Get Mystery Box with random crypto!

Свабодны спартсмен Канстанцін Якаўлеў запісаў відэакаментар з | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Свабодны спартсмен Канстанцін Якаўлеў запісаў відэакаментар з Украіны аб тым, чаму ён вырашыў падпісаць Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

У 2020 годзе спартсмены Беларусі пачалі свой шлях за канстытуцыйныя правы. Ужо 2022 год — і наша барацьба працягваецца. Мы не збіраемся спыняцца, мы хочам зрабіць усё магчымае, каб перамагчы дыктатуру, беззаконьне і генацыд як ўкраінскага народа, так і беларускага.

Я ўжо падпісаў Антываенную дэкларацыю і заклікаю таксама зрабіць тых спартсменаў, якія з'яўляюцца сумленнымі. Заклікаю зрабіць яшчэ адзін подпіс, таму што разам мы мацней. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!