Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 11

2022-07-08 15:01:33 «Я реально вымотан, и мне не важно, добьёмся мы правды или нет». Палітвязня з Кобрына Віталя Жука змясцілі ў ПКТ. Выглядае так, што там ён будзе да канца свайго тэрміну

Віталь быў асуджаны да 1.5 гадоў калоніі праз абразу Лукашэнкі. У межах гэтай справы мужчына за кратамі са жніўня 2021 года. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №2.

Стала вядома, што паслядоўнасць ціску на палітвязня была такая: 15 чэрвеня яго адправілі на 5 сутак у ШІЗА, 20 чэрвеня мужчына выйшаў са штрафнога ізалятару. Потым 21 чэрвеня яму далі яшчэ 10 сутак ШІЗА, і пакуль ён быў там — яшчэ "дадалі" 5 сутак. Ды пакуль ён знаходзіўся ў ШІЗА, было вынесена рашэнне аб адпраўцы ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Аб гэтым палітвязень даведаўся, калі выйшаў з ШІЗА 6 ліпеня, а на наступны дзень яго ўжо змясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў. Атрымліваецца, што да канца свайго тэрміну Віталь будзе знаходзіцца ў калоніі ў ПКТ.

Настрой у Віталя не лепшы, вынікае з яго ліста сваякам:
«Я очень устал, очень. Мне даже тяжело было с адвокатом разговаривать. Я реально вымотан, и мне не важно, добьёмся мы правды или нет. Мне все трудно объяснить, просто я устал.
И ещё, чтобы ты знала — не надо винить сейчас никого в том, что я еду на ПКТ — ни начальника, ни оперов, ни кого бы то ни было. Я не знаю, что будет потом, но сейчас их винить не стоит».

Падтрымайце палітвязня па адрасе:
ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ПКТ.
Віталь Васільевіч Жук
216 views12:01
Відкрити / Коментувати
2022-07-08 13:26:45
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

12 ліпеня
Зіневіч Пётр — жыхар Баранавічаў, асуджаны на 2 гады "хіміі" па артыкуле 188 КК ("Паклёп") за каментар "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей" пад фатаздымкам супрацоўніка Баранавіцкага РАУС на сваёй старонцы "ВКонтакте".
Падтрымаць можна па адрасе:
ПУАТ № 9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Зіневіч Пётр Іванавіч

Чудзіновіч Юрый — спаўняецца 50 год! На выбарах 2020 году спрабаваў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты. Перад гэтым стаў актыўна весці YouTube-канал "Кропка незвароту" з ролікамі пра пратэсты, на падставе якіх ён і быў асуджаны на 4 гады калоніі агульнага рэжыму (але потым рашэннем Шклоўскага суду яго перавялі на "турэмны"рэжым).
Напішыце Юрыю некалькі словаў падтрымкі з нагоды такой даты:
Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Чудзіновіч Юрый Яўгенавіч
198 views10:26
Відкрити / Коментувати
2022-07-08 11:20:25
У Івацэвічах затрымалі незалежнага журналіста Паўла Дайліда

Ён паспеў паведаміць калегам, што да яго ў кватэру ў Івацэвічах прыехалі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі ў мясцовы РАУС для разбіральніцтва. Пасля гэтага журналіст быў затрыманы, піша @bajby.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3NWD2Wl
175 views08:20
Відкрити / Коментувати
2022-07-07 17:46:38
КДБ унёс у "спіс тэрарыстаў" палітвязня з берасцейшчыны

Уладзімір Агіевіч
(на фота) быў асуджаны абласным судом да 3 гадоў калоніі за фразу "хороший кгбшник — мертвый кгбшник". Такі каментар пакінуў мужчына пад навінай аб Зельцары, які застрэліў супрацоўніка КДБ у верасні 2021.

Сваю віну Уладзімір на судзе не прызнаваў, казаў што яго прымушалі перапісваць паказанні. Як і не пагадзіўся, што рабіў наўмыснае распальванне варожасці (то бок істотную частку "злачынства" па артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу, якую прад'явілі мужчыне).

Сёння ж стала вядома, што Агіевіча ўключылі ў "спіс тэрарыстаў" на падставе прысуду па арт.130 КК, які набыў моц у дачыненні да палітвязня.

Што "ўключэнне ў спіс тэрарыстаў" значыць на практыцы? Калі коратка, то гэта адбіваецца на тым, хто можа дасылаць грашовыя пераводы зняволеннаму. Падрабязней тут.
140 views14:46
Відкрити / Коментувати
2022-07-07 15:24:01
За рэпост камедыйных відэаролікаў з выявай Лукашэнкі асудзілі жыхара Баранавічаў

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес прысуд Ігару Фалейчыку, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Ірына Паўлоўская прысудзіла Ігару два гады калоніі агульнага рэжыму.

Па матэрыялах абвінавачання, Фалейчык 23 сакавіка 2022 года, пасля прагляду ў Tik-Tok відэаролікаў з кінафільмаў «Іван Васільевіч мяняе прафесію» і «Аперацыя Ы…», скапіяваў іх і выклаў для агульнага і адкрытага прагляду на сваёй старонцы сторыз у Інстаграм. На відэароліках была размешчаная выява Лукашэнкі. Такім жа чынам размясціў відэафрагмент з выявай смеццявоза і Лукашэнкі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3yNXpko
142 views12:24
Відкрити / Коментувати
2022-07-07 13:36:33
Ідзе суд над палітзняволенай з Пружанаў. У панядзелак працяг

4, 5 і 6 ліпеня ішоў суд над Юліяй Лаптановіч. Нагадаем, што судзяць яе ў Гродна, жанчына пад вартай ужо амаль 9 месяцаў.

На дадзены момант пра працэс вядома няшмат: суд усё ж такі праходзіць адкрыта, Юля трымаецца бадзёра. Суддзя Віктар Сянько. А працяг паседжання будзе 11 ліпеня ў абласным судзе Гродна.

Нагадаем, што гэта ўжо другі палітычны суд над жанчынай. Раней яе асудзілі па так званай "карагоднай" справе. А яе муж Ігар — палітзняволены, асуджаны да 2.5 гадоў калоніі.
187 views10:36
Відкрити / Коментувати
2022-07-07 11:38:43
Падтрымайце былога палітвязня Юрыя Касцюка, якога затрымалі ў Расіі

Нагадаем, Юрый адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.

22 чэрвеня Адлерскі раённы суд працягнуў тэрмін утрымання беларуса пад вартай да лістапада. Вядома, што беларускія ўлады накіравалі ў Расію запыт аб экстрадыцыі Касцюка. Папярэдне, ён быў абвешчаны ў вышук паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

На днях Юрый даслаў з-за кратаў малюнак. Паведамляецца, што ў былога палітвязня вельмі прыгнечаны настрой, таму яго знаемыя просяць падтрымаць хлопца.

Падтрымаць беларуса можна праз сэрвіс ФСИН-письмо:
- СИЗО-2 г. Армавир (Краснодарский край), Костюк Юрий Андреевич, 06.12.1997 (не забывайте галочку «оплатить ответ»)
154 views08:38
Відкрити / Коментувати
2022-07-06 19:30:28 +14 политзаключенных в стране. Из них +3 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на брестчине: Брановицкий Владимир (СИЗО-6) — мастер спорта по пауэрлифтингу из Барановичей. Подписывал письмо о прекращении…
259 views16:30
Відкрити / Коментувати
2022-07-06 13:20:54
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

9 ліпеня
Калішук Міхаіл — берасцеец, сустракае ўжо другі Дзень народзінаў за кратамі. За гэты час прапусціў, як яго дачка сказала першае слова.

Міхаіла затрымалі і збілі супрацоўнікі АМАПу 10 жніўня 2020 ў Брэсце. 11 жніўня хлопца адпусцілі. Але 31.08.2020 яго паўторна затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, ды з таго дня ён у няволі.

Год таму яму (і групе іншых фігурантаў) абвесцілі вырак. Міхаілу прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. А падчас суду яго сілком дастаўлялі на паседжанне, нават з выкарыстаннем "пярцоўкі" і электрашокеру.

Спачатку пакаренне адбываў у ПК №3 (Віцьба). Але ж яго там змяшчалі ў ПКТ, а потым увогуле перавялі на турэмны рэжым.

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Калішук Міхаіл Іванавіч
261 views10:20
Відкрити / Коментувати
2022-07-06 09:05:12
Палітзняволеную, якая ўжо 7 месяцаў за кратамі, хутка пачнуць судзіць у Берасці

11 ліпеня ў Маскоўскім судзе Берасця пачнецца разгляд справы Вольгі Ялцэвіч (на фота). Яе абвінавачваюць па ч.2 арт.342 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў дзеяннях, які груба парушаюць грамадскі парадак, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці).

Вольгу затрымалі ў снежні 2021 года. Амаль увесь тэрмін яе трымаюць у берасцейскім СІЗА №7.

Суд над палітзняволенай пачнецца ў панядзелак а 11-й гадзіне. Суддзёй выступіць Яўген Брэган.

UPD. першапачаткова мы напісалі, што Вольга родам з Берасця. Але ж яна нарадзілася ў Віцебскай вобласці. Прыносім прабачэнні.
307 viewsedited  06:05
Відкрити / Коментувати