Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 24

2022-04-21 20:23:10
Абаронца зборнай Украіны і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Караваеў, ураджэнец Херсона, не змог стрымаць слёз, выступаючы на прэс-канферэнцыі пасля матчу ў Румыніі супраць мясцовага "ЧФР Клуж".

Дабрачынны паядынак у рамках турнэ "Матч за мір! Спынім вайну!" прайшоў у горадзе Клуж-Напока і завяршыўся нічыёй.

У канцы сваіх зносін з журналістамі Караваева прапанавалі звярнуцца да суайчыннікаў, якія засталіся на радзіме і да тых, хто яе абараняе ад расейскіх акупантаў. Ён пачаў, аднак не змог дагаварыць з-за слёз:

Вялікі дзякуй, нізкі паклон. Таму што яны абараняюць нашу зямлю...

Мадэратар вырашыў завяршыць прэс-канферэнцыю на гэтым моманце.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
629 views17:23
Відкрити / Коментувати
2022-04-21 16:09:21
Бегуноў з Беларусі зарэгіструюць на Варшаўскі марафон.

Ім давядзецца падпісаць заяву з асуджэннем расійскай агрэсіі ва Украіне, якая здзяйсняецца пры падтрымцы Беларусі. На такіх жа ўмовах у забегу змогуць узяць удзел і грамадзяне Расіі.

Абмежаванні выкліканыя тым, што арганізатары мусяць падпарадкоўвацца правілам легкаатлетычных саюзаў, у календарах якіх зарэгістраваныя спаборніцтвы.

Новая форма для рэгістрацыі будзе даступная з 25 красавіка.

Нагадаем, раней Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці правёў працу з арганізатарамі марафону для допуску беларускіх бегуноў.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
40.6K views13:09
Відкрити / Коментувати
2022-04-21 12:57:16
Усе сродкі, сабраныя на турніры Chess Solidarity Cup, будуць накіраваныя дзіцячай бальніцы ОХМАТДИТ. Што гэта за бальніца і як яе лекары дапамагаюць жыхарам Украіны, чытайце далей.

ОХМАТДИТ — гэта:
самая вялікая дзіцячая бальніца Украіны;
лячэнне да 20 тысяч дзяцей штогод;
правядзенне да 10 тысяч аперацый штогод.

Пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання ОХМАТДИТ кругласутачна аказвае медыцынскую дапамогу не толькі дзецям, але і дарослым.

Спецыялісты бальніцы ў час вайны выратавалі сотні жыццяў. Лекарам з ОХМАТДИТ не прывыкаць змагацца за жыцці дзяцей, але з маленькіх пацыентаў ўпершыню даводзіцца выцягваць кулі і абломкі.

Дзеці не павінны паміраць! Салідарнасць — наша сіла!

Зарэгістравацца на Chess Solidarity Cup, каб дапамагчы бальніцы ОХМАТДИТ можна на сайце chesssolidarity.com

P. S. Сёння мы таксама распавядзем гісторыі пацыентаў бальніцы ОХМАТДИТ, якія не могуць пакінуць вас абыякавымі.

#chesssolidarity #chessforukraine
888 views09:57
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 19:29:12
«Уімблдон» ў гэтым годзе не дапусціць гульцоў з Беларусі і Расіі з-за вайны ў Украіне.

Адхіленне распаўсюджваецца на ўсе турніры на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Калі да чэрвеня абставіны зменяцца ў лепшы бок, Асацыяцыя тэніса Вялікабрытаніі (LTA) і Всеанглийский клуб лаўн-тэніса і кракета (AELTC) здымуць усе абмежаванні.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
367 views16:29
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 14:31:56
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 года, нападнік польскага клуба “Ракаў” Ілья Шкурын падтрымаў шахматны турнір Chess Solidarity Cup і заклікае ўсіх, хто спачувае народу Украіны, прыняць удзел у акцыі:

Да пачатку вайны я гуляў за кіеўскае “Дынама”. Я бачыў адзінства ўкраінскага народа, сілу іх духу і патрыятызм. Не сумняваюся, што Украіна пераможа, а следам і Беларусь стане вольнай.

Зараз мы павінны аб'яднацца і накіраваць нашы намаганні на дапамогу Украіне. Гэтая падтрымка асабліва важная украінскім дзецям, якія пакутуюць ад жахаў вайны. Дапамагаць маленькім дзецям – гэта наш абавязак як сумленных грамадзян. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Рэгіструйся на сайце chesssolidarity.com.
Дзеці павінны жыць! Салідарнасць - наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine
650 views11:31
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 14:13:35
Палітвязень журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны з СІЗА ў Баранавічах у папраўчую калонію №22 у пасёлку Даманава ў Івацэвіцкім раёне.

Калонія, больш вядомая як "Ваўчыныя норы", па заявах праваабаронцаў, з'яўляецца "адным з найбольш страшных месцаў на карце Беларусі". Звычайна туды змяшчалі асуджаных па «наркатычных» артыкулах КК, але ў 2021-м пачалі этапаваць і палітвязняў.

Падтрымаць Івуліна лістом можна на новы адрас:

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ІЧ №22, а/с 20, 225295

Івуліну Аляксандру Мікалаевічу
533 views11:13
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 12:36:50 Шахматы — самы інтэлектуальны від спорту, і 2020 год стаў таму пацвярджэннем. Амаль 50 шахматыстаў падпісалі ліст свабодных спартсменаў. Давайце ўспомнім 5 вядомых беларускіх гульцоў, якія падтрымалі беларускі народ:

Уладзіслаў Кавалёў займае 153-е месца ў сусветным рэйтынгу. Ужо ў 11 гадоў стаў пераможцам Кубка Беларусі па рапідзе, а ў 22 выйграў чэмпіянат краіны.
У 2020-м Кавалёў падпісаў ліст за сумленныя выбары, за што быў звольнены з РЦАП па шахматах. В інтэрв'ю спартсмен падкрэсліваў, што заўсёды будзе за народ:

Вельмі цяжка ўсведамляць, што ў нашай краіне да мірных людзей ўжываецца такі гвалт. Мяне глыбока ўзрушылі кадры, на якіх людзі ў чорным распыляюць газ бабулям у вочы.

Сяргей Азараў з'яўляецца першым нумарам нацыянальнага рэйтынгу. Беларускі гросмайстар з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам Беларусі і ўдзельнікам пяці шахматных алімпіяд.

Азараў першым сярод шахматнай супольнасці падпісаў адкрыты ліст спартсменаў. А пасля пачатку вайны ва Украіне паставіў аўтограф пад зваротам шахматыстаў супраць "вар'яцтва, развязанага кіраўніцтвам Расіі".

Ланіта Сцяцко ў 2015 годзе атрымала званне гросмайстра і стала пераможцай чэмпіянату Беларусі. А ў жніўні 2020-га спартсменка не змагла застацца ўбаку ад гвалту на вуліцах:

У нас у краіне ў палітыку не залезці немагчыма! Для мяне маўчанне раўнасільна прыняццю ўсяго, што цяпер адбываецца.

Андрэй Жыгалка — беларускі гросмайстар, чэмпіёнам Беларусі і ўдзельнік 7-мі шахматных алімпіяд.

У 2020-м падпісаў ліст супраць гвалту, а ў лютым 2022-га-зварот беларускіх шахматыстаў супраць вайны ва Украіне, у якім выяўляецца падтрымка брацкай Украіне.

Анастасія Сарокіна — сярэбраная прызерка чэмпіяната Беларусі і адзіная кіраўніца спартыўнай федэрацыі, якая падпісала ліст свабодных спартсменаў. У 2019 годзе Сарокіна стала віцэ-прэзідэнтам ФІДЭ.

У 2020-м была затрыманая нібыта на падставе фінансавых праверак. Далей былі арыштаваны рахункі школы ФІДЭ, якой яна кіравала. Зараз Сарокіна працягвае сваю дзейнасць у ФІДЭ і заклікае падтрымаць Украіну:

БЕЛАРУСЬ - наша краіна, і цяпер яна пад акупацыяй. UKRAINE and BELARUS will be free!

Прымі удзел у турніры Chess Solidarity Cup. Рэгістрацыя на сайце chesssolidarity.com.
825 views09:36
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 11:28:54 Аляксандра Герасіменя пакідае BSSF.

Аляксандра Герасіменя прыняла рашэнне пакінуць сваю пасаду старшыні Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае вялікую падзяку Аляксандры за праведзеную на працягу амаль двух гадоў працу ў нашым калектыве. Аляксандра з самага пачатку пратэстаў у Беларусі дапамагала сумленным спартсменам, а пра працу BSSF даведаліся ва ўсім свеце.

За час яе працы ў калектыве BSSF нам разам удалося дабіцца нямала поспехаў: мы змаглі адмяніць або перанесці найбуйнейшыя спартыўныя спаборніцтвы з Беларусі з-за парушэння правоў чалавека, пачалі вялікае судовае разбіральніцтва з УЕФА, матэрыяльна падтрымалі дзясяткі спартсменаў, рэпрэсаваных за сваю грамадзянскую пазіцыю, а таксама аказалі і працягваем аказваць гуманітарную дапамогу ўкраінскаму народу.

У перыяд працы ў фондзе алімпійская прызёрка падвергнулася беспрэцэдэнтнаму ціску і кампаніі хлусні з боку так званых дзяржаўных медыя. З гонарам вытрымала ўсе выпрабаванні, у чарговы раз прадэманстраваўшы бязмежную волю да перамогі і высокія чалавечыя каштоўнасці.

Мы жадаем поспехаў Аляксандры ў яе далейшым шляху і развіцці!

А BSSF працягвае рухацца далей у нашым марафоне да свабоды.
744 views08:28
Відкрити / Коментувати
2022-04-19 18:36:15 ​ Ад артыста цырка Du Soleil да пераможцы шахматнай Алімпіяды. Прадстаўляем першых зорных паслоў шахматнага турніру - Chess Solidarity Cup:

Сямён Букін – чэмпіён Беларусі па спартыўнай гімнастыцы і артыст цырка Du Soleil:

Сярод майго наваколля не гучыць пытанне, “калі скончыцца вайна?” Існуе толькі, "калі Украіна пераможа".

Сабіна Аліева – вядучая YouTube-канала «Краіна для жыцця» і журналістка партала tribuna.com:

Трэба крычаць пра тое, што адбываецца зараз ва Украіне. Каб палітыкі, якія занадта доўга думаюць аб прыняцці важных рашэнняў не маглі заснуць без голасу ў іх галавах. Нашага голасу, які павінен гучаць. Дзеля свабоды Украіны, дзеля нашай свабоды.

Валерый Казакоўскі – міжнародны гросмайстар, чэмпіён свету па бліц сярод юнакоў, пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі па шахматах:

Нам трэба аб'яднацца вакол Украіны, народ якой адважна абараняе сваю незалежнасць ад ворага. Жыцці мільёнаў людзей знаходзяцца пад пагрозай, і калі ў нас ёсць нават найменшы шанец аказаць дапамогу, мы павінны ім скарыстацца.

Сцяпан Папоў – чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Еўропы па самба, першы ў гісторыі самбіст – уладальнік прэміі «Fair Play»:

Украіна ўжо перамагла маральна і духам - гэта бачыць увесь Свет.

Кацярына Сныціна – беларуская баскетбалістка, бронзавая прызерка чэмпіянату Еўропы, двухразовая удзельніца Алімпійскіх гульняў і экс-капітан нацыянальнай зборнай:

Фонд ужо шмат месяцаў праводзіць акцыі і мерапрыемствы ў падтрымку беларусаў і беларускіх спартоўцаў. Цяпер наша дапамога патрэбна Украіне, асабліва украінскім дзеткам, якія пацярпелі ад вайны.

Павел Эльянаў – украінскі шахматыст, гросмайстар, двухразовы пераможца шахматных Алімпіяд у складзе зборнай Украіны:

Як сказаў Гары Каспараў, гэта вайна не толькі за Украіну, але і за ўвесь свет. Мы на перадавой барацьбы чалавецтва і дэмакратычных каштоўнасцяў супраць таталітарнай дыктатуры і ваенных злачынцаў.

Нагадваем, што зарэгістравацца на турнір Chess Solidarity Cup можна на сайце chesssolidarity.com. Усе сродкі будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне – ОХМАТДИТ.

#chesssolidarity #chessforukraine
1.1K viewsedited  15:36
Відкрити / Коментувати
2022-04-19 17:01:40 BSSF накіраваў зварот у UEFA і FIFA з просьбай перагледзець сваё рашэнне ў дачыненні да Беларускай федэрацыі футбола і Расійскага футбольнага саюза.

Нацыянальным зборным і клубам не павінна быць дазволена прадстаўляць Расію і Беларусь на спаборніцтвах пад эгідай UEFA і FIFA.

BSSF настойвае на прыпыненні ўсёй фінансавай падтрымкі АБФФ з боку UEFA і FIFA, а таксама на персанальных санкцыях супраць спартыўных і футбольных чыноўнікаў, якія адкрыта падтрымліваюць дыктатуру Лукашэнкі і ўдзельнічаюць у палітычна матываваных рэпрэсіях і дыскрымінацыі: Уладзімір Базанаў, Юрый Вяргейчык, Міхаіл Бортнікаў, Міхаіл Вяргеенка, Сяргей Жардзецкі, Сяргей Кавальчук.

BSSF мае шматгадовы вопыт аказання дапамогі спартсменам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, і мае намер распрацаваць праграму падтрымкі футбалістаў з Украіны і Беларусі, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі і якія прадастаўляюць гарантыі і доказы таго, што яны выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі і Пуціна, а таксама публічна выказваюць сваю нязгоду да вайны ва Украіне.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
703 views14:01
Відкрити / Коментувати