Get Mystery Box with random crypto!

Тутэйшы Шляхціч

Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч Т
Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч
Адреса каналу: @tutejsyja_bel
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 1.58K
Опис з каналу

Пашыраю беларушчыну

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення 12

2022-05-31 14:50:55 Андрэй Хадановіч працягвае разьбіраць беларускую і сусьветную літаратуру. Новы выпуск прысьвечаны "Мурам" і творчасьці яго аўтара Яцэка Качмарскага
176 viewsedited  11:50
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 13:53:00 На канале Вольная Беларусь выйшла выдатнае відэа ад дэпутата незалежнасьці Юрася Беленькага пра тое, як прапагандае стварае Зянону Пазьняку вобраз пудзілы. Раю да прагляду!
Гэта важная тэма. Яшчэ раней я сам ня ведаў, адкуль бяруцца настроі супраць Зянона Пазьняка. І ў мяне ў галаве няўкладвалася, што як так можа быць. Бо мы ж шануем нацыянальных дзеячыў, такіх як прадстаўнікоў Рады БНР, Антона Луцкевіча, Клаўдзія Дуж-Душэўскага і іншых дзеячаў беларускага адраджэньня. Павіны шанаваць і Зянона Пазьняка, бо гэты чалавек прыклаў максімальныя высілкі, каб дамагчыся, каб Беларусь стала незалежнай, вярнула нацыянальныя сымбалі, адзіную дзяржаўную мову, гэты чалавек адкрыў Курапаты, гэта той чалавек, які яшчэ ў 1994-ым годзе спрагназаваў тое, што будзе з намі адбывацца наступныя 27 год. Гэта надзвычайная асоба ў нашай гісторыі, сапраўдны дыямэнт, які б у любой іншай краіне шанавалі і баранілі, але ў нас ёсьць сілы, якія скіраваны супроць яго. І вось я ня мог раней, у сілу адстутнасьці ведаў, як працуе і выглядае прапаганда, зразумець, а чаму так адбываецца. Я хапаўся за галаву, калі чуў, што нехта называе Зянона Пазьняка дыктатарам."Гэй, панове, што за бздуру вы кажацё?" - увесь час у мяне круцілася ў галаве, бо спадар Зянон заўжды выступаў за парляменцкую рэспубліку, ён заўзята супраціўляўся, каб Беларусь стала прэзыдэнцкай рэспублікай. Які нахалеру дыктатар? Адкуль вы гэта ўзялі? А вось ад прапаганды. Я кожны раз запытваю такіх людзей, а колькі яны праглядзелі выступаў ад пачатку і да канца спадара Зянона - заўжды даецца адказ, што ніводнага, толькі ўрыўкі. Вось адсюль і бяда. Я сам праглядзеў пару дзясяткаў выступаў, цалкам, ад дзевяностых да сучаснасьці, і я разумею, як моцна прапаганда працуе супроць спадара Зянона, робячы зь яго пудзіла
237 views10:53
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 12:53:38
А мы тутака ва ўсю моц рыхтуем новы выпуск. Ужо хутка выйдзе
143 views09:53
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 11:09:57
Хачу шчыра падзякаваць інфапарталу MOST за ўзгадку нашага выпуску пра беларускія пастаўнні

Дрч, гэта вельмі здораўскі і годны інфапартал, які вядуць беларусы ў эміграцыі ў Беластоку. Яны нібыта будуюць мост паміж Беларуссю і Польшчай, каб з'яднаць беларусаў эміграцыі з тымі, хто ў самой Беларусі. Тут вы пабачыце навіны пра тое, чым жыве беларуска-польская мяжа, і пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і Польшчы, і пра гісторыю тут таксама ёсць, і яшчэ многа-многа яшчэ цікавінак

Вы можаце чытаць усё гэта наўпрост у тэлеграме: https://t.me/mostmediaio
266 views08:09
Відкрити / Коментувати
2022-05-30 16:32:34
Беларускі самаахвотнік Дзяніс Урбановіч патрапіў у шпіталь, бо каля яго выбухнула міна. Ён, дзякуй усяму сьвятому на гэтым сьвеце, жывы, але кантужаны і страціў слых. Зычу спадару Дзянісу хутчэй паправіцца!
371 views13:32
Відкрити / Коментувати
2022-05-26 15:28:16 Давайце падтрымаем айчыннага выканаўца, ды пакінем яму каментар і падабайку
306 viewsedited  12:28
Відкрити / Коментувати
2022-05-26 15:18:57 А ці вы чулі рэп па-беларуску? Магчыма чулі ZRABI, Піліпа Беспамылковага i VINSENT, а хтосьці нават памятае, як Корж выконваў па-беларуску "Бацька Лунінец" і іншае, а олды маёй суполкі памятаюць нават МАНДЗІКА. Але гэтага так мала. Таму кожны раз, калі я адкрываю для сябе новага выканаўцу - гэта нібыта сьвята для мяне. Вашай увазе VANKOK - ЧО
381 viewsedited  12:18
Відкрити / Коментувати
2022-05-25 19:22:22
Прыклад ужываньня:
Ён як утрапёны насіўся па будынку
Было складана абыйсьці ўтрапёны натоўп
Яны расчараваліся і ўжо дамоў вярталіся ўтрапёныя, й сумныя
Яна нібы ўтрапёная бегла ды крычала штось гучна

#родныясловы
285 views16:22
Відкрити / Коментувати
2022-05-25 14:21:21
Матка Боская, гэта шэдэўр

Стэрненка проста лепшы
969 views11:21
Відкрити / Коментувати
2022-05-24 20:03:52
Вось жа дурное. На масковіі прапанавалі прызнаць Суворава сьвятым. Тое, што для расейца сьвята - беларусу гора

Зачапіўся за навіну, каб нагадаць, як асоба Суворава скарыстоўваецца як акупацыйная зброя: яго імя носяць вуліцы ў Беларусі, паркі, кобрынскі музей, вучылішча ў Менску і нават стаяць помнікі

А які ж сьлед Сувораў пакінуў у Беларусі?
Гэта руска халера крывава задушыла паўстаньне Касьцюшкі, ладзіў карныя паходы супраць беларусаў, За пралітую беларускую кроў Кацярына ІІ падарыла яму вялікалітоўскую(беларускую) зямлю, а то бок Кобрынскую воласьць з 13.279 працаздольнымі сялянамі. І вось такое дзікунства дзеецца ў Кобрыне - ў гонар заваёўніка і крывавага палача стаіць помнік, названы вуліцы, музей і парк. І такое дзікунства дзеецца ня проста так, бо такім чынам і арганізоўваецца акупацыя земляў, калі заваяваным народам насаджваецца, што іх палачы і не палачы зусім, а іх героі. Вось такая падмена паняткаў
476 views17:03
Відкрити / Коментувати