Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 28

2022-05-06 17:33:09 +8 политзаключенных в стране. Из них +3 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на брестчине: Гундарь Владимир Тадеушевич (гродненская Тюрьма-1) — активист из Барановичей, был задержан в декабре 2020.…
185 views14:33
Відкрити / Коментувати
2022-05-06 08:31:16
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

6 траўня
Бандарук Даніла — сустракае ўжо другі(!) запар Дзень народзінаў у няволі. Вырас у вялікай сям'і — Даніла старшы з 8 дзяцей. Хлопца затрымалі падчас працы ў Мінску разам з ягоным стрыечным братам Маркам Салонікавым. За акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Брэсце асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Падтрымаць хлопца можна па адрасе:
ПК-2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Бандарук Даніла Віктаравіч

Гладкоўскі Глеб — затрыманы больш за 7 месяцаў таму. Чакае суду за інтэрнет-каментары, напісаныя пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
СТ-8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Гладкоўскі Глеб Уладзіміравіч
175 views05:31
Відкрити / Коментувати
2022-05-05 19:33:32
Мужчыну затрымалі за выраз «Без Лукашэнкі!»

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць пра затрыманне 48-гадовага жыхара Жабінкі.

Паведамляецца, што 19 красавіка ў Брэсце актывісты БРСМ «мітынгавалі супраць польскай хунты» і крычалі: «Мы гордимся, мы помним». Мужчына, праходзячы міма, выкрыкнуў: «Без Лукашэнкі!».

Супраць яго распачалі крымінульную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў калоніі.
69 views16:33
Відкрити / Коментувати
2022-05-05 18:50:49
«Дапытвалі супрацоўнікі контрвыведкі». Жыхар Баранавічаў распавёў, як яго затрымлівалі за інфармацыю для «Беларускага Гаюна»

У сярэдзіне сакавіка ў Баранавічах супрацоўнікі КДБ затрымалі 19-гадовага Паўла Цупрыянчыка за тое, што ён дасылаў інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». Спачатку хлопца дапыталі ў вайсковай камендатуры, а потым арыштавалі за «распаўсюд эктрэмісцкіх матэрыялаў».

«Яны мяне абвінавачвалі ў тым, што з-за такіх як я на нашую тэрыторыю прылятаюць украінскія снарады. Расказвалі пра свае справы на поўдні Брэсцкай вобласці, казалі пра абстрэлы ўкраінцамі мяжы і Лунінца. На ўсе мае "але" адказвалі пытаннем: "А дзе ты быў 8 гадоў таму?"» 

Хлопец распавёў «Вясне» пра допыт супрацоўнікамі контрвыведкі, пра стаўленне сілавікоў да вайны і ўмовы ўтрымання ў баранавіцкім ІЧУ https://bit.ly/3kHIyjx

Нядаўна Павел быў вымушаны з’ехаць за мяжу з адным заплечнікам праз пераслед уладамі. Падтрымаць Паўла фінансава можна па спасылцы.
91 views15:50
Відкрити / Коментувати
2022-05-05 15:12:07 Месяц таму затрымалі ў Расіі — а цяпер у Пінску асудзілі па крымінальнай справе

Учора ў судзе Пінскага раёна і Пінска да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса (абраза супрацоўніка ДАІ) асудзілі 44-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Ляўлюха. Мужчыну затрымалі 2 красавіка ў Расіі, дзе ён быў на «заробках». Але інфармацыі пра афіцыйную выдачу беларуса на Радзіму ў матэрыялах справы няма. Да суда ў Пінску Ляўлюха змясцілі быў пад вартай.

Паводле версіі абвінавачвання, 13 снежня 2020 года ў «Аднакласніках» у групе «Вусаты прусак» размясціў каментар абразлівага характару з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі:

«Что интересно, все они на одно лицо. <нрзб> не обремененное интеллектом. Если их <нрзб> В тоне выросло вот это, обозленное на весь мир существо, наглое, беспринципное, преданное хозяину, но тупое, раз до сих пор не поняло, хозяину плевать <нрзб> пожертвует при первой же возможности» .

Абвінавачваны віну прызнаў. На пытанне абвінавачвання «Не раскайваецеся ў зробленым?» Ляўлюх адказаў: «Не было часу падумаць, але віну прызнаю». На судзе пінчук распавёў, што сваім каментаром адрэагаваў на тое, што «супрацоўнік сказаў, што пойдзе страляць».

Справу разглядала суддзя Вольга Лубнік, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Ілля Гузарэвіч. Пацярпелы — супрацоўнік ДАІ Дубровінскага РАУС Яўген Малахевіч, які ў сувязі з «аддаленасцю і занятасцю па працы» на суд не з’явіўся.

У выніку, суддзя Лубнік прызначыла пінчуку два гады «хатняй хіміі». Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з абвінавачанага маральную кампенсацыю пацярпеламу даішніку ў памеры 1000 рублёў.
92 views12:12
Відкрити / Коментувати
2022-05-05 14:25:39
Актывістка і валантэрка, якая дапамагала збіраць перадачы ў берасцейскае СІЗА — а цяпер сама іх атрымлівае

Амаль 2 месяцы таму, 10 сакавіка, была затрыманая Ірына Прыгава. І па сённяшні дзень 56-гадовая жанчына ўтрымліваецца ў СІЗА-7.

Родныя палітвязняў часцяком маглі бачыць Ірыну каля следчага ізалятара — жанчына бывала там як валантэрка. Яна дапамагала збіраць рэчы на перадачы, падтрымлівала ўсіх каму магла неяк дапамагчы.

Але ж зараз у СІЗА пасадзілі саму Ірыну. Яна добра трымаецца, піша цёплыя лісты на беларускай мове — але ж падтрымкі ніколі не бывае зашмат!

Пачытайце, што піша Ірына з-за кратаў: https://brestspring.org/tpost/0adar9pt11

Ды дашліце ёй ліст або паштоўку:
Прыгава Ірына Анатолеўна
вул. Савецкіх памежнікаў, 37
СІЗА–7
224030 г. Брэст
834 views11:25
Відкрити / Коментувати
2022-05-05 12:10:48
Корреспондента барановичского издания Intex‑Press задержали за фото российской военной техники. Провластный телеграм-канал пишет об уголовном деле против него

Скорее всего, речь идет о Юрии Гонцаревиче. По информации брестской "Весны", 29 апреля в отношении Гонцаревича прошел суд по ч.2 ст.19.11 КоАП (Распространение экстремистских материалов), судья Копач О.А.

Как журналисты Intex‑Press рассказали своим коллегам из "Медиазона. Беларусь", Гонцаревичу присудили 10 суток административного ареста.
65 viewsedited  09:10
Відкрити / Коментувати
2022-05-04 12:14:21
Двоих политзаключенных, сидевших в СИЗО по "хороводному" делу, отпустили в зале суда. А всем 11 обвиняемым огласили приговор

Неделю назад прокурорка Елена Шерко запросила сроки для очередных фигурантов "хороводного дела". Судья Людмила Рубашевская сегодня огласила приговор (именно столько, сколько запрашивало гособвинение):
Дмитрий Шамшура, Юрий Климовец — по 3 года "домашней химии";
политзаключенные Игорь Лешкевич и Диана Ващилина — также по 3 года "домашней химии";
Екатерина Еремеева, Ирина Кузьменчук, Юлия Левонюк, Лариса Яхимович, Дмитрий Невмержицкий — по 2 года "домашней химии";
Виталий Бритько и Людмила Карабанюк — по 3 года "химии".

Итого: уже 127 осужденных по "хороводному делу".

Людмилу Карабанюк (на фото) судили еще и за "оскорбительный" комментарий про генерал-майора Вадима Денисенко — в одном телеграм-сообщении женщина назвала военного "алкашом". Про Денисенко известно, что именно он отдал приказ о применении вооруженных сил во время брестских протестных акций августа 2020 года.
243 views09:14
Відкрити / Коментувати
2022-05-03 18:37:24
У палітвязня Уладзіміра Гундара ў турме забралі ўсе лісты

Уладзімір Гундар — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў, мае інваліднасць другой групы. Яго затрымалі па "справе Аўтуховіча" нібыта за падрыхтоўку тэракта. Спачатку яго вінавацілі ў тэрарызме, але пазней гэты артыкул быў зняты. Цяпер Уладзіміру ставіцца ў віну ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Увесь час у зняволенні на Гундара аказваецца ціск. Яго змяшчаюць у карцар, а аднойчы падчас этапу прымусілі ісці без мыліц:

«Міліцыянты за спінай скулі яму рукі кайданкамі, забралі мыліцы і сказалі, што на загад следчага КДБ ён мусіць дабірацца да аўтамабіля самастойна. Уявіце: без нагі, без мыліцаў, з рукамі за спінай у кайданках», — паведамлялі сваякі.

Нядаўна Гундар напісаў, што ў яго забралі ўсе лісты. Паведамляецца, што суд над ім адбудзецца прыкладна ў канцы траўня.

Падтрымаць лістамі і грашовым пераводам: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
93 views15:37
Відкрити / Коментувати
2022-05-03 15:51:51
«Не саступаем, не спыняемся!» — палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з-за кратаў

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк даслала шчымлівы ліст датаваны 25 красавіка. Яна падзякавала ўсім за падтрымку:

«Дазвольце павіншаваць Вас з Вялікоднымі святамі і падзякаваць за падтрымку ў мой адрас! Вашыя дзеянні, як і Салідарнасць іншых беларусаў са мною на працягу красавіка цалкам абвяргаюць той штамп, маўляў, усе «забылі» і нікому мы «не цікавыя». Як быццам можна махнуць рукою на справядлівасць ды забыцца на Волю. Гэта — доля рабоў, а Беларусы, Дзякуй богу, з гэтага стану выйшлі, і я веру, ужо не дазволяць ніколі накінуць ярмо на сваю шыю. Не саступаем, не спыняемся! Мы разам!».

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
144 views12:51
Відкрити / Коментувати