Get Mystery Box with random crypto!

Расійскі гімнаст дыскваліфікаваны на год за форму з літарай Z | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Расійскі гімнаст дыскваліфікаваны на год за форму з літарай Z на ўзнагароджанні

Дысцыплінарны камітэт Незалежнага фонду гімнастычнай этыкі (GEF) дыскваліфікаваў Івана Куляка ад спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) за тое, што той выйшаў на цырымонію ўзнагароджання з літарай Z на форме.

Камітэт прыйшоў да высновы, што спартсмен парушыў статут FIG, дысцыплінарны, этычны кодэксы і кодэкс паводзінаў FIG, а таксама тэхнічны рэгламент.

Куляка абавязалі вярнуць медаль і прызавыя грошы ў памеры 500 швейцарскіх франкаў, а таксама частку судовых выдаткаў. Пры гэтым абвінавачанні супраць расійскіх трэнераў адхілілі.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд