Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 26

2022-04-14 11:05:05
Футболка с надписью «Буча», подписанная игроками и главным тренером донецкого «Шахтера», выставлена на благотворительный аукцион.

Донецкий «Шахтер» провел благотворительный матч против «Олимпиакоса» в рамках глобального тура «Шахтер за мир». Более 100 000 евро, собранных во время этого матча, будут потрачены на гуманитарные нужды и нужды беженцев.

Сборная украинского клуба играла в специальных футболках: вместо имен игроков на них были названия городов, пострадавших от войны, развязанной Россией. На футболке «Буча» стоят подписи всех игроков «Шахтера», принимавших участие в матче.

Принять участие в аукционе можно по ссылке

Цена лота — $1.000

Аукцион является частью благотворительной кампании «World Sports for Ukraine», организованной BSSF, Tribuna.com и волонтерской организацией «Ukraine Alive 2022».

Все вырученные средства будут направлены на поддержку ВСУ, Нацгвардии, теробороны и беженцев, вынужденных прятаться от войны в других странах.
680 views08:05
Відкрити / Коментувати
2022-04-13 18:59:07 BSSF правёў сустрэчу з міністрам спорту і турызму Польшчы Камілем Бортнічукам.

Прадстаўнікі фонду праінфармавалі дэлегацыю міністэрства аб антыдыскрымінацыйнай працы, якая праводзіцца BSSF, а таксама накіраванні канкрэтных кейсаў па дыскрымінацыі беларусаў у федэрацыі па адпаведных відах спорту.

Міністру таксама была прадстаўлена інфармацыя аб выніках сустрэчы і дамоўленасцях з кіраўніцтвам НАК Польшчы. BSSF катэгарычна настаяў аб недапушчэнні забарон на выступленне ў дзіцячым, масавым і аматарскім спорце.

Таксама былі ўнесены на разгляд прапановы аб механізмах верыфікацыі прафесійных беларускіх спартсменаў, якія адкрыта выступаюць супраць дыктатуры Лукашэнкі.

Абмеркаваны пытанні адзінага тлумачэння забарон міжнародных спартыўных федэрацый, распрацоўкі эфектыўных механізмаў рэалізацыі санкцый у дачыненні да спартсменаў і функцыянераў, якія адкрыта падтрымліваюць дыктатарскі рэжым Лукашэнкі і яго дапамогу ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Прадстаўнікі BSSF ініцыявалі правядзенне трохбаковай сустрэчы з афіцыйнымі асобамі МЗС для працягу дыялогу аб ануляванні і забароне на атрыманне віз такім спартоўцам і функцыянерам.

Дасягнута дамоўленасць аб стварэнні працоўнай групы ў Міністэрстве спорту і турызму Польшчы для ўзаемадзеяння з нацыянальнымі спартыўнымі федэрацыямі і дзяржаўнымі органамі па пытаннях барацьбы з дыскрымінацыяй беларускіх спартсменаў і рэалізацыі санкцыйнай палітыкі. У склад гэтай групы будуць уключаны прадстаўнікі BSSF.

Міністр у сваю чаргу праінфармаваў аб механізмах узаемадзеяння па пытаннях прымянення санкцый адносна расійскіх і беларускіх спартсменаў з міністрамі спорту краін ЕС і Вялікабрытаніі і аб тым, што некаторыя прапановы BSSF будуць разгледжаны на гэтым узроўні.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
7.3K views15:59
Відкрити / Коментувати
2022-04-12 22:49:23
Экс-брамнік міні-футбольнага клуба «Граніт» Юрый Церашкевіч прысуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле абвінавачання, супрацоўнікі ДАІ затрымалі Церашкевіча 9 студзеня гэтага года. У прысутнасці інспектараў па дарозе ў РАУС былы гулец нецэнзурна лаяўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

У якасці абцяжарваючых абставінаў ўлічвалася, што ён ужо меў судзімасць.

Па выніку Церашкевіч прызнаў сябе вінаватым, раскаяўся ў зробленым і папрасіў прабачэння, але пракурор Юрый Пракапчук запытаў прысудзіць былога футбаліста да двух гадоў пазбаўлення волі. Дадзенае пакаранне вынесла суддзя Святлана Братанава.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.1K viewsedited  19:49
Відкрити / Коментувати
2022-04-12 21:34:29
Былы фанат «Гомеля» Яўген Маранец асуджаны ў другі раз. Яго прысудзілі да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Сёння, 12 красавіка, суддзя Мікалай Доля прысудзіў Маранца да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яму было прад'яўлена абвінавачванне ў стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (ч. 1 арт. 361-1). Справа разглядалася за зачыненымі дзвярыма.

У снежні мінулага года Морэнца абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і ў незаконным абароце моцнадзейных атрутных або атрутных рэчываў (ч.1 арт. 333 КК).

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.0K views18:34
Відкрити / Коментувати
2022-04-12 13:37:12
Інтэрв'ю Акадэміі BSSF з экс-начальнікам жаночай зборнай Беларусі па гандболе Канстанцінам Грыбавым

Канстанцін Грыбаў — былы дырэктар Федэрацыі коннага спорту і экс-начальнік жаночай зборнай Беларусі па гандболе. У інтэрв'ю для Акадэміі BSF ён распавёў аб сваіх эмоцыях ад вайны ва Украіне, валанцёрстве і стаўленні да тых, хто падтрымлівае ваеннае ўварванне або ігнаруе яго.

Інтэрв'ю будзе выходзіць па частках эксклюзіўна ў телеграм-канале Акадэміі BSSF.
Таму падпішыцеся, каб нічога не прапусціць.

Першая частка ўжо сёння!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.1K viewsedited  10:37
Відкрити / Коментувати
2022-04-11 15:35:30
Свабодны спартсмен Канстанцін Якаўлеў правядзе прамы эфір з салдатам батальёна Кастуся Каліноўскага.

Сёння, 11 красавіка, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў правядзе прамы эфір у сваім Instagram, дзе пагаворыць з Паўлам Кулажэнка, беларускім салдатам, які мужна абараняе Украіну ў складзе батальёна Кастуся Каліноўскага.

Далучайцеся сёння ў 20:00 па мінскім часе ў профіле Канстанціна Якаўлева!

Увага, з-за сітуацыі ва Украіне эфір можа быць перанесены або адменены. Сачыце за інфармацыяй.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.1K views12:35
Відкрити / Коментувати
2022-04-11 15:00:33
Беларускі покерыст Мікіта Бадзякоўскі адзначыў перамогу ў турніры 2022 Super High Roller Series Europe, разгарнуўшы сцяг Украіны!

Сваю перамогу Мікіта адзначыў з разгорнутым сцягам Украіны, выказаўшы тым самым падтрымку народу Украіны ў барацьбу з расейскім агрэсарам.

Ён напісаў:

Я падтрымліваю Украіну і турбуюся за яе. Ваенная агрэсія Расіі з'яўляецца адназначным злом... ніколі не позна прызнаць памылкі і змяніць пазіцыю. Не вайне!

Мікіта Бадзякоўскі — самы паспяховы турнірны гулец у покер у гісторыі Беларусі з агульным выйгрышам больш чым у $28 млн.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.4K views12:00
Відкрити / Коментувати
2022-04-11 13:01:33 Алімпійскі чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе Жан Белянюк даў эксклюзіўнае інтэрв'ю Fanday.net.

Сабралі для вас галоўнае:

У Буче мы пабачылі жахі, якія пасля сябе пакінула расейская армія. На дарогах валяліся целы людзей, якіх даядалі сабакі. Таксама бачылі забітых расейскіх салдат, яны былі спалены жыўцом.

Расійскія салдаты да шасці вечара здавалі нарад, ішлі ў краму, бралі алкагольныя напоі, выпівалі і пасля гэтага выходзілі на так званы рэйд. Хадзілі па падвалах, дзе хаваліся людзі, і пачыналі зьдзеквацца над мірнымі жыхарамі.

Мы павінны сабатаваць ўдзел Расеі ва ўсіх спаборніцтвах. Міністэрства спорту Украіны хаця б пазначыла нейкую пазіцыю, пазіцыя НАК не ясная ў прынцыпе. Мала проста працаваць, трэба яшчэ неяк камунікаваць гэтую гісторыю, хоць бы ўнутры Украіны.

Але мы не ведаем, што будзе пасля заканчэння ваенных дзеянняў. Я лічу, што будзе абсалютна няправільна, калі з іх здымуць усе санкцыі. Расейскія спартсмены з'яўляюцца вельмі сур'ёзным інструментам прапаганды ўнутры Расеі. Улада эксплуатуе іх як статак бараноў — на розных мітынгах і канцэртах у падтрымку вайны. На зборышча ў "Лужніках" выйшлі гімнасты, якія панадзявалі на сябе чужыя медалі, хоць не маюць ніякага дачынення да Алімпіяды. Ідзе падмена паняццяў і абсалютны трэш. Расейскія спартсмены ў гэтым удзельнічаюць не ад вялікага розуму, але яны павінны панесці істотнае пакаранне за свае дзеянні, у якіх падтрымліваюць забойствы ні ў чым не вінаватых украінцаў.

Я не бяруся прагназаваць, калі гэта скончыцца, але я ўпэўнены на 100 працэнтаў у нашай перамозе. Нам трэба назапасіцца цярпеннем і, нягледзячы ні на што, змагацца, таму што вораг досыць моцны і агрэсіўны. Але мы разумнейшыя і на нашым баку праўда, мы на сваёй зямлі.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.0K views10:01
Відкрити / Коментувати
2022-04-09 15:15:03
Футболка Сяргея Раброва прададзеная на дабрачынным аўкцыёне за $1.605!

Сяргей Раброў — адзін з самых вядомых футбалістаў Украіны, а цяпер знакаміты трэнер. Для таго, каб падтрымаць украінцаў у барацьбе за іх свабоду і незалежнасць, Сяргей выставіў на дабрачынны аўкцыён у рамках кампаніі «World Sports For Ukraine» адну з самых дарагіх для сябе рэчаў — футболку, у якой гуляў за «Тотэнхэм Хотспур» у фінале Кубка футбольнай лігі 2002 года.

Усе сродкі, атрыманыя з дабрачыннай серыі аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine", будуць накіраваныя на падтрымку ўкраінскага народа!

У вас яшчэ ёсць шанец прыняць удзел у аўкцыёне! Пераходзьце па спасылцы, выбірайце любімы лот і рабіце стаўку.

Серыя дабрачынных аўкцыёнаў была арганізавана сумесна з Tribuna.com, валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" і Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці.
1.3K views12:15
Відкрити / Коментувати
2022-04-09 13:48:17
Футболка Роберта Левандоўскага прададзеная на дабрачынным аўкцыёне за $ 2.900!

Усе сродкі, атрыманыя з серыі дабрачынных аўкцыёнаў «World Sports For Ukraine», будуць накіраваны на падтрымку УСУ, нацыянальнай гвардыі, тэрытарыяльнай абароны і перасяленцаў.

Роберт Левандоўскі з першых дзён ваеннага ўварвання Расіі ў Украіну заяўляў аб сваёй падтрымцы ўкраінскага народа. Цяпер ён прадаў на аўкцыёне сваю футболку з дабрачыннага матчу Польшча-Шатландыя, грошы з якога былі накіраваныя на падтрымку Украіны.

"World Sports For Ukraine" быў арганізаваны BSSF, Tribuna.com і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Live 2022".

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.2K views10:48
Відкрити / Коментувати