Get Mystery Box with random crypto!

Аляксандра Герасіменя пакідае BSSF. Аляксандра Герасіменя пры | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Аляксандра Герасіменя пакідае BSSF.

Аляксандра Герасіменя прыняла рашэнне пакінуць сваю пасаду старшыні Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае вялікую падзяку Аляксандры за праведзеную на працягу амаль двух гадоў працу ў нашым калектыве. Аляксандра з самага пачатку пратэстаў у Беларусі дапамагала сумленным спартсменам, а пра працу BSSF даведаліся ва ўсім свеце.

За час яе працы ў калектыве BSSF нам разам удалося дабіцца нямала поспехаў: мы змаглі адмяніць або перанесці найбуйнейшыя спартыўныя спаборніцтвы з Беларусі з-за парушэння правоў чалавека, пачалі вялікае судовае разбіральніцтва з УЕФА, матэрыяльна падтрымалі дзясяткі спартсменаў, рэпрэсаваных за сваю грамадзянскую пазіцыю, а таксама аказалі і працягваем аказваць гуманітарную дапамогу ўкраінскаму народу.

У перыяд працы ў фондзе алімпійская прызёрка падвергнулася беспрэцэдэнтнаму ціску і кампаніі хлусні з боку так званых дзяржаўных медыя. З гонарам вытрымала ўсе выпрабаванні, у чарговы раз прадэманстраваўшы бязмежную волю да перамогі і высокія чалавечыя каштоўнасці.

Мы жадаем поспехаў Аляксандры ў яе далейшым шляху і развіцці!

А BSSF працягвае рухацца далей у нашым марафоне да свабоды.