Get Mystery Box with random crypto!

Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыліся больш за 100 | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыліся больш за 100 прадстаўнікоў спорту!

Зараз у спісе знаходзяцца знакамітыя фаміліі не толькі беларускіх, але таксама замежных зорак спорту. Сярод іх Георгій Зантарая, Віталь Лісіцкі, Максім Шацкіх, Андрэй Варонін, Яўген Селезнёў (Украіна), Бэнджамін Вербіч (Славенія), а таксама беларускія прадстаўнікі спорту: Алег Дулуб, Сямён Букін, Наталія Лешчык і іншыя.

Маўчанне спартсменаў зараз — знак падтрымкі вайны, што цалкам не адпавядае алімпійскім каштоўнасцям, у аснове якіх ляжыць імкненне да міру.

Мы заклікаем вас далучыцца да Антываеннай дэкларацыі прадстаўнікоў спорту. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Мы просім вас быць уважлівымі, калі вы запаўняеце інфармацыю пра сябе! Не забывайце пакінуць вашы кантактныя даныя, каб нашы прадстаўнікі змаглі хутка звязацца з вамі для верыфікацыі.

Калі ваш подпіс не з'явіўся пад дэкларацыяй і вас не верыфіцыравалі, просім звярнуцца ў наш чат-бот: @bssfbot