Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 12

2022-07-05 18:42:37
За надпісы ў падтрымку Украіны асудзілі жыхара Кобрыну. Працэс праходзіў не ў будынку суду

7 сакавіка ў Кобрыне на фасадах будынкаў з'явіліся надпісы: "Слава Украіне", "Смерць рашысцкім акупантам". На наступны дзень гэтыя выказванні былі замаляваныя. Ды 18 сакавіка з'явіліся яшчэ некалькі: "Лукашысты-фашысты", "Слава Украіне".

За гэтыя надпісы распачалі крымінальную справу супраць Кавалёва Уладзіміра Мікалаевіча, у яго дома зладзілі вобшук.

А 27 чэрвеня пачаўся суд. Працэс праходзіў паказальна і таму адбываўся не ў будынку кобрынскага суду, а ў мясцовым політэхнічным каледжы.

Сёння ж суддзя Таццяна Каберская агучыла прысуд: прызнаць Кавалёва вінаватым па арт.341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Ды прызначыла яму 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (так званая "дамашняя хімія").

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/0hokv9ahn1
Фота ілюстрацыйнае.
445 views15:42
Відкрити / Коментувати
2022-07-04 09:25:55
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

7 ліпеня
Ракіць Іван — сустракае за кратамі свае 30 год! Гэта яго другі Дзень народзінаў у няволі. За акцыю пратэсту 9 жніўня 2020 у Берасці быў асуджаны на 2.5 гады калоніі па арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Ракіць Іван Генадзьевіч

Кузюр Іван — затрыманы 29 верасная 2021. Чакае свайго суду у межах "справы Зельцара", узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Павіншуйце палітзняволенага па адрасе:
Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Кузюр Іван Васільевіч
370 views06:25
Відкрити / Коментувати
2022-07-03 14:05:21 1,5 года «хатняй хіміі» — за размаляваныя прыпынкі

22 чэрвеня ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна агучаны вырак Яўгену Філіпаву. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала мужчыну вінаватым паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і асудзіла яго да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ —«хатняй хіміі».

Згодна з абвінавачаннем, Філіпаў 5-6 жніўня 2021 года наносіў выявы балончыкам на прыпынках у Баранавіцкім раёне. Гэтым ён прычыніў шкоду, якую ацанілі ў 33 рублі 48 капеек.

Мужчына прызнаў віну і добраахвотна пакрыў шкоду.
299 views11:05
Відкрити / Коментувати
2022-07-03 09:05:19
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

4 ліпеня
Шаламіцкі Аляксандр — спаўняецца 20 год! Сустракае ўжо другі Дзень народзінаў у няволі. Асуджаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту 9 жніўня 2020 ў Пінску.
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Шаламіцкі Аляксандр Міхайлавіч

8 ліпеня
Іванцоў Віктар — жыхар Баранавічаў, за блакаванне чыгуначнага руху атрымаў 2 гады калоніі.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Іванцоў Віктар Сяргеевіч
350 views06:05
Відкрити / Коментувати
2022-07-02 16:05:19
Суд над Юліяй Лаптановіч пачнецца 4 ліпеня. Пры гэтым ад жанчыны пересталі прыходзіць лісты

Хутка пачнецца другі суд над жыхаркай Пружан Юліяй Лаптановіч. Яе будзе судзіць абласны суд г.Гродна. Пры гэтым блізкія не ведаюць, ці пройдзе паседжанне у адкрытым рэжыме.

Да таго ж вядома, што ад палітзняволенай не дайшло ні аднаго ліста з моманту, як жанчыну этапавалі ў гарадзенскую турму. То бок ужо некалькі тыдняў навінаў ад Юліі няма.

Нагадаем, што першы раз Юлію асудзілі па "карагоднай справе" разам з мужам — ды таго адправілі ў калонію. Потым жанчыну затрымалі 13.10.2021 па новай справе — ды змясцілі ў СІЗА. Гэтым разам ёй інкрымінуюць длінны шэраг артыкулаў, палова з якіх з прыстаўкай "садзейнічанне" ці "пасобніцтва".

Пакуль Юлія з мужам за кратамі па палітычных справах, дома іх чакаюць трое дзяцей. Іх спрабавалі забраць, калі Юлію затрымлівалі ў кастрычніку прошлага году.

На фота: палітвязні Ігар ды Юля Лаптановічы са сваімі дзецьмі.
Крыніца: https://brestspring.org/tpost/vpj6adsnu1
379 views13:05
Відкрити / Коментувати
2022-07-02 11:54:25
Памятаеце, ва аўторак медыя пісалі, што ў Баранавічах за тры "кактэйлі Молатава" прысудзілі 12 гадоў калоніі? Гэта аказаўся падпалкоўнік. Рашэннем суду яго пазбавілі вайсковага звання

Дзмітрый Мікалаевіч Нешта
(на фота) — менавіта яго асудзілі да калоніі за "акт тэрарызму". Вядома, што ён з'яўляўся вайсковым пенсіянерам у званні падпалкоўніка.

Згодна з абвінавачваннем, 26.09.2020 года ён у сваім гаражы зрабіў тры "кактэйлі Молатава". Потым паехаў да аўтастаянкі побач з вайсковай часткай унутраных войскаў МУС, і кінуў запаленыя "кактэйлі" ва аўтамабілі. Ніхто з людзей у выніку гэткіх дзеянняў не пацярпеў.

Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", мужчыну судзілі напрацягу чэрвеня: суд пачаўся першага чэрвеня ды скончыўся 23-га. Ды суддзя Юльяна Шчэрба напрыканцы пастанавіла: прызнаць вінаватым па двух артыкулах КК, па сукупнасці назначыць 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пазбавіць звання "падпалкоўнік".

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/e6s7op4kp1
347 views08:54
Відкрити / Коментувати
2022-07-01 22:05:54
За съемку военного самолета пинчанину сегодня присудили 2 года колонии

В Брестоблсуде рассмотрели уголовное дело в отношении 23-летнего Байсарова Константина Владимировича. Судья Андрей Лещенко, прокурор Алексей Ярошик.

Молодому человеку вменялось то, что 27 февраля 2022 года он прислал в телеграм-бот видео военного самолета. Т.к. это видео было выложено в "экстремистском" телеграм-канале, то эти действия квалифицировали по ч.1 ст.361-4 УК РБ (Содействие экстремистской деятельности).

Суд проходил 14, 28 июня. Причем начало суда 14 июня проходило (полу)тайно: на табло в здании суда это заседание, как говорят очевидцы, не было указано. Закончился процесс сегодня вынесением приговора: 2 года колонии общего режима. И Байсарова взяли под стражу в зале суда.

Источник: https://brestspring.org/tpost/5x97hfid81
380 viewsedited  19:05
Відкрити / Коментувати
2022-07-01 15:26:07
Бывший тг-канал "Бинокля", переделанный в провластный ресурс, попал в список "запрещенных". Очередное пополнение в списке "экстремистских материалов" 17 июня в Ленинском суде Бреста прошли заседания по признанию "экстремистскими материалами": вебсайта…
363 views12:26
Відкрити / Коментувати
2022-07-01 11:19:36
Палітвязень Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары

Фігурант «справы Аўтуховіча» палітвязень Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары. Пра гэта журналістам BPN паведаміла яго жонка.

Жанчына адзначае, што на момант сустрэчы з адвакатам муж пачуваўся няблага, аднак сухая галадоўка вельмі небяспечная для яго: праз гіпертанію трэба рэгулярна прымаць лекі, што немагчыма без вады. Па словах жонкі, у карцар Гундара накіравалі, паводле адных звестак, на 10 сутак, паводле іншых — да 11 ліпеня. Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.

Вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, а таксама лістамі салідарнасці.

Крыніца: @euroradio

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
267 views08:19
Відкрити / Коментувати
2022-07-01 09:01:45
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

2 ліпеня
Кандрацюк Радзівон — спаўняецца 20 год! Атрымаў 2 гады "хіміі" па "карагоднай справе" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
ПУАТ № 48. 213765, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 38
Кандрацюк Радзівон Мікалаевіч

Федарэнка Мікалай — па той жа "карагоднай" справе яму прысудзілі 1.5 гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу). Сустракае ўжо другі Дзень народзінаў у няволі.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПУАТ № 43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А
Федарэнка Мікалай Віктаравіч
301 views06:01
Відкрити / Коментувати