Get Mystery Box with random crypto!

Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Х
Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Адреса каналу: @christianvision
Категорії: Релігія
Мова: Українська
Передплатники: 2.40K
Опис з каналу

Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 137

2021-04-21 18:58:54 Ксяндза Вячаслава Барка з Расонаў, вядомага сваёй грамадзянскай пазіцыяй, выклікаюць на 22 красавіка ў Следчы камітэт.

Са слоў следчай, святара азнаёмяць з вынікам экспертыз на экстрэмізм матэрыялаў яго YouTube-канала. Вынікам сустрэчы можа быць рашэнне аб заводжанні крымінальнай справы.

Канал "Ксёндз Барок" мае каля 6,5К падпісчыкаў. У відэа святар каментуе з хрысціянскіх пазіцый падзеі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі.

Напрыканцы 2020 года ксёндз Вячаслаў адбыў 10 содняў адміністратыўнага арышту: у раённым судзе вырашылі, што плакат Уладзіміра Цэслера "Стоп лукашызм", апублікаваны святаром у інстаграме, з'яўляецца "нацысцкай атрыбутыкай".

29 студзеня ксяндза выклікалі ў СК, дзе паведамілі, што па 8 роліках з яго блога, а таксама па ўсё тым жа плакаце Цэслера, прызначана 9 новых экспертыз. Іх вынік, імаверна, і будзе агучаны заўтра.
586 views15:58
Відкрити / Коментувати
2021-04-21 18:50:50 Святлана Ціханоўская разам з амбасадарамі Літвы, Польшчы, ЗША, віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Мантасам Адаменасам наведалі «Базыльянскія муры».

Яны зайшлі ў грэка-каталіцкую Свята-Троіцкую царкву і наведалі келлю Конрада, таксама вядомую як келлю Адама Міцкевіча, дзе Адам Міцкевіч знаходзіўся ў вязні, чакаючы свайго судзебнага прысуду па справе філаматаў і філарэтаў. Там ён сядзеў з выбітным беларуска-польска-літоўскім дзеячом Ігнаціем Дамейкам.

Святлана Ціханоўская адзначыла: «У гэтым месцы ў 1820-х такія героі, як Адам Міцкевіч, сядзелі ў гэтай вязні ў чаканні суда – толькі за тое, што змагаліся за свабоду і незалежнасць сваёй краіны. Міцкевічу тады было ўсяго 25 гадоў. І, заходзячы ў гэтую келлю, я думала пра зусім юных дзяўчынак і хлопцаў, якія ў гэты момант сядзяць у цесных і цёмных камерах. Зараз сотні беларусаў знаходзяцца ў турме па палітычных матывах, і ўсе яны – нашы сучасныя героі. І мы павінны зрабіць усё, каб абараніць, вызваліць і рэабілітаваць іх».

Пасля гэтага Ціханоўская з пасламі ўсклалі кветкі на ўваходзе ў беларускую гімназію, якая знаходзілася тут у пачатку ХХ ст, перад шыльдамі Максіму Гарэцкаму і Наталлі Арсеньевай, аўтарцы гімну «Магутны Божа».

Потым дыпламаты запалілі знічы перад Вострай брамай, дзе знаходзіцца святая ікона, якая прызнаецца святой як праваслаўнымі, так і каталікамі. Вострая брама – гэта месца, якім натхніўся Максім Багдановіч, калі пісаў адзін з гімнаў Беларусі «Пагоня».
382 views15:50
Відкрити / Коментувати
2021-04-21 14:23:26 Папскі дабрачынны фонд ACN: Свабода веравызнання ў Беларусі апынулася пад пагрозай

Перспектывы сітуацыі з правамі чалавека, у тым ліку са свабодай веравызнання, у Беларусі застаюцца неспрыяльнымі. Так адзначаецца ў дакладзе каталіцкага дабрачыннага фонда ACN (Aid to the Church in Need — Дапамога Царкве ў патрэбе) са штаб-кватэрай у Ватыкане.

Маніторынг, праведзены ACN, ахапіў 2018-2020 гады. У 62 краінах, згодна з высновамі экспертаў фонда, мелі месца парушэнні рэлігійнай свабоды.

Варта зазначыць, што ACN імкнецца адсочваць максімальна шырокі спектр правапарушэнняў на рэлігійнай глебе, не канцэнтруючыся асаблівым чынам на рэпрэсіях з боку органаў улады. Але сабраныя фондам негатыўныя факты аб Беларусі датычацца менавіта ціску дзяржавы на вернікаў — прынамсі, хрысціянскіх канфесій.

Паводле высновы аўтараў даклада, "Беларусь заціснутая паміж запатрабаваннямі шырокіх мас у дэмакратыі заходняга ўзору і дзяржаўнымі і міжнароднымі зацікаўленасцямі ў захаванні статус-кво ў рэгіёне". ACN адзначае, што падчас пратэстаў 2020 года Каталіцкая Царква падтрымала дэманстрантаў, а Беларускі экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы адназначнай пазіцыі не выказаў. "Замежныя і ўнутраныя гульцы імкнуцца падарваць аўтарытэт Каталіцкай царквы і распаліць гістарычныя рознагалоссі паміж праваслаўнымі і каталікамі", — зазначаецца ў дакладзе.

Сярод прыведзеных ACN фактаў абмежавання рэлігійных свабод у Беларусі — "крыжалом" у Курапатах, выгнанне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, адмовы ў працягванні віз каталіцкім святарам з Польшчы, адмовы ў рэгістрацыі шэрагу пратэстанцкіх суполак і іншае.
562 viewsedited  11:23
Відкрити / Коментувати
2021-04-21 13:12:40 Гурт "Тутэйшая шляхта" зрабіў рок-верію старажытнага гімна "Багародзіца", які выконваўся перад Грунвальдскай бітвай і быў запісаны ў Статутах ВКЛ.
549 views10:12
Відкрити / Коментувати
2021-04-20 20:56:32
"Семья под белыми крылами"

Художница Ольга Якубовская, которая рисует "беларусов-котиков", посвятила новую работу Сергию "Горцу" Мельянцу и его большой семье. Мельянцы - протестантские верующие, которые за последние месяцы не раз сталкивались с преследованиями за свою гражданскую позицию. Семье угрожают "социально-опасным положением" за БЧБ-жалюзи, которые Мельянцы называют христианским символом.
366 views17:56
Відкрити / Коментувати
2021-04-20 18:49:19
У Мінску зараз праходзяць дзве вартыя ўвагі аўтарскія выставы традыцыйнага царкоўнага беларускага мастацтва.

"Нябёсная варта Беларусі"

Павал Каралёў і праект "Куфар старажытнасцяў" прадстаўляюць калекцыю народных абразоў. "Хрыстос, Багародзіца, святы Мікола, Параскева, Георгій Пераможца - нябеснае войска, на якое спадзяваўся беларускі народ у цяжкія часы выпрабаванняў." Выстава размешчана ў холе бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага (адрас: Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія 7/1).

"Чаму ты мяне пакінуў?"

Нацыянальны мастацкі музей прадстаўляе куратарскую выставу Дзмітрыя Салодкага, прысвечаную пакутам Хрыста ў беларускім мастацтве. У аснове экспазіцыі - драўляныя разьбяныя скульптуры XVII–XX стагоддзяў, у тым ліку ўнікальная скульптура Хрыста ў вязніцы. Асаблівасцямі экспазіцыйнага рашэння выставы аўтар называе "мінімалістычны дызайн інсталіравання, аўдыяльнае суправаджэнне і светлавое афармленне."

На абедзвюх выставах аўтары праводзяць экскурсіі.
417 viewsedited  15:49
Відкрити / Коментувати
2021-04-19 15:00:41
Учора нунцый Антэ Ёзіч узначаліў урачыстую імшу ў інтэнцыі падзякі за 30-годзьдзе аднаўленьня структур Касьцёла ў Беларусі. На адным з фотаздымкаў прадстаўнік Ватыкана адлюстраваны разам з дыяканам Юрыем Рашатко. Калі 3 лістапада 2020 Антэ Ёзіч уручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнка і выпіў з ім шампанскага, Рашатко выйшаў да дзьвярэй Архікатэдры з плакатам са словам CONTRADICITUR ("аспрэчваецца") і пракаментаваў гэта так: "Лічу гэтую падзею памылковай і шкоднай для Касцёла ў Беларусі і не гатовы яе прыняць". Ягоны ўчынак выклікаў вялікі рэзананс, а слова CONTRADICITUR нават зьявілася на графіці ў Менску. Учорашняя фатаграфія ілюструе часова схаваныя супярэчнасьці ў Касьцёле і ў грамадстве, якія аднойчы непазьбежна прыйдзецца вырашаць.
601 views12:00
Відкрити / Коментувати
2021-04-19 14:24:17 Аляксандра Шастакова, педагог з 45-гадовым стажам, распавядае, што ёй дапамагло пераносіць здзекі ў магілёўскай турме:

"Ну гэта проста запалохванне, проста катаванні, проста прыніжэнне чалавечай годнасці. Але, я не ведаю чаму, можа, праз тое, што была гатовая маральна, мяне зняважыць немагчыма. Яны зневажаліся самі. Акрамя таго, у мяне добрая генетычная памяць, мая мама была падчас вайны ў фашысцкім дзіцячым доме, у гета, яе згубілі падчас эвакуацыі. Сёння маёй маме 82 гады, яна манашка і званарка ў адной з цэркваў. І калі яна гэта перажыла, то і я гэта перажыву."
647 viewsedited  11:24
Відкрити / Коментувати
2021-04-18 20:06:04
Два каталіцкіх сьвятары напісалі паручальніцтвы за палітзьняволеную Вольгу Залатар, каб яе выпусьцілі з турмы. Адзін з іх - ксёндз Аляксандр Фамяных, пробашч парафіі, да якой належыць Вольга.

Таксама было напісана два хадайніцтва ў СК аб спыненьні крымінальнага перасьледу Залатар, якія сумарна падпісалі каля 70 каталіцкіх сьвятароў. Пра гэта паведамляе ксёндз Вячаслаў Барок у выпуску свайго відэаблога, прысьвечаным Вользе.

Вольга Залатар тройчы пісьмова прасіла дазволу на сустрэчу са сьвятаром, але ёй адмаўляюць нібыта за адмову супрацоўнічаць са сьледствам.

Маці Вольгі, Яніна Залатар, спрабуе перадаць дачцэ малітоўнік, што дагэтуль было немагчыма. Яна дзякуе ўсім, хто моліцца за Вольгу, і спадзяецца, што ў хуткім часе яна будзе на волі, бо яна ні ў чым не вінаватая.
2.7K viewsedited  17:06
Відкрити / Коментувати
2021-04-18 19:23:54 Архиепископ Артемий Гродненский в воскресной проповеди на 5 неделе Великого Поста:

"Зверь из Апокалипсиса уже в этом мире, он уже показывает свои когти. Мы знаем из Откровения Иоанна Богослова, что Блудница, которая выходит из бездны на красном звере - это такая система, которая придёт после воинствующего атеизма, но будет уничтожать сущность христианства как такового. Сегодня стараются всю деятельность Церкви низвести на горизонтальный уровень решения земных проблем. Но задача Церкви - восхождение человека в мир горний, воссоединение человека с Богом. И если Церковь будет погружаться в решение мирских проблем, то она потеряет свою соль, свою сущность, и очень быстро превратится в церковь Антихриста. Один из подвижников недавнего времени Феофан Затворник писал: "Бодрствуйте, христиане, сложное подходит время! Будут и богослужения, и купола будут золотые, и иконостасы будут красивые, и пение хорошее, и устав будет соблюдаться, а вот дух Христов в Церкви будет потерян". Дух крестоношения! Нам жизнь дана для того, чтобы спастись, чтобы жить, подражая Христу и себя отдавая Богу, а не требуя у Бога постоянного внимания к себе. И это возможно, когда мы действительно крестоносцы. Путь на гору Елеонскую, возводящую нас на Небо, идёт через гору Голгофскую. И без Распятия, без подвига самопожертвования, без приобщения себя к жертве Божьей невозможно наше пребывание в вечности со Христом."
1.7K viewsedited  16:23
Відкрити / Коментувати