Get Mystery Box with random crypto!

BSSF накіраваў 2000 еўра дзіцячай бальніцы ва Украіне 'Охматди | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

BSSF накіраваў 2000 еўра дзіцячай бальніцы ва Украіне "Охматдит".

30 красавіка мы правялі вялікі шахматны турнір Chess Solidarity Cup, у якім прынялі ўдзел 127 неабыякавых людзей. Мы шчыра дзякуем усім за падтрымку і салідарнасць!

Нагадаем, што перамогу за шахматнай дошкай атрымаў зорны амбасадар турніру — міжнародны гросмайстар Валерый Казакоўскі. Да Chess Solidarity Cup таксама далучыліся міжнародныя гросмайстры, нацыянальныя шахматныя майстры, а таксама медыйныя асобы: баскетбалістка Кацярына Сныціна, журналістка Сабіна Аліева, самбіст Сцяпан Папоў і гімнаст Сямён Букін.

Мы будзем імкнуцца рэгулярна праводзіць Chess Solidarity Cup — шахматны турнір салідарных у падтрымку тых, каму сёння патрэбна дапамога.

#chesssolidarity #chessforukraine