Get Mystery Box with random crypto!

Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў-2019 і падпісант ліста за сумленны | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў-2019 і падпісант ліста за сумленныя выбары Дзмітрый Асанаў распавёў аб прычынах пераходу ў прафесійны бокс.

Скажам так, дзеянні Аляксандра Батвінніка не спрыяюць супрацоўніцтву. Не сцвярджаю, быццам мяне нейкім чынам уціскалі ці нешта падобнае. Проста цяжка выбудоўваць дыялог, з-за чаго губляецца матывацыя. Просты прыклад. Тэлефануе менеджэр, які зацікаўлены ў супрацоўніцтве, і кажа, нібыта наш старшыня яму сказаў, што мяне выгналі са зборнай, таму што я бесперспектыўны. Развагі дылетанцкія, гучаць, вядома, смешна.

Аматары зараз нікуды не могуць выехаць. Яны выступаюць толькі ў Беларусі і Расіі, пазбаўлены магчымасці набіраць рэйтынгавыя ачкі, з-за чаго, у сваю чаргу, зніжаюцца шансы трапіць на Алімпіяду. А прафесійны бокс зараз адкрывае дарогу на рынг. Я прадстаўляю нямецкую кампанію Universum Box-Promotion і як бы атрымліваю нямецкую ліцэнзію. А яна не падпадае пад санкцыі — у адрозненне ад беларускай. Падабаецца тым, што ёсць канкрэтыка. Бачу, як людзі зацікаўлены са мной працаваць, лаяльныя ў зносінах, прапанавалі кантракт. У той жа час падкрэслю: усё можа змяніцца.

Крыніца: Прэссбол

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд