Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 7

2022-06-20 16:26:13
Даніэле Гароца, падпісант Антываеннай дэкларацыі, стаў чэмпіёнам Еўропы па фехтаванні!

Даніэле — італьянскі фехтавальшчык, чэмпіён і прызёр Алімпіяд, трохразовы чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка Еўропы.

Мы віншуем спартсмена з новым тытулам і жадаем дасягненні новых вышынь!

Да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі далучаецца ўсё больш топавых спартсменаў з усяго свету. На сённяшні дзень да аб'яднанага голасу спартсменаў далучылася больш за 450 прадстаўнікоў спорту!

Ваш голас значны! Падпісаць Антываенную дэкларацыю можна па спасылцы
508 views13:26
Відкрити / Коментувати
2022-06-20 15:25:44
Украінская самбістка Наталля Смаль падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Наталля — украінская самбістка і дзюдаістка, чатырохразовая чэмпіёнка свету, пяціразовая чэмпіёнка Еўропы, бронзавая медалістка Еўрапейскіх гульняў, удзельніца Алімпійскіх гульняў.

Ужо больш за 30 прадстаўнікоў самба з Беларусі, Украіны, Мексікі і Ірландыі далучыліся да Антываеннай дэкларацыі! Сярод іх такія зоркі спорту, як Сцяпан Папоў, беларускі чэмпіён свету і Еўропы, Анастасія Архіпава, беларуская трохразовая чэмпіёнка свету, Габрыэль Меркандэр, былы генеральны сакратар Мексіканскай асацыяцыі самба, Іван Васільчук, украінскі чэмпіён свету і іншыя.

Азнаёміцца з поўным спісам і падпісаць Антываенную дэкларацыю можна па спасылцы
480 views12:25
Відкрити / Коментувати
2022-06-20 15:01:49
Беларускі гандбаліст Арцём Каралёк заваяваў тытул MVP «Фіналу чатырох» Лігі Чэмпіёнаў.

На выхадных прайшоў Фінал чатырох гандбольнай Лігі чэмпіёнаў, дзе за польскі клуб "Віве Кельце" гуляюць двое беларусаў — Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш. Фінальны матч адбыўся ў нядзелю супраць "Барселоны". Нягледзячы на тое, што каманда беларусаў прайграла, нашыя спартоўцы паказалі выдатныя вынікі.

Вось што кажа Арцём пра свой тытул:

Я шчаслівы, што мяне прызналі MVP "Фіналу чатырох" Лігі Чэмпіёнаў. Аднак, калі б я мог, то неадкладна абмяняў бы гэты тытул на перамогу ў турніры. 10000 MVP каштуюць не больш за перамогу ў фінале турніру.

Нагадаем, што Каралёк з пачатку ваеннай агрэсіі з боку Расіі адкрыта выказвае сваю падтрымку Украіне і выступае супраць вайны.
508 views12:01
Відкрити / Коментувати
2022-06-19 20:54:14
Прэзідэнт Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі — пра ўдзел клубаў з Беларусі і Расіі ў спаборніцтвах пад эгідай ЕГФ у наступным сезоне: https://bit.ly/3bdQdET

@tribuna_by
344 views17:54
Відкрити / Коментувати
2022-06-19 12:12:09 "Прыцісненне беларусаў ва Украіне — гэта стрэл сабе ў нагу"

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін выказаўся наконт прыціснення беларусаў ва Украіне:

Украіна мае ворага ў выглядзе нелегітымнага беларускага дзяржаўнага апарата, але мае саюзніка ў выглядзе беларускага грамадства. Па розных апытаннях адназначна супраць вайны ва Украіне выступае 70% беларусаў унутры краіны, і 90% у дыяспары. Амаль усе мае сябры і знаёмыя ў дыяспары нешта робяць для Украіны: валанцёраць, данацяць, едуць дабраахвотнікамі, медыкамі, ладзяць зборы і акцыі падтрымкі. Беларуская айцішка данаціць мільёны долараў і крыпты ва Украіну. Беларусы едуць аддаваць жыццё у вайне супраць Расіі. У падтрымку Украіны сёння працуюць дзесяткі беларускіх арганізацый і фондаў, медыя і ініцыятыў.

Падтрымка грамадства еўрапейскіх краін важная, але народы краін ЕС, ЗША і Брытаніі ўсё ж такі жывуць сваёй унутранай палітыкай і сваімі праблемамі. Украінскае пытанне ўжо выклікае пэўную стому. Беларусы жа ў большасці успрымаюць вайну ва Украіне, як працяг сваёй барацьбы за свабоду і незалежнасць з жніўня 2020 года, яны не адрозніваюць бяду ўкраінцаў ад сваёй, бо ведаюць прычынна-выніковая сувязі. Для беларусаў перамога Украіны ў вайне — гэта яшчэ і вялікая надзея.

Прыцісненне беларусаў ва Украіне — гэта стрэл сабе ў нагу. На мяжы па 7 гадзін "шманаюць" зусім не тых беларусаў. Сёння ва Украіну едзе лепшы беларускі чалавечы рэсурс: валанцёры, дабраахвотнікі, грамадскія дзеячы, прадпрымальнікі, журналісты, тыя, хто душою спачувае і ахвяруе сабой для перамогі. Дарэчы, спіс беларусаў-лукашыстаў, саўдзельнікаў рэпрэсій, да якіх сапраўды было патрэбна сваечасова ўжыць санкцыі, мы накіравалі ў РНБО яшчэ напачатку 2021 года. Але там адказалі, што "няма падстаў". Ну ок. Паспрабуем даслаць яшчэ раз.

Мы раім вам прачытаць поўны тэкст Аляксандра. Знайсці яго можна па спасылцы
492 viewsedited  09:12
Відкрити / Коментувати
2022-06-18 14:19:48
Затрыманы майстар спорту па паўэрліфтынгу Уладзімір Баранавіцкі

Тэлеграм-канал "Вясна" паведамляе, што 17 чэрвеня быў затрыманы 54-гадовы спартсмен з Баранавіч Уладзімір Баранавіцкі. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта развешваў "пратэстную сімволіку" на лініях электраперадач.

Супраць яго заведзена крымінальная справа за хуліганства (артыкул 339).

Уладзімір з'яўляецца падпісантам Адкрытага ліста спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.
551 views11:19
Відкрити / Коментувати
2022-06-18 13:39:08
Іспанская гімнастка і прызёрка Алімпіяды Алена Лопэз Бэначез далучылася да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў!

Алена — сярэбраная медалістка Алімпійскіх Гульняў 2016, двухразовая чэмпіёнка свету, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў Еўропы.

Антываенная дэкларацыя выстаўляе патрабаванні аб спыненні вайны ва Украіне, вывадзе расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і закліку да адказнасці ўсіх вінаватых. Падпісваючы дэкларацыю, вы заяўляеце аб сваім непрыняцці вайны і падтрымліваеце вылучаныя патрабаванні.

Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці! Пакінуць свой подпіс можна па спасылцы
504 views10:39
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 21:16:20
Больш за сотню украінцаў і беларусаў падпісалі дэкларацыю супраць вайны Фонда спартыўнай салідарнасці.

З Расіі — ўсяго 3 чалавекі, як і з Ірландыі.

Паглядзіце, хто не баіцца выказацца: https://bit.ly/39tXv76

@tribuna_by
229 views18:16
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 17:56:24
Італьянскі фехтавальшчык на шаблях Луіджы Самеле падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Луіджы — фехтавальшчык на шаблях, сярэбраны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, прызёр чэмпіянатаў свету, трохразовы чэмпіён Еўропы і пераможца сусветнага кубка.

На гэты момант да Антываеннай дэкларацыі далучылася ўжо больш за 15 алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў, сярод якіх Эштан Ітан (ЗША), Жан Белянюк (Украіна), Аляксандр Абраменка (Украіна), Даніэле Гароца (Італія) і іншыя.

Мы выстаўляем патрабаванні аб спыненні ваенных дзеянняў, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і прызыве да адказнасці ўсіх вінаватых.

Гатовы далучыцца? Падпісаць Антываенную дэкларацыю можна па спасылцы
426 views14:56
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 15:00:13
Што інкрымінуюць затрыманаму адвакату Аляксандру Данілевічу?

Стала вядома, зыходзячы з інфармацыі са стэнда пасяджэнняў Мінскага гарадскога суда, за што абвінавачваецца адвакат свабодных спартсменаў Аляксандр Данілевіч. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Аляксандр абвінавачваецца па частцы 3 артыкула 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Па гэтым артыкуле яму можа пагражаць пазбаўленне свабоды на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў.

Нагадем, што Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь яшчэ 20 мая, пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
4.8K viewsedited  12:00
Відкрити / Коментувати