Get Mystery Box with random crypto!

Тутэйшы Шляхціч

Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч Т
Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч
Адреса каналу: @tutejsyja_bel
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 1.58K
Опис з каналу

Пашыраю беларушчыну

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення 5

2022-07-20 22:34:19 Дарэчы, нагадваю, што ў нас ё свой дыскорд, да якога запрашаю: https://discord.gg/66qeScS
1.1K views19:34
Відкрити / Коментувати
2022-07-20 21:54:39 Кац зноў выпусьціў якуюсь бязглузьдзіцу. У гэты раз пра беларускую й украінскую мовы. Я зрабіў разбор, каб вы не круцілі яму прагляды, бо вашыя прагляды – гэта накрутка манетызацыі яго каналу. Глядзіце разбор:

1. Ён увесь выпуск кажа “нашыя мовы”. Што значыць “нашыя”? – Гэта тая самая ідэалёгія трыадзінства, што звычайны народ жа сябруе, мы ўсе на адным баку, а вайну разьвязваюць палітыкі. Кац ня можа зразумець, што няма ніякіх “мы” і “нашыя”;

2. “калі тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны ўвайшлі ў склад ВКЛ” – эм, я ня ведаю, што тут можна было такое курыць, але гэта нешта вельмі трывалае. Вялікае княства Літоўскае літаральна было ўтворана вакол Наваградка, а сам горад стаў цэнтрам, дзе каранаваўся першы кіраўнік Вялікага княства - Міндоўг;

3. “аказаўшыся пад уплывам Літвы” – Кац, такую бязглузьдзіцу трэ яшчэ прыдумаць. Продкі беларусаў, ліцьвіны, літаральна кіравалі гэтай дзяржавай. Як беларусы-ліцьвіны маглі аказацца пад уплывам саміх сабе?;

4. “Літва падпарадкоўвае Беларусь і Украіну, а потым робіць іх мову дзяржаўнымі” – час ачмуральных гісторыяў ад Каца. Паўтару, продкі беларусаў літаральна кіравалі ВКЛ, таму мова была дзяржаўнай таго народа, які там панаваў;

5. “заходнеруская мова” – гэтае азначэньне ўвогуле нейкі гамон. Тады дзяржаўная мова называлася рускай або літоўскай, але не было аніякай “заходнерускай”. Назову “руская мова” маскавіты пазней скралі;

6. "Важнейшым момантам становіцца далучэньне вечна непакорлівага Ноўгарада да Маскоўскага княства" - якое далучэньне, Кац? Маскоўскае княства літаральна зьнішчыла Ноўгарадзкае княства і акупавала яго. А ты яшчэ зьдзекліва кажаш:“вечна непакорлівага”.

7. Кац узгадвае Пятра І і яго рэформы пісьмовай расейскай мовы, але не прыгадвае, што друкарскі шрыфт, на якім яны й зараз пішуць, стварыў па замове Пятра І у Нідэрляндах беларус-ліцьвін Гальляш Капіевіч. Нязручны факт, напэўна;

8. “Адваротнае збліжэньне ўсходнеславянскіх моваў адбываецца пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. Беларусь і Украіна пераходзяць пад кантроль Расейскае Імпэрыі” – акупацыя нашай тэрыторыі й крывавае падаўленьне вызвольнага паўстаньня Тадэвушка Касьцюшкі Кац называе “перайшлі пад кантроль” Ды й гвалтоўнае збліжэньне ён называе “адваротнае збліжэнне ўсходнеславянскіх моваў”. Расея гвалтоўным чынам зьнішчала нашую культуру й мову, гэта не адваротнае збліжэньне, а акупацыя;

9. “Беларускай(мове) не пашанцавала з прэзыдэнтам” – Кац, ну ты індзеец. Калі дэпутаты незалежнасьці зладзілі пратэст, а таксама, калі Лукашэнку быў аб'яўлены імпічмэнт, то Расея напрамую ўмяшалася ў нашыя нацыянальныя інтарэсы, а адны зь ініцыятараў імпічмэнту былі забітыя;

У заключэньне дадам, што Кац выступае супраць пуцінскага рэжыма, але не супраць расейскага імпэрскага мысленьня, не выступае супраць ідэалёгіі трыадзінства. Ён змагаецца за змену ўлады: замены благога цара на добрага. Таму нічога добрага ад яго няварта чакаць.
2.5K viewsedited  18:54
Відкрити / Коментувати
2022-07-19 18:06:14
Беларускія гаворкі і дыялекты паводле розных дасьледчыкаў, чые прозьвішчы вы можаце пабачыць зьлева, у верхнім куточку.
195 views15:06
Відкрити / Коментувати
2022-07-19 17:47:06 Дарэчы, на скрыншоце вышэй можна заўважыць хаатычнасьць трансьлітарацыі.

Дзесьці мы бачым цалкам добрую трансьлітарацыю гарадоў на беларускую лацінку: Mscislaŭ, Horki, Dubroŭna, Škloŭ, Bialyničy, Bahušeŭsk - пагадзіцеся, што гэта выглядае вельмі прыгожа й эстэтычна.

Але некаторым гарадам незаслужана дасталася вось гэта: Mogilev, Kruglae, Orsha, Talachyn, Syanno — глядзіш на гэта й думаеш:"Халера, а куды я патрапіў?", "А ці беларускія гарады гэта?". Бо гэта расейская трансьлітарацыя.

Прычым у нас ёсьць свая ўласная беларуская лацінка, паводле якой "Mogilev" чытаецца як “Могілэв”, "Orsha" - “Орсга”, Вось таму й узьнікаюць думкі:"Трасца, дзе я?". Хаця нашыя цудоўныя гарады маюць трансьлітаравацца ня менш цудоўна — Магілёў - Mahilioŭ, Круглае - Kruhlaje, Ворша - Vorša, Талачын - Talačyn, Сянно - Sianno і да т.п.

Беларускія гарады маюць трансьлітаравацца па-беларуску.
228 viewsedited  14:47
Відкрити / Коментувати
2022-07-19 17:26:34
Сама вёска знаходзіцца прыкладна ў 150 км ад Магілёва.170 км ад Віцебска, а да самага бліжэйшага буйнога горада, а то бок Мсьціслава, 50 км.
244 viewsedited  14:26
Відкрити / Коментувати
2022-07-19 17:10:52 Вось тое самае відэа з пані Антанінай, якое я ўзгадваў у апошнім выпуску пра беларускую Смаленшчыну. Гэтае відэа зафільмаввана ў вёсцы Макарава, што месьціцца ў Смаленскай вобласьці.

Вельмі цікава паслухаць яе гаворку. Можна дакладна пачуць наш фрыкатыўны гук [г], можна пачуць наш гук [ў], а гэтаксама словы "радзілася", "саўхозе", "не былО", "і ўсё", "мяне", "цяпер","асталася", "жывет" - і гэта толькі да 1:40 відэа. Цалкам відэа складае 8 хвілін. І гэта нягледзячы на трасянку зь пераважна расейскімі словамі.

Гэта паўночна-ўсходняя гаворка, якая мае найбольшае падабенства з гаворкамі Полаччыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і да т.п.
262 viewsedited  14:10
Відкрити / Коментувати
2022-07-19 14:12:18
Якія вам выпускі на ютуб падабаюцца?
Anonymous Poll
8%
Да 5-6 хвілін
42%
Ад 10 да 15 хвілін
49%
Абодва варыянты падабаюцца
99 voters166 views11:12
Відкрити / Коментувати
2022-07-18 19:31:33
Зьнішчэньне гістарычнай памяці

У Нацыянальным гістарычным музеі праз скаргу прыбралі фігуры Вітаўта і Ягайлы. Ды й сам аўтар скаргі якуюсь лухту ляпнуў, бо ён назваў Вітаўта і Яйгала польскімі акупантамі. Гэтага спадара дурасьць акупавала, вось што.

Яшчэ ёсьць інфармацыя, што імаверна, да канца года, усю экспазіцыю часоў Вялікага княства Літоўскага заменяць на часы акупацыі Расейскай Імпэрыі.

Вось так забяраецца гістарычная памяць і насаджваецца чужая, акупацыйная.
270 views16:31
Відкрити / Коментувати
2022-07-17 22:03:25 Прам’ера пачалася, завітвайце
294 views19:03
Відкрити / Коментувати
2022-07-17 21:19:25 Смаленск – беларускі горад? У гэтым выпуску вы дазнаецеся, як Смаленск, які заснавалі продкі беларусаў, апынуўся ў складзе Расеі.

Глядзіце сёньня а 22:00 па беларускім часе на маім канале Тутэйшы Шляхціч




356 views18:19
Відкрити / Коментувати