дзейнічаць?". Я нярэдка сутыкаўся з рэакцыяй расчараваньня ў атачэньні, што нібыта ўсё згублена.

Але я маю перакананьне, што нічога ня згублена. Памятаеце радкі Купалы? "Не загіне край забраны, покі будуць людзі". Вось яно! Гэта тое, што натхняе мяне ісьці надалей, працягваць, не здавацца. Менавіта людзі. Сярод маёй аўдыторыі проста чартоўскі як шмат годных беларусаў і беларусак, якія трымаюць у сэрцы беларушчызну, і якіх я ведаю асабіста.

Менавіта нацыянальны авангард вядзе рэй. Менавіта тыя людзі, якія маюць нацыянальную самасьвядомасьць. І гэты вы, спадары й спадарыньні.

А што трэба рабіць? Любыя дзеяньні, што спрыяюць дасягненьню нашай нацыянальнай ідэі, якая ўзьнікла дзякуючы Кастусю Каліноўскаму — незалежная беларуская дзяржава. Гэта й любая дапамога ўкраінскаму народу ў справе абароны сувернітэту Украіны, у тым ліку беларускім змагарам, што ваююць за яе волю і супраць рускага міру, гэта й гуртаваць вакол сябе беларусаў за мяжой у сваім горадзе, або далучыцца да дзейнай арганізацыі, або суполкі,(мы ў Кракаве ўвесьчасна ладзім "Беларускія вячоркі" з мэтай стварэньня асьсяродзьдзя для практыкі беларускай мовы, а гэтаксама ўзмацненьня нацыянальнай самасьвядомасьці), гэта й прасоўваньне прабеларускай палітычнай і нацыянальнай пазіцыі, як і ў гэткіх тыртырнэтах,, так і сярод сяброў. Чым болей будзе ўзьнікаць прабеларускіх блогераў і блогерак, тым больш эфектыўна будзе пашырацца беларуская самасьвядомасьць.

Ну й галоўнае — ўсьвядоміць, што кожны з нас мае быць самастойным. Ня трэба чакаць цуда на Каляды, што хтосьці нешта зробіць за нас. Варта рабіць, хто на што здольны і на што ў вас хапае сілаў, і энергіі. Што б гэта ні было: далучэньне да палка Каліноўскага, валантэрства, арганізацыя беларускіх суполак у сваім горадзе, блогерская і інфармацыйная дзейнасьць з мэтай прасоўваньня беларускай сьвядомасьці і змаганьня з расейскай прапагандай, альбо проста данясеньне беларускіх каштоўнасьцяў да сваіх прыяцеляў, сяброў, сям'і — важна ўсё, і важны кожны з вас.

Я веру ў нас, у беларусаў. І я веру што мы ўсё здолеем, як бы гэта цяжка не было.
250 views10:21
Відкрити / Коментувати
2022-08-09 01:28:31
Ва ўкраінскім горадзе Роўна назвалі вуліцу ў імя Кастуся Каліноўскага.

У адкрыцьці вуліцы прынялі ўдзел ваяры-каліноўцы.

Мэр Роўна пракаментаваў у сваім фэйсбуку:"Дякуємо за сувеніри для наших волонтерів й особливо, за національний прапор Білорусі та прапор полку. Впевнений, дружба між нашим містом і білоруськими добровольцями з кожним днем буде все міцнішою, адже, нагадаю, одна із вулиць міста Рівне нещодавно отримала таку ж назву, як і цей добровольчий підрозділ - імені борця за свободу Білорусі від російських окупантів Кастуся Калиновського! Žyvie Biełaruś!"

Гэта вялікая пашана нашым змагарам за волю. Шчыры дзякуй украінцам!
160 views22:28
Відкрити / Коментувати
2022-08-07 22:05:16
Я ў гэты раз дужа пастараўся, каб зрабіць файны фон. Як вам?
245 views19:05
Відкрити / Коментувати
2022-08-07 20:51:40 Чаму зараз небясьпечна вяртацца ў Беларусь? Распавядаю на другім канале:



124 views17:51
Відкрити / Коментувати
2022-08-05 17:30:45
Рада БНР выпусьціла заяву. Раю да чытаньня:

ДВА СТАГОДЗЬДЗЯ РАСЕЙСКАГА ПАНАВАНЬНЯ НАНЕСЬЛІ БЕЛАРУСІ КАЛЯСАЛЬНУЮ ШКОДУ
380 views14:30
Відкрити / Коментувати