Get Mystery Box with random crypto!

'Палітыкай займацца прыйдзецца ўсім, калі мы дбаем пра сваю бу | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

"Палітыкай займацца прыйдзецца ўсім, калі мы дбаем пра сваю будучыню і пра сваё спартыўная інвестыцыі"

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін зрабіў неафіцыйны зварот да спартыўнай супольнасці Беларусі.

Першую частку звароту вы можаце знайсці па спасылцы

Адразу прадчуваю ваша пытанне: дык а што рабіць, каб выправіць сітуацыю? Ну, для пачатку перастаць быць інфантыламі і вырасці з сваіх дзіцячых нагавіц. Ніхто за вас ваш лёс вырашаць не будзе — толькі вы і толькі самастойна. Я разумею, што шмат хто з спартсменаў да такога не прызвычаіўся, але трэба пачынаць, нарэшце. А далей трэба ўсвядоміць і прыняць некаторыя рэчы:

Вяртанне Беларусі ў міжнародны спорт магчыма ТОЛЬКІ пасля змены рэжыму Лукашэнкі. Ніякіх іншых варыянтаў няма і не будзе. Беларуская ўлада ва ўсім свеце прызнана нелегітымнай і злачынный, саўдзельніцай агрэсіі супраць Украіны. Дзяржаўны спорт цалкам прывязаны да агульнага статуса Беларусі і беларускіх уладаў. У пераменах прыйдзецца ўдзельнічаць нам усім без выключэння, калі мы хацім зноў быць удзельнікам міжнароднага спорту. Таму калі пачуеце ад сваіх калегаў меркаванне "ой, вы знаете, я политикой не интересуюсь, я хочу просто заниматься спортом и ни о чем не думать" — ганіце сцанай анучай, бо гэта ваш вораг, які забірае ў вас будучыню і крадзе вашы інвестыцыі. Палітыкай займацца прыйдзецца ўсім, калі мы дбаем пра сваю будучыню і пра сваё спартыўная інвестыцыі.

Аднаўленне Беларусі ў сістэме міжнароднага спорту адбудзецца паступова і толькі праз BSSF. Іншых шляхоў не будзе. Ніхто тут нікога не "нагінае", але BSSF ужо ёсць актар міжнароднага спартыўнага права, які прадстаўляе беларускі дэмакратычны спорт. У бліжэйшы час фонд атрымае яшчэ большую міжнародную легітымнасць і зможа выступаць паўнавартасным прадстаўніком беларускай спартыўнай супольнасці. Так, прыйдзе дзень, калі нам усім трэба будзе сесці за адзіны стол і пісаць новую старонку гісторыі беларускага спорту. Таму давайце падыдзем да гэтага дня з павагай адзін да аднога.

Дэмакратычныя і міжнародна прызнаныя структуры і асобы будуць галоўным актарамі дэмакратычнай перабудовы Беларусі, якая ўжо немінуча. Wind of change дзьме ва ўсю моц. Да гэтай думкі трэба проста прызвычаіцца. Як і асоба Святланы Ціханоўская, так і BSSF маюць статус міжнародна прызнаных і будуць мець вялікі ўплыў на будучае развіцце Беларусі. Гэта можа падабацца ці не падабацца. Мне таксама шмат чаго не падабаецца. Але так ёсьць.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд