Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 2

2023-07-13 16:35:56
Міжнародны алімпійскі камітэт не запросіць рф і Беларусь да Алімпіяды ва ўстаноўленую дату 26 ліпеня.

Запрашэнне на Алімпійскія гульні традыцыйна дасылаюцца за год да пачатку Алімпіяды, то бок у гэтым годзе 26 ліпеня. Але МАК не будзе запрашаць Беларусь і рф ва ўстаноўленую дату. Гэтае рашэнне было прынята у сувязі з санкцыямі ў адносінах да расейскага і беларускага спорту з-за вайны ва Украіне.

Таксама МАК не направіць запрашэнне Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Гватэмалы, які быў адхілены ў верасні 2022 года.

Нагадаем, што 28 сакавіка МАК абвясцiў, што рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расейскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартоўцы не дапускалі "актыўнай падтрымкі" вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці рф.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
302 views13:35
Відкрити / Коментувати
2023-07-13 12:31:53
"Калі хтосьці з расейцаў паспрабуе абысці ўмовы допуску, МАК можа цалкам забраць магчымасць іх удзелу ў Алімпіядзе"

Украінская лёгкаатлетка і падпісантка Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў Ганна Рыжыкова сустрэлася з Томасам Бахам і паразмаўляла наконт удзелу спартоўцаў з рф і Беларусі у Алімпіядзе-2024:

Томас Бах сказаў, што ведае нашу пазіцыю, а потым агучыў, што рашэнне наконт допуску расейцаў і беларусаў яшчэ не прынята. Яны распрацоўваюць розныя варыянты і механізмы, як дапусціць некалькі нейтральных атлетаў і цалкам выключыць магчымасць дэманстраваць сцяг, гімн і прыналежнасць да іх краіны.

Ён не выключае магчымасці цалкам адхіліць іх, але ўсё будзе залежыць ад дзеянняў расейцаў. Але зараз яны настроены ўстанавіць умовы допуску. Калі хтосьці паспрабуе абысці іх, МАК можа цалкам забраць магчымасць іх удзелу ў Алімпіядзе"

Гледачам таксама забаронена мець сімволіку рф і Беларусі. Камандам удзел забаронен, толькі індывідуальныя атлеты могуць прэтэндаваць на статус нейтральных. Наша задача — працягваць размаўляць з іншымі атлетамі, журналістамі, хапляцца за магчымасць распавесці пра ўплыў вайны на жыццё атлетаў і наш спорт.

Крыніца: Федерація легкої атлетики України

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
260 views09:31
Відкрити / Коментувати
2023-07-12 17:37:58
Былога трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне Мікалая Васілевіча будуць судзіць за быццам "фінансаванне тэрарызму".

Яшчэ 6 чэрвеня Мікалая незаконна асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці” і “фінансаванне экстрэмісцкага фармавання”.

Ужо заўтра, 13 ліпеня, пройдзе другое судзілішча над палітвязнем, якое будзе весці злачынца Святлана Чараповіч. Яму пагражае яшчэ ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Вядома, што да затрымання Мікалай працаваў у РЦАП па зімовых відах спорту “Раўбічы” у якасці трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне.

Падтрымаць палітвязня можна лістом або тэлеграмай па наступным адрасе:

СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2
Мікалай Уладзіміравіч Васілевіч

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
286 views14:37
Відкрити / Коментувати
2023-07-12 16:06:35
Што не так з лістом Уладзіміра Канаплёва да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі гандбола

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін адрэагаваў на ліст старшыні Беларускай федэрацыі гандбола да кіраўніка IHF Хасана Мустафы.

Разбіраемся, што не так са зваротам Канаплёва, па спасылцы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
283 views13:06
Відкрити / Коментувати
2023-07-12 12:56:45
Алімпійскі камітэт Чэхіі накіруе рэкамендацыі для допуску спартоўцаў з рф і Беларусі да спаборніцтваў Міжнароднаму алімпійскаму камітэту і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Еўропы і Амерыкі.

Учора, 11 ліпеня, Алімпійскі камітэт Чэхіі ўхваліў асабістыя рэкамендацыі для допуску беларускіх і расейскіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў. Асноўнымі крытэрыямі допуску былі вызначаны нейтральны статус і падпісанне антываеннай дэкларацыі, а таксама адсутнасць зносін з ваеннымі і сілавымі структурамі краін-агрэсараў у вайне супраць Украіны.

Падчас дыскусіі ў Еўрапарламенце, у якой таксама бралі ўдзел прадстаўнікі BSSF, былі вызначаны наступныя крокі Алімпійскага камітэту Чэхіі:

Алімпійскі камітэт Чэхіі перадае рэкамендацыі Алімпійскім камітэтам-аднадумцам у Еўропе і Амерыцы;

Вышэйшыя выканаўчыя і заканадаўчыя органы Чэхіі, у тым ліку Канцылярыя прэзідэнта, Канцылярыя прэм'ер-міністра, Сенат і Палата дэпутатаў, былі праінфармаваныя аб рэкамендацыях;

Ад імя Алімпійскага камітэта Чэхіі незалежная экспертная камісія ўступіць у зносіны з Выканаўчым камітэтам МАК, каб абмеркаваць сваю канчатковую пазіцыю па гэтым пытанні;

Камісія будзе памятаць пра незалежнасць МАК і яго суверэнітэт пры прыняцці рашэнняў аб правілах допуску і парадку ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй.

Падрабязней азнаёміцца з рэкамендацыямі НАК Чэхіі можна па спасылцы
282 views09:56
Відкрити / Коментувати
2023-07-11 16:32:48
Алімпійскі камітэт Чэхіі ўхваліў рэкамендацыі для допуску спартоўцаў з Беларусі і рф да спаборніцтваў. Асноўны крытэрый — антываенная дэкларацыя.

НАК Чэхіі выступіў супраць удзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях. Аднак асобныя спартоўцы могуць стартаваць пад нейтральным сцягам, калі падпішуць антываенную дэкларацыю. Яе распрацавала экспертная група Алімпійскага камітэта Чэхіі на чале з Міхаэлем Жантоўскім.

У адпаведнасці з мэтай садзейнічання мірнаму грамадству, як гэта вызначана ў другім фундаментальным прынцыпе алімпізму Алімпійскай хартыі, я ўрачыста заяўляю, што не ўдзельнічаю, не падтрымліваю, не апраўдваю і не ўхваляю любыя акты агрэсіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы-члена ААН іншай краінай.

Вось што заяўляе НАК Чэхіі:

Удзел рф і Беларусі ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.

Удзел камандаў, якія прадстаўляюць рф і Беларусь, у Алімпіядзе-2024 у Парыжы недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.

Удзел у Алімпіядзе-2024 у Парыжы спартоўцаў і афіцыйных асобаў рф і Беларусі, якія знаходзяцца ў дагаворных адносінах з ваеннымі або сілавымі структурамі абедзвюх краін, недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.

Удзел асобных спартоўцаў з пашпартам рф або Беларусі, якія не ахоплены пунктам 3 на Алімпіядзе 2024 г. у Парыжы пад нейтральным сцягам і без спасылкі на краіну іх паходжання дапускаецца толькі пры ўмове падпісання статутнай дэкларацыі аб адназначным непрыняцці агрэсіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы-члена ААН.

Нагадаем, што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці яшчэ ў траўні 2023 года распрацаваў прапановы крытэрыяў допуску атлетаў з рф і Беларусі, якія былі накіраваны МАК, Нацянальным алімпійскім камітэтам і спартыўным федэрацыям.

Мы вітаем рашэнне Алімпійскага камітэта Чэхіі і працягваем нашу працу, каб сучасны спорт цалкам адпавядаў сапраўдным агульначалавечым каштоўнасцям.
281 views13:32
Відкрити / Коментувати
2023-07-11 15:30:39
Прадстаўнікі BSSF возьмуць удзел у дыскусіі ў Еўрапарламенце "Ці павінны расейскія і беларускія спартоўцы ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2024?"

Сёння, 11 ліпеня, у сценах Еўрапарламента праходзіць дыскусія, арганізаваная еўрадэпутатамі з камітэту па культуры і спорту Міхаэлай Сойдровай і Томашам Франкоўскім. У дыскусіі таксама возмуць удзел Міхаэл Жантоўскі, кіраўнік экспертнай групы Нацыянальнага алімпійскага камітэту Чэхіі, і Дамінік Гашэк, чэмпіён Алімпіяды-1998 па хакеі і двухразовы уладальнік Кубка Стэнлі.

Дыскусія прысвечана пытанню ўдзела спартоўцаў з Беларусі і рф у Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы ў 2024 годзе.

У панэльнай дыскусіі таксама бяруць удзел дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін, кіраўнік міжнароднага дэпартамента BSSF Анатоль Котаў, а таксама народная дэпутатка Украіны, кіраўніца Працоўнай групы па спартыўных санкцыях Вярхоўнай рады Украіны Вольга Саладуха.

Вынікі абмеркавання будзе падводзіць еўрадэпутат, старшыня дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Юозас Олекас.

За навінамі і вынікамі дыскусіі сачыце ў сацсетках BSSF

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
268 views12:30
Відкрити / Коментувати
2023-07-10 17:33:26
Майстар-клас па тайскім боксе ад Віталя Гуркова ў Кіеве

15 ліпеня шматразовы чэмпіён па тайскім боксе і кікбоксінгу, вольны спартовец Віталь Гуркоў правядзе майстар-клас у сценах клубу SPARTABOX сумесна з клубам Slavia-Skif.

Семінар пройдзе на дабрачыннай аснове, дзе 50% ад продажу квіткоў пойдзе на зборы для Узброеных сіл Украіны. Кошт удзелу — 500 грн.

15 ліпеня
12:00
Вул. Олександра Довженка, 3

Колькасць квіткоў абмежаваная.

Набыць іх можна па тэлефоне + 38 (093) 170 06 61
Альбо праз direct-паведамленні па спасылцы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
289 views14:33
Відкрити / Коментувати
2023-07-10 15:59:50
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася да рэжымных прапагандыстаў, якія абражалі яе і прадракалі закат кар'еры.

Пакуль рэжымныя аўтары намагаюцца паставіць крыж на кар'еры сумленнай спартоўкі, Крысціна паспяхова выступае на турнірах і нават паставіла асабісты рэкорд на дыстанцыі 200 метраў. Вось што яна адказала прапагандыстам:

А гэта я называю не ўрыла, а закапала! Так, усялякія там азаронкі ды анучы вусатага? Нешта крыж, які вы ставіце на мне вось ужо другі год, ніяк не працуе. Цікава, што ў гэты раз напішаце? Мабыць, "рэзультаты былі намаляваныя"? Вось і тэму вам прыдумала, таму ваш бедны мозг не давядзецца напружваць. Падзяк не трэба.

У мяне шмат падпісчыкаў з іншых краін і я ведаю, што вам гэта можа падацца дзікасцю! Так і ёсць: у Беларусі ўсё яшчэ пануе дыктатура і хлусня, як бачыце на маім прыкладзе (не трэба далёка хадзіць)! Усюды на мне паставілі крыж, пішуць незразумела што, па тэлебачанні кажуць (не могуць забыць). А можа, проста локці кусаюць, што страцілі. З усяго гэтага крынжа мне шкада толькі тых людзей, якія гэта чытаюць і дэградуюць. Я проста разумею, што на такіх людзях будучыню Беларусі не пабудаваць, таму што яны ні на што не здольныя. Гэтыя людзі іншага свету не бачылі. Шчыра шкада іх.

Таксама Крысціна звярнулася да тых, хто піша ёй абразлівыя каментары:

Калі ёсць яйкі, я вызываю аўтара ў эфір. Абмяркуем мой закат кар'еры.

А мы зычым сумленнай атлетке больш выдатных вынікаў і поспехаў на яе спартовым шляху!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
264 viewsedited  12:59
Відкрити / Коментувати
2023-07-10 10:23:04
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ўстанавіла асабісты рэкорд на турніры ў Варшаве!

Дыстанцыю 200 метраў Крысціна пераадолела за 22,75 секунды — гэта ўсяго на 0,07 секунд меньш за нацыянальны рэкорд Беларусі, які ўстанавіла Наталля Сафроннікава ў 2001 годзе.

Сто метраў Крысціна прабегла за 11,16 секунд.

Пра новае дасягненне спартоўка паведаміла ў сваім Instagram:

І хто там у Беларусі на мне крыж ставіў і пагражаў канцом кар'еры?) Зараз пагаворым?

Віншуем Крысціну з выдатным вынікам і зачым дасягнення новых вышынь!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
301 views07:23
Відкрити / Коментувати