Get Mystery Box with random crypto!

Вольга Беразнёва падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Вольга Беразнёва падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Вольга — беларуская вяслярка, сярэбраная і бронзавая прызёрка чэмпіянатаў свету, уладальніца сярэбранага і бронзавага медалёў чэмпіянатаў Еўропы, удзельніца двух летніх Алімпіяд.

Пасля дзвюх Алімпіяд Вольга Беразнёва засталася ў асноўным складзе беларускай нацыянальнай зборнай і працягнула прымаць удзел у найбуйнейшых міжнародных рэгатах. Так, у 2005 годзе яна стартавала на ўсіх трох этапах Кубка свету. За выдатныя спартыўныя дасягненні ўдастоена ганаровага звання "Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа"

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту і жадаеце выказацца супраць вайны, вы можаце далучыцца да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі. Паставіць свой подпіс можна па спасылцы.