Get Mystery Box with random crypto!

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Логотип телеграм -каналу chadanovic — ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ Х
Логотип телеграм -каналу chadanovic — ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
Адреса каналу: @chadanovic
Категорії: Література
Мова: Українська
Передплатники: 785
Опис з каналу

Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 2

2022-10-03 18:09:23 Беларуская рабінзанада ад Янкі Маўра: як выжыць у Беларусі

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Інструкцыя, як выжыць у складаных умовах і пры гэтым застацца чалавекам ёсць ва ўсіх рабінзанадах, у тым ліку ў Беларусі. Гэта цудоўная кніга класіка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”.

Сёння расказваем:
- адкуль у беларускага пісьменніка Івана Фёдарава такое незвычайнае прозвішча – Янка Маўр;
- чаму Фёдарава, як і яго знакамітага аднафамільца, таксама можна лічыць першапраходцам;
- як Маўру забаранілі працаваць настаўнікам за ўдзел у нелегальным з'ездзе, пасля якога тры гады за кратамі правёў Якуб Колас;
- навошта Маўр цікавіўся спірытызмам і ведаў мову эсперанта;
- як Свіфт сваім творам пра Гулівера зрабіў зласлівую пародыю на “Рабінзона”.

Вось некалькі думак з новага відэа:

Глядзіце, як Іван Фёдараў сканструяваў свой псеўданім: Янка – найвыразнейшы беларускі сігнал, патрыятычная прывязка да нашай зямлі, Маўр – адсылка да экзатычнай Афрыкі, але не проста да экзатычнай, а да заняволеных краін, якім яшчэ давядзецца змагацца за сваю незалежнасць. У гэтым сэнсе псеўданім – гэта знак салідарнасці з гэтымі далёкімі краінамі. У гэтай увазе да заняволеных лёсаў, у гэтай салідарнасці ўвесь ранні Янка Маўр. Але калі заканчваюцца 1920-ыя і пачынаюцца 30-ыя, тэрыторыя пісьменніцкай свабоды звужаецца. Янку Маўру небяспечна быць касмапалітам, адбываецца ўсё большы паварот да Беларусі і беларускіх сюжэтаў. У Янкі Маўра ўсё менш Маўра і ўсё больш Янкі.

У “Палескіх рабінзонах” Янка Маўр фактычна робіць працу над памылкамі як пісьменнік, іранізуючы над сваімі папярэднімі літаратурнымі шэдэўрамі. Ён паказвае, як лёгка захапляцца далёкімі чужаземнымі краінамі, экзатычнай для нас прыродай, але як бы звяртае нашу ўвагу на тое, што найцудоўнейшае і найцікавейшае можа быць побач, можа быць і ў Беларусі. І тая прырода, прыгажосці і дзівоснасці якой мы проста не бачым, таму што прызвычаіліся, а можа быць таму, што кепска глядзелі.

Даследчыкі часам гавораць, што Янка Маўр сапсаваў свой твор, але з іншага боку памятаем пра законы рабінзанады. Рабінзон – прадстаўнік сваёй цывілізацыі. Віктар і Мірон – непазбежна прадстаўнікі савецкага грамадства. З кім яшчэ ім, беларускім і савецкім навучэнцам у тэхнікуме, сутыкнуцца? А звярніце ўвагу яшчэ і на час: ідылічныя 20-я заканчваюцца, 30-я надыходзяць, на дварэ паранаідальны пошук ворагаў народа, які з кожным годам будзе ўзмацняцца. Хлопцы з непазбежнасцю ўступаюць у канфлікт з ворагамі савецкай улады.

Любім беларускае, чытаем сваё, перачытваем і робім наша больш сучасным. З вас падабайка, камент, шэр і падпіска, з нас выдатныя размовы ад Андрэя Хадановіча:


279 views15:09
Відкрити / Коментувати
2022-10-03 12:12:14
Гары Потэр – гэта антыфашысцкая дэкларацыя

Андрэй Хадановіч у новым інтэрв’ю “жыццё-маліна” выказаў думку, чаму Лукашэнка – гэта далёка не Валдэморт, а такія кніжкі, як Гары Потэр могуць быць небяспечнымі для сённяшняга рэжыму ў Беларусі:

“Валдэморт – гэта абсалютнае ўвасабленне зла, а Лукашэнка – гэта яго правінцыйны паплечнік дзесьці на калхозных задворках імперыі зла.

Літаратура напалову складаецца з таго, што напісаў аўтар, а другая палова – гэта тое, што вы прачыталі і падумалі. І гэта ўжо непрадказальна і часам выходзіць далёка па-за намеры пісьменніка. Сённяшні Гары Потэр пра перамогу над Валдэмортам – гэта і пра Беларусь, для расіян – гэта пра непазбежны крах Пуціна, для ўкраінцаў – гэта пра непазбежную перамогу ў вайне. Тое, што добры зарад антыфашызму ёсць у Гары Потэры – гэта дакладна, прычым у самай простай для дзяцей і падлеткаў форме”.

Выпуск пра Гары Потэра ў кантэксце Беларусі глядзіце па спасылцы:


1.5K views09:12
Відкрити / Коментувати
2022-10-01 16:36:01
«Мне не хапае беларускага ў Беларусі, а на гэтым фоне можа і Пушкін раздражняць»

Андрэй Хадановіч у інтэрв’ю @mallina_by разважае наконт Пушкіна і Беларусі. Галоўнае, што праблема ў Беларусі не з Пушкіным, нам катастрафічна бракуе беларускага. Дзе вуліца Быкава ці помнік Караткевічу? Беларускі рэжым не шануе беларускіх літаратараў, і гэта трэба змяніць.

Выпуск пра імперыялізм у рускай літаратуры тут

Калі згодныя, стаўце , а калі не паглядзелі вялікую размову Мікіты Мелказёрава з Андрэем Хадановічам, варта выпраўляцца:


1.6K views13:36
Відкрити / Коментувати
2022-10-01 11:44:03 Андрэй Хадановіч – новы герой канала «жыццё-маліна» @mallina_by




Вялікая размова пра Пушкіна і яго імперскасць, Гары Потара і антыфашызм, Антыгону і Калеснікаву, Лукашэнку і Валдэморта

Таксама Мікіта Мелказёраў і Андрэй Хадановіч абмяркоўваюць вялікую тэорыю аб прызначэнні беларусаў для сусвету, што мы дарабляем за Коласам і Купалам і што змяніў Караткевіч.

У размове знайшлося месца і паэзіі, таму глядзім выпуск маліны, ставім падабайкі і каменты, каб прасунуць беларускамоўны кантэнт у YouTube.
349 viewsedited  08:44
Відкрити / Коментувати
2022-09-30 18:03:01
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!

30 верасня 1931 года нарадзіўся беларускі паэт і грамадскі дзеяч Ніл Гілевіч

Гілевіч — аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых.

З любоўю і пашанай да яго ставілася Ларыса Геніюш, якая пісала:

«Было выступленне Ніла Гілевіча — па сіле сваёй магло смела спаборнічаць з выступленнямі Тарашкевіча ў польскім сойме».

Выпуск пра Геніюш і іншых класікаў за кратамі тут

Ніл Гілевіч лічыў, што самае галоўнае для краіны – гэта мова, а толькі пасля нацыянальная сімволіка, якую падніме нацыянальна свядомы народ:

«На першым плане павінна быць мова! Будзе мова — будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Не будзе Мовы — не будзе Беларусі».
439 views15:03
Відкрити / Коментувати
2022-09-30 17:04:49 ​​30 верасня адзначаецца сусветны дзень перакладчыка

Андрэй Хадановіч віншуе ўсіх датычных да гэтай цяжкай працы, а таксама ўсіх гледачоў канала CHADANOVIČ са святам:

“Хочацца павіншаваць усіх перакладчыкаў вершам Станіслава Ежы Леца “Масты”. Лец быў не толькі паэтам і афарыстам, але й знакамітым перакладчыкам – цэланаўскай “Фугі смерці”, напрыклад. У не самыя лёгкія часы ён перакладаў, між іншага, беларускую і ўкраінскую паэзію. Пра масты паэт думаў усё жыццё – мабыць, таму, што ў яго родным Львове не было ракі. І ўсё сваё жыццё ён будаваў масты між людзьмі, у тым ліку – як перакладчык”.

Масты

Мой горад жыхароў не прывучыў да рэк,
таму на мост гляджу ў здзіўленні недарэчным –
і вобразы ўначы ірвуцца з-пад павек,
і гойдае рака апоры ў руху вечным.

Стаю над хвалямі, адводзячы душу.
Пад аркамі мастоў сплывае час паволі,
пакуль шуміць вада, як чарада ўвушшу,
і топіць вечары ў зялёным алкаголі.

Час не спрыяў мастам. Я сам падпальваў кнот
пад палямі ў рацэ, страляў па грудзі ў твані.
Ад куляў і агню шыпела кроў балот,
і бераг пасівеў ад попелу дазвання.

Ад выбуху ў вачах нябёсы – дагары,
ды ўстояла зямля. А значыць, не сканаем.
Гляджу, як ратаваць выходзяць цесляры
масты над Віслаю, Влтавай і Дунаем.

Як файна берагі злучаюцца наўпрост.
І хоць не назаву вясёлку мостам Бога,
над рэкамі крыві будую ўласны мост,
каб сын умеў хадзіць і па мастах Ван Гога.

Павіншаваць Андрэя Хадановіча са святам можна ў каментарыях
306 views14:04
Відкрити / Коментувати
2022-09-30 15:30:21
Андрэй Хадановіч увайшоў у склад журы адзінаццатага сезону Прэміі Гедройця

Таксама вызначаць лёс узнагароды будуць: літаратуразнаўца Ульяна Верына, крытык і літаратар Сяргей Дубавец, пісьменніца Святлана Курс, крытык і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Доўгі спіс Прэміі Гедойця складаецца з 12 кніг:

1.Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая
2. Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць
3. Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак
4. Васіль Грынь. Не адчайваемся
5. Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых
6. Сяргей Календа. Дэкалог
7. Павел Каспяровіч. Чорная рэчка
8. Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі
9. Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж
10. Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном
11. Ганна Севярынец. Мая школа
12. Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку

Крыніца: facebook Прэмія Гедройця
289 views12:30
Відкрити / Коментувати
2022-09-29 17:10:06
«Ці ж толькі, даражэнькі мой, за мір прагаласуеш ты?»

Адзін з самых цікавых фрагментаў камедыі “Лісістрата” – як афінянка прадынамлівае свайго мужа Кінэсія.

Жонка раздражняе, даводзіць да шаленства мужчыну і працягвае трымаць тую дыпламатычную лінію, якую загадала Лісістрата.

Паслухайце гэты момант у выкананні Андрэя Хадановіча.

Сябры і сяброўкі, глядзіце новае відэа пра жаночы страйк Лісістраты, які спыніў вайну, і дзяліцеся выпускам, калі вы ў бяспецы:


299 views14:10
Відкрити / Коментувати
2022-09-29 14:31:20 ​​Парадокс Аляхновіча: чаму сваякі нічога не ведалі пра лёс і жыццё драматурга

Францішак Аляхновіч – выбітны беларускі драматург і аўтар аднаго з першых у свеце дакументаў сталінскіх злачынстваў – кнігі «У капцюрох ГПУ». Выяўляецца, што праўнучка Аляхновіча Эмілія доўгі час нічога пра яго не ведала, хоць як і яе знакаміты сваяк таксама выбрала прафесію, звязаную з мастацтвам.

Эмілія Аляхновіч распавяла сямейную гісторыю «бацькі сучаснай беларускай драматургіі». Чытаць матэрыял тут

Я была моцна звязаная з дзедам Юрыем, ён мне шмат расказваў пра сваё дзяцінства, але пра свайго бацьку і тое, кім ён быў, ён казаў вельмі мала.

Я нават не падазравала, што мае карані беларускія. Я на адну восьмую беларуска і не ведаю беларускай мовы. Для мяне гэта вельмі дзіўнае і абсурднае пачуццё. Я адчуваю пэўны дыскамфорт.

Пазней, калі дзядуля дазнаўся, кім насамрэч быў Францішак, то чытаў драмы Аляхновіча, гэта яго вельмі цікавіла. Чытаў ён, дарэчы, па-беларуску. Мову ён разумеў, бо калі да яго прыходзілі беларускія творцы, Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч, яны размаўлялі з ім па-беларуску, а ён адказваў па-польску.

Францішак і цяпер моцна прысутны ў жыцці нашай сям’і, і асабліва моцна гэта адчуваю менавіта я. Яго дух не дае нам спакою. Раз-пораз здараецца збег акалічнасцяў, калі нешта пра яго нагадвае. Неяк я была на выставе фотаздымкаў Яна Булгака ў Нацыянальным музеі ў Варшаве і ўбачыла там партрэт Францішка Аляхновіча. Пазней чытаю “Алфавіт успамінаў“ Чэслава Мілаша і бачу ўрывак пра свайго прадзеда.

Выпуск пра беларускага драматурга Францішка Аляхновіча і яго твор «У капцюрох ГПУ» па спасылцы:


295 views11:31
Відкрити / Коментувати
2022-09-28 14:42:10
Вы паглядзіце, які партрэт Андрэя Хадановіча зрабіў глядач нашага ютуб-праекта Яраслаў Кірвель

Мастак прызнаўся, што даўно зацікавіўся відэа на канале CHADANOVIČ пра беларускую і сусветную літаратуру:

“Спадар Хадановіч робіць вельмі цікавы канал на ютубе пра літаратуру, бо як паэт у гэтым разбіраецца. Сустрэча атрымалася вельмі ўтульнай”.

Дзякуй за вашу падтрымку і прагляды. Гэта вельмі патрэбна для працягу працы па распаўсюджванні беларускай культуры.

Вы таксама можаце зрабіць свой унёсак, калі будзеце дзяліцца цікавымі відэа пра актуальную сёння літаратуру з сябрамі і сяброўкамі.

Выпуск пра “Лісістрату” і жаночы страйк, які спыніў вайну, па спасылцы:




Крыніца: Instagram Яраслава Кірвеля
310 views11:42
Відкрити / Коментувати