Get Mystery Box with random crypto!

Ukrainian & Belarus

Логотип телеграм -каналу ukrainianfrombelarus — Ukrainian & Belarus U
Логотип телеграм -каналу ukrainianfrombelarus — Ukrainian & Belarus
Адреса каналу: @ukrainianfrombelarus
Категорії: Політика
Мова: Українська
Передплатники: 313
Опис з каналу

Я Аксана, ўкраінка, якая больш за 5 гадоў пражыла ў Беларусі. На гэтым канале гавару з вамі, беларусы, пра вас і нас.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення 2

2022-08-29 23:26:16
З Днём Нараджэння мяне Дзякуй усім, хто падтрымаў. Хутка новы дрон будзе ва ўкраінскіх абаронцаў
439 views20:26
Відкрити / Коментувати
2022-08-27 10:17:29 Збор на палову дрона для УСУ да 29.08

Учора раніцай (26.08) да сумы 50 000 грн не хапала 4,5 тыс грн. Ужо ўвечары на рахунках збора было не 50 000 грн, а цэлых 58 000.

Яшчэ 2 дні можна дакінуць, хто што хацеў, але не паспеў (PayPal пакідаю ў каментарах да гэтага допіса). 29.08 я дакладу суму, якой не будзе хапаць да пакупкі цэлага дрона (каля 100 тыс грн зараз па актуальным курсе), і пераведу ўсе кошты ў надзейны фонд.

Дзякуй тым, хто ўжо далучыўся

Зараз лепшая фінансавая інвестыцыя ў будучыню - УСУ

А пра нефінансавыя інвестыцыі я працягну пісаць пасля сваіх народзін
428 views07:17
Відкрити / Коментувати
2022-08-18 16:55:26
Спадарства, збіраю грошы на дрон для УСУ да свайго дня народзінаў праз 2 тыдні. Вельмі прыемна, што праз мае сацсеткі далучыліся і беларусы, удвая прыемней, калі пішуць з самой Беларусі: як перадаць грошы на дрон?

Ды я падумала, чаму не, трэ напісаць сюды. Хто жадае сказаць дзякуй УСУ за фантастычную працу на фронце ці мне за нейкі карысны тэкст, то фінансава аддзячыць можна на PayPal Усе кошты пойдуць у надзейны фонд, з якім працуем і якому давяраем на 100 %.

PayPal:
Nataliia.Tsiplitska@gmail.com

(у каментарах можна скапіяваць пошту)

Больш інфармацыі пра збор. Да 29.08 першапачаткова збіраем суму 50 тыс грн - гэта прыблізна палова кошта дрона. Я таксама далучуся да збора, каб у нас атрымаўся цэлы дрон, не іначай

Рэквізіты майго блізкага чалавека, бо я не ва Украіне пакуль. Абавязкова будзе публічная справаздача

Дзякуй
594 viewsedited  13:55
Відкрити / Коментувати
2022-08-16 15:48:45 ЧАМУ РАСЕЯ ЗАХАПІЛА БЕЛАРУСЬ АМАЛЬ НЕЗАЎВАЖНА

Вяртаюся з доўгага тэлеграм-адпачынку. Дзякуй усім, хто больш за месяц рэпосціў мае ранейшыя допісы. І падпісантаў, не гледзячы на маю адсутнасць, стала нашмат болей.

Часам падаецца, самае галоўнае, што хацелася сказаць, ужо тут напісана. Але, каб быў вынік, трэба ўвесь час актуалізаваць важнае. Важнае для сябе ўвесь час украінцам і беларусам актуалізуюць “ліберальныя” расейцы. Для іх свет расеецэнтрычны. Тым часам і беларусы, і ўкраінцы кожны на сваім этапе праходзяць пераасэнсаванне ўласнай вартасці, але звычка азірацца, што там скажуць з масквы, у многіх застаецца.

Спадзявалася, з цягам вайны буду назіраць усё большае адасабленне беларусаў ад расейцаў. На актуальную ўкраінскую сітуацыю гэта амаль не ўплывае, але бачу ў гэтым светапоглядную выгаду для беларусаў. На жаль, асабліва апошнія тыдні, назіраю зваротны працэс: вяртання даверу да расейскага.

Патлумачу свае перасцярогі. Беларусы зноўку могуць страціць адчуванне небяспекі ад расейцаў і расейскага, якая ўвесну нарэшце ўсвядомілася наймацней за апошнія, мабыць, дзясяткі гадоў.

Прыклад 1: знешнія кантэксты. Праз санкцыі ці імаверную пагрозу новых санкцыяў у інфармацыйнай прасторы свет часта ставіць беларусаў побач з расейцамі. Мне падаецца, што найлепшая абарона ў такіх сітуацыях – новыя і старыя аргументы, дзе беларусы – не расейцы. То бок не «змагацца» побач з расейцамі супраць санкцыяў, а змагацца з расейцамі і ўсім расейскім у інфапрасторы. На жаль, ёсць шмат прыкладаў, дзе беларусы бяруць гатовыя наратывы расейцаў і імі карыстаюцца не толькі ў адносна прыватных камунікацыях, але і ў палітычных.

Вывучала расейскія аргументы супраць магчымага скасавання турыстычных візаў для расейцаў (і беларусаў). Калі перамалоць гэта ў галаве і моцна спрасціць, то атрымаецца, што яны хочуць, каб вайна скончылася, каб перамагла Украіна. Але не коштам расейцаў. Нават калі гэта не цэлае жыццё «мірнага расейца», а магчымасць выехаць. То бок, перамагчы павінна Украіна, гэтым яна зробіць у тым ліку моцную паслугу расейскім актывістам, якія «што б ні зрабілі, усё недастаткова», бо «ўсё вырашаецца ва Украіне»… але перамагчы яна павінна галоўным чынам коштам жыццяў і свабодаў украінцаў.

Гэта ганебная пазіцыя, нават калі б візы сапраўды скасавалі. Варта сачыць за іх рыторыкай і аналізаваць яе на каштоўнасную аснову і гуманнасць. Пасля, хутчэй за ўсё, не захочацца дзейнічаць так, як яны. Бо расейцы - гэта амаль заўсёды не пра каштоўнасці і гуманнасць. Так, вайна – гэта не лёгка, вайна – гэта ахвяры. Але важна захаваць годнасць. Важна разумець, дзеля чаго ўсе пакуты тых, хто ўжо пацярпеў. Ісці на любыя кампрамісы з тымі, хто вас жа не паважае і выкарыстоўвае дзеля ўласных мэтаў, непрактычна, калі не казаць ужо пра маральны бок пытання.

Прыклад 2: унутраныя кантэксты. Шмат хто з беларусаў мае куміраў з расеі. Іншыя проста не лічаць расейкі кантэнт небяспечным і не адмаўляюцца ад яго, бо звыкла. І ў гэтай кропцы людзі, якія ствараюць кантэнт (а гэта зараз амаль кожны з тэлефонам), павінны разумець, што трэба кантраляваць/рэгуляваць/дыктаваць свой кантэнт, а не дазваляць чужому кантэнту рэгуляваць сябе. Наколькі гэта магчыма.

Беларускае грамадства, як і ўкраінскае (магчыма, як і любое іншае), не валодае дастатковым узрознем крытычнасці, тым больш ва ўспрыняцці інфармацыйнага расейскага прадукта (хоць перакананае, што валодае канешне). Небяспечна падаваць расейскіх лібералаў як экспертаў. Псіхалогія спажывача інфапрадукта працуе так: той, у каго пытаюць ягоную думку, атрымоўвае плюс да сваёй “экспертнасці”. А яшчэ больш плюсаў, калі пытае той, да каго ў спажыўца ёсць асабістая сымпатыя. Можа, расеец скажа штосці карыснае, але паралельна - тройчы шкоднае.

Вярніцеся ў 2020–2021 гады. Мала хто з беларусаў бачыў галоўнага ворага менавіта ў расеі. А шмат хто і цяпер яшчэ не зразумеў, што расея зрабіла ўсё амаль незаўважна, бо ад яе чамусьці не чакалі. Чаму? Бо там свае, там зразумелае, там сябры. Гэта таксічныя адносіны на ўсіх узроўнях. Ратавацца можна, толькі максімальна адарваўшыся ад іх.
729 views12:48
Відкрити / Коментувати
2022-06-26 20:58:25 ТАК, УКРАІНЦЫ ХОЧУЦЬ, КАБ ВЫ ЛЯГЛІ ПАД ТАНКІ (частка 2, пачатак вышэй )

Але больш за ўсё мне шкада тых, каму памылкі вашыя і нашыя, свядомыя і не, каштуюць жыцця. Так, мы ўсе так ці іначай адказныя. І ў гэты момант я як ніколі цаню магчымасць разумець сваю ролю і датычнасць да вялізнай сусветнай трагедыі, а цяпер толькі яе пачатак. Мне важна разумець, каб захаваць у сабе гэтыя сувязі, каб навучыць дзяцей не паўтараць памылак. Вельмі важна сярод абразаў бачыць факты і вучыцца з імі працаваць.

Як чалавек, які заглыбляецца ў прагматыку камунікацыі (калі коратка, гэта пра абставіны, кантэкст), я, напрыклад, ведаю: што б я ні сказала, якімі б аргументамі ні жанглявала, маё слова ў Беларусі (ці да беларусаў) – гэта заўсёды слова ўкраінкі. Змагацца з гэтым – марна. Гэта трэба прыняць і зразумець, калі хачу з гэтым працаваць, выбіраць інструменты больш удала.

Кожны тэкст/каментар у інтэрнэце дае нейкі вынік. Ідэальна, калі ён дасягае той мэты, якую ставіць той, хто яго публікуе. Важна правяраць сябе: якая мая мэта? Да каго я звяртаюся? Хто гэта будзе/можа прачытаць? Гэты тэкст адпавядае маёй мэце? Калі не, то які вынік ад гэтага тэксту атрымаўся? Ён мяне задавальняе? Калі мы адказваем тэкстам на тэкст, то, акрамя мэты, важна разумець тэму гаворкі. Больш прадуктыўна (і эканомна) не адыходзіць ад тэмы.

«Нам што, маўчаць, калі нас абражаюць?» Я б ставіла пытанне: ЯК пра гэта гаварыць? Вось гэтае ЯК таксама павінна адпавядаць мэце і тэме, калі хочацца пазітыўнага выніку.

«Пра гэта трэба гаварыць!» Мэта проста гаварыць не мае сэнсу, бо тады вынік зусім не кантраляваны, а ў кантэксце вайны дык зусім можа мець небяспечныя наступствы. І ўжо мае.

«Мы мусім кранаць беларускія тэмы ва Украіне». Проста кранаць, каб што? На фоне ўсяго, што адбываецца ва Украіне, праблемы Беларусі падаюцца (не пішу, што так і ёсць) нязначнымі. Гэта зноўку кантэкст. Ён заўсёды важны. Калі сапраўды ёсць праблема, яе трэба развязаць. Каб яе развязаць, трэба, каб пра яе даведаліся ўкраінцы, якія маюць уплыў на яе – словам і дзеяннем. Калі днямі я бачу пост Франака Вячоркі, што сітуацыя з праваабаронцай Анісіяй Казлюк развязваецца, а пасля гэтага з’яўляецца яшчэ шмат эмацыйных допісаў пра ўкраінцаў, якім вайна вось такога не спіша, я не разумею іхнай мэты. Яны не развязваюць нічога, не адукоўваюць, не схіляюць да рэфлексіі, а толькі раздзімаюць негатыўныя эмоцыі. Калі гэта і было мэтаю, то дзеля чаго? Калі немагчыма спыніць ракетаў, то спыніце вось гэтыя неканструктыўныя абразы.

Зразумейце правільна, але гэты кейс з арыштаванаю праваабаронцаю вельмі важны глабальна, для беларуска-ўкраінскіх стасункаў гэта можа ў выніку мець больш плюсаў, чымся мінусаў. Бо пакуль гэтая тэма дэпартацыі беларусаў з Украіны мела розгалас збольшага толькі сярод беларусаў, то і развязаць яе было складаней. Такім чынам, развязваючы падобныя пытанні, беларускія і ўкраінскія актывісты/палітыкі адпрацоўваюць алгарытмы развязання праблемных пытанняў на будучыню. Я б глядзела на такія выпадкі як на магчымасць наладзіць сувязь, а збольшага пабачыла магчымасць раздзьмуць крыўду на ўкраінцаў яшчэ больш.

Цяпер у Беларусі і Украіны зусім розныя лакальныя мэты і патрабаванні адно да аднаго. Разумець зыходныя звесткі важна, каб ад іх адштурхоўвацца ў рашэннях. Але глабальныя мэты краінаў – вельмі падобныя, я прапаную засяроджвацца на іх. Для гэтага трэба прыняць рэальнасць і адказаць сабе на шмат пытанняў. Напрыклад, што павінна здарыцца, каб вы ляглі пад танкі.
1.0K views17:58
Відкрити / Коментувати
2022-06-26 20:57:22 ТАК, УКРАІНЦЫ ХОЧУЦЬ, КАБ ВЫ ЛЯГЛІ ПАД ТАНКІ

У сацыяльных сетках у сакавіку я пісала, звяртаючыся да беларусаў, як важна цяпер дзеяць, а не абараняцца словамі. Ніякія аргументы ў гарачай фазе вайны не спрацуюць лепей за справы. І ніякія справы, калі гэта не спыненне агню з тэрыторыі Беларусі, не палепшаць рэпутацыі Беларусі і беларусаў імгненна ў такой сітуацыі. Бо ёсць ваенны кантэкст. І ён так працуе. Ты ці прымаеш правілы гульні і гуляеш у «доўгую», ці не прымаеш і робіш шмат лішніх, а часам і шкодных для сябе ж дзеянняў.

Тады мне прыляцела шмат цікавых «але», маё любімае: «Мы зрабілі ўсё, што маглі. Чаго ты яшчэ хочаш: каб мы пад танкі клаліся?» Па-першае, я такога не казала (прашу, дарэчы, абурацца тым, што я сказала, а не тым, што вы дадумалі, калі раптам). Па-другое, калі ёсць яшчэ варыянт класціся пад танкі, то значыцца, зрабілі сапраўды не ўсё магчымае. Але гэта я чапляюся не ў дакор, а каб нагадаць, што зрабіць больш можна заўсёды. Ды не для нас, а для сябе. Хоць я разумею, чаму вы не рабілі. Бо я таксама была там і магла кінуць кактэйль у варожую тэхніку ў Менску, хацела, але не кінула. Пасля аналізавала чаму. Бо ведала, што пасля мяне ніхто не кіне. А ва Украіне пасля аднаго кактэйлю, хутчэй за ўсё, паляцяць пяць. Пасля на кожны з гэтых пяці – яшчэ пяць. Гэтае пачуццё адзіноты вельмі спусташае. Я б не зразумела асаблівасцяў выбару формы пратэсту ў Беларусі, калі б не адчувала чагосьці падобнага 5 гадоў. У гэтай кропцы я не абвінавачваю, а задаюся пытаннем: чаму так? Не чаму ва Украіне паляцяць, а чаму ў Беларусі гэта не працуе? Можа, і не павінна, не ведаю. Але толькі шмат пытанняў і яшчэ больш адказаў/тэорыяў даюць магчымасць развіваць думку да пошуку рашэнняў ці аргументаў (хто што шукае).

Дык якія адказы шукаюць беларусы апошні тыдзень? Я бачу класныя тэксты, самарэфлексію, але нашмат больш бачу абурэння на ўкраінцаў, а выбарка ў мяне шырокая. Вось ляціць ракета, якой ты не здолеў спыніць, а вось праз гадзіну ляціць тваё абурэнне, чаму на цябе злуецца ўкраінец.

Кантэкст можна мяняць, але спачатку трэба прыняць. Нават калі вельмі хочацца простых універсальных рашэнняў, вайна ўсё мяняе. Вайна змяніла ролі. У адным з папярэдніх тэкстаў я пісала, што беларусам варта б вызначыцца, хто яны каму ў гэтай вайне. Каму ахвяра, а каму агрэсар. Бачу, што шмат каму не падабаецца быць агрэсарам, і людзі ў адмаўленні гэтага губляюць адчуванне рэчаіснасці. Тут падкрэслю: тое, што маем цяпер, – гэта прамежкавыя ролі. Галоўнае, кім Беларусь выйдзе з гэтай вайны. Пакуль што я назіраю сумную (для мяне) карціну дадатковай агрэсіі на ўкраінцаў у інтэрнэце.

Вы кажаце: трэба абараніць сваіх. Я запытаю: вашая мэта абараняць ці абараніць? Калі другое, то метады і падыход маюць значэнне. Ды і ад каго абараніць? Ад тых, у каго страляе вашая краіна? А яна страляе не таму, што «Украіна гандлявала з лукашэнкам», і не таму, «што некаторыя ўкраінцы лічылі лукашэнку клёвым». Я паўтару: гэта не аргументы супраць «з Беларусі нас ідуць забіваць». Чаму ўвогуле вы адчуваеце, што ад гэтага факту трэба абараніцца? З праўдаю не варта змагацца, а калі так цяжка яе прыняць, то, мабыць, прычына ўнутры.

Я назіраю насамрэч страшную ўнутраную трагедыю сучасных беларусаў. Большасць адмаўлялася слухаць разумнейшых за сябе беларусаў, вучыць гісторыю ды ўвогуле дагэтуль абясцэньваюць тое, што ўжо напрацавана. Бо пастанавілі «ісці сваім шляхам». Таму цяпер балюча, незразумела, страшна і чамусь увесь час абразліва. Мне шкада гэтых людзей. Бо вось гэта ўсё ў тым ліку прывяло да вялізнай трагедыі, а яны не здолелі зразумець сваёй датычнасці. Яшчэ больш шкада мне тых адзінак, якія вучыліся ў найлепшых, мыслілі крытычна, аналізавалі рэчаіснасць і спрабавалі змагацца адначасова і з рэжымам, і з суайчыннікамі, якія не ўсведамлялі сваёй бяды. Я ведаю, што спраўдзіўся ваш найбольшы страх: вы, хутчэй за ўсё, не ўбачыце свайго народу сапраўды свабодным.

*працяг ніжэй
807 viewsedited  17:57
Відкрити / Коментувати
2022-06-24 22:18:31
Тут мог быць тэкст пра тое, як апошні тыдзень беларусы фэйсбука аб’ядналіся і канчаткова перамаглі намаганні ўкраінскіх лідараў думак падымаць беларускія пытанні. Ледзь не паспяшалася. Не перамаглі.

Працягну пісаць відавочныя, але вельмі, як паказвае практыка, важныя і дастасоўныя для беларусаў рэчы пра ўкраінцаў.

Украінцы ведаюць, што ва Украіне ёсць яшчэ шмат праблемаў, акрамя вайны. Украінцы ведаюць, дзе ў праблемах Украіны вінаваты самі ўкраінцы. Украінцы могуць злавацца і рабіць памылкі, але самарэфлексія, самаіронія і самасвядомасць у сярэдняга ўкраінца на даволі высокім узроўні.

Вялікая частка ўкраінцаў падтрымлівае беларусаў, ведае і разумее праблемы Беларусі, нягледзячы ні на агрэсію краіны Беларусь, ні на агрэсію ліберальных беларусаў у каментах. Навошта сваю самасць паказваць, ваюючы ў каментарах з украінцамі, якія вас падтрымліваюць? Ды ўвогуле, чаму з украінцамі?
646 views19:18
Відкрити / Коментувати