Get Mystery Box with random crypto!

Шахматы — самы інтэлектуальны від спорту, і 2020 год стаў таму | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Шахматы — самы інтэлектуальны від спорту, і 2020 год стаў таму пацвярджэннем. Амаль 50 шахматыстаў падпісалі ліст свабодных спартсменаў. Давайце ўспомнім 5 вядомых беларускіх гульцоў, якія падтрымалі беларускі народ:

Уладзіслаў Кавалёў займае 153-е месца ў сусветным рэйтынгу. Ужо ў 11 гадоў стаў пераможцам Кубка Беларусі па рапідзе, а ў 22 выйграў чэмпіянат краіны.
У 2020-м Кавалёў падпісаў ліст за сумленныя выбары, за што быў звольнены з РЦАП па шахматах. В інтэрв'ю спартсмен падкрэсліваў, што заўсёды будзе за народ:

Вельмі цяжка ўсведамляць, што ў нашай краіне да мірных людзей ўжываецца такі гвалт. Мяне глыбока ўзрушылі кадры, на якіх людзі ў чорным распыляюць газ бабулям у вочы.

Сяргей Азараў з'яўляецца першым нумарам нацыянальнага рэйтынгу. Беларускі гросмайстар з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам Беларусі і ўдзельнікам пяці шахматных алімпіяд.

Азараў першым сярод шахматнай супольнасці падпісаў адкрыты ліст спартсменаў. А пасля пачатку вайны ва Украіне паставіў аўтограф пад зваротам шахматыстаў супраць "вар'яцтва, развязанага кіраўніцтвам Расіі".

Ланіта Сцяцко ў 2015 годзе атрымала званне гросмайстра і стала пераможцай чэмпіянату Беларусі. А ў жніўні 2020-га спартсменка не змагла застацца ўбаку ад гвалту на вуліцах:

У нас у краіне ў палітыку не залезці немагчыма! Для мяне маўчанне раўнасільна прыняццю ўсяго, што цяпер адбываецца.

Андрэй Жыгалка — беларускі гросмайстар, чэмпіёнам Беларусі і ўдзельнік 7-мі шахматных алімпіяд.

У 2020-м падпісаў ліст супраць гвалту, а ў лютым 2022-га-зварот беларускіх шахматыстаў супраць вайны ва Украіне, у якім выяўляецца падтрымка брацкай Украіне.

Анастасія Сарокіна — сярэбраная прызерка чэмпіяната Беларусі і адзіная кіраўніца спартыўнай федэрацыі, якая падпісала ліст свабодных спартсменаў. У 2019 годзе Сарокіна стала віцэ-прэзідэнтам ФІДЭ.

У 2020-м была затрыманая нібыта на падставе фінансавых праверак. Далей былі арыштаваны рахункі школы ФІДЭ, якой яна кіравала. Зараз Сарокіна працягвае сваю дзейнасць у ФІДЭ і заклікае падтрымаць Украіну:

БЕЛАРУСЬ - наша краіна, і цяпер яна пад акупацыяй. UKRAINE and BELARUS will be free!

Прымі удзел у турніры Chess Solidarity Cup. Рэгістрацыя на сайце chesssolidarity.com.