Get Mystery Box with random crypto!

Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Х
Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Адреса каналу: @christianvision
Категорії: Релігія
Мова: Українська
Передплатники: 2.40K
Опис з каналу

Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 138

2021-04-18 17:08:37
Пастар Антоні Бокун на дзявятай вулічнай малітве царквы "Новае Жыцьцё":

"Госпад, я дзякую Табе за ўсе Твае намеры, якія ёсьць на дабро, а не на зло. Я дзякую Табе, што Ты трымаеш нас, нашую краіну ў Сваіх руках. Госпад, можа быць ты праводзіш нас такою далінай сьмяротнага ценю, далінай выпрабаваньняў, каб многія знайшлі мір з Богам, каб многія маглі сказаць: "Калі Бог за нас, хто супраць нас?" Каб яны знайшлі свой супакой ля ног Ісуса Хрыста. Табе, Ісус, слава, хвала і чэсьць. Ты Госпад Беларусі, ты той, які трымаеш наш народ у сваіх руках. Табе слава на вякі вякоў. Хрыстос уваскрос!"
827 views14:08
Відкрити / Коментувати
2021-04-18 15:24:50 “На Беларусі Бог жыве” – такімі словамі Уладзіміра Караткевіча 18 красавіка скончыў сваю прамовы напачатку святой Імшы апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. Скразной тэмай богаслужэння была 30-я гадавіна аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і, калі браць шырэй, – таксама ў Расеі ды Сярэдняй Азіі.

Хутчэй за ўсё, не сам нунцый складаў сваю прамову і прынамсі не ён устаўляў апошнюю цытату. Але ці мог настолькі спрактыкаваны дыпламат, які рыхтаваў цэлую дамову з самым Кітаем пакінуць фразу, у якой словы “Беларусь” і “жыве” стаяць настолькі блізка?

Агулам шмат на Імшы было таго, што сённяшнія ўлады краіны маглі б палічыць апазіцыйным ці прынамсі нядобранадзейным.

Нунцый адзначыў, што 30 гадоў таму, у 1991 годзе, Касцёл адрадзіўся на палітай крывёй беларускай зямлі. Пра тое, хто праліў столькі крыві ўдакладнілі былы ды дзейны Менска-Магілёўскія арцыбіскупы – Тадэвуш Кандрусевіч і Казімір Велікаселец. Яны ўзгадалі разбураныя касцёлы, ГУЛАГ і канцлагеры, мільёны памерлых, у тым ліку сярод каталікоў і каталіцкіх святароў, якія сталі ахвярамі камуністычных уладаў – усё тое, што не заўважае Генеральная пракуратура Беларусі, якая вырашыла зараз так заклапаціцца мінулым.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч згадаў, як 25 сакавіка 1984 года Папа Рымскі прысвяціў увесь свет Беззаганнаму Сэрцу Панны Марыі. А 25 сакавіка – гэта таксама вядомая дата ў гісторыі і сучаснасці Беларусі, Дзень Волі, калі ў свята Звеставання была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі

Казаў арцыбіскуп Тадэвуш і пра галоснасць ды перабудову, якія дапамаглі адрадзіць Касцёл у Беларусі, хоць, адзначыў ён, шмат хто лічыў, што каталіцтва на нашых землях неўзабаве памрэ. Нагадаў і пра сучасны грамадска-палітычны крызіс, які пакуль ніяк не развязваецца, і падкрэсліў, кажучы пра савецкую мінуўшчыну, што апошнюю кропку ў гісторыі ставіць Бог, а не моцныя гэтага свету.

Было цікава, ці зайграе на Імшы з нунцыем “Магутны Божа” – яшчэ адзін з сімвалаў вызвольнага руху беларусаў, які ўжо фактычна забаронены ў Беларускай Праваслаўнай Царкве. Зайграў, і нунцый прастаяў пад яго да самога заканчэння гімну.

Разам з тым было незразумела, чаму на Імшы прысутнічалі толькі тры з чатырох біскупаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і чаму не было біскупа Юрыя Касабуцкага, вядомага найбольш вострай крытыкай беззаконня і гвалту ў Беларусі. Не будзем спекуляваць на гэтым, проста адзначым такі факт.

Ад моманту аднаўлення Каталіцкага Касцёлу на Беларусі столькі ж часу, колькі і аднаўлення незалежнасці Беларусі. Але ёсць прынамсі адна рэч, у якой каталікі відавочна апярэдзілі дзейныя ўлады. У краіне, дзе беларуская мова можа стаць нагодай для затрымання, збіцця ці звальнення, і замежны дыпламат Антэ Ёзіч, і польска- ды расейскамоўны біскуп Казімір Велікаселец прамаўлялі выключна па-беларуску.

На заключэнне адзначу, што хацелася б, каб сапраўды гістарычныя падзеі 30-гадовай даўніны не толькі заставаліся ва ўспамінах, але і перадвызначалі надалейшае развіццё і Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, і ўсёй краіны цалкам.
786 views12:24
Відкрити / Коментувати
2021-04-17 21:04:58 ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА ТЫДЗЕНЬ 11-17 КРАСАВІКА

Група "Хрысьціянская візія" пачынае рабіць штотыднёвыя дайджэсты навінаў на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызіса ў Беларусі.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч абраны старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У жніўні ён казаў: "Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасць заўсёды вяртала здзейсненае тым, хто пераступаў усялякія людскія (не кажучы ўжо пра Божыя) нормы".

Павел (Панамароў), былы Патрыяршы Экзарх у Беларусі, пасьля паўгадовай "ссылкі" на Кубань пайшоў на павышэньне і стаў мітрапалітам Круціцкім і Каломенскім - гэта адна з найважнейшых кафедр у Рускай праваслаўнай царкве.

Ад царквы "Новае Жыцьцё" патрабуюць заплаціць 180 тысяч даляраў падатку за будынак, супольнасьць з гэтым ня згодная і працягвае маліцца на вуліцы.

Дзесяць праваслаўных і каталіцкіх сьвятароў распавялі пра свой вопыт сучасных беларускіх судоў - як наведнікаў або падсудных.

Споўнілася шэсьць год няспыннай міжканфесійнай малітве за Беларусь, якую ініцыявала Вольга Севярынец.

Актывісты "Інфаспецназа" зладзілі скандал наконт ікон новапакутнікаў у гарадзенскім праваслаўным кафедральным саборы. Ім адказалі: "Царкоўная грамада сама вырашае, якія абразы будуць вісець у храме."

Сябры групы "Хрысьціянская візія" Натальля Васілевіч і ксёндз Вячаслаў Барок спрабуюць разабрацца, што ня так з малітвамі "за мір і адзінства".

"Бог даў выпрабаванне, павінны годна яго прайсці". Вялікая размова з роднымі палітзьняволенай Ірэны Бярнацкай - ахвяры перасьледу беларускіх палякаў і актыўнай каталіцкай верніцы.
280 viewsedited  18:04
Відкрити / Коментувати
2021-04-17 18:41:40
Незвычайны суботнік: у Менску пасадзілі Алею ўдзячнасці медыкам

Ля касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы (сьв. Роха) на сталічнай Залатой горцы парафіяне і валанцёры пасадзілі 100 саджанцаў бэзу і прысьвяцілі іх лекарам.

«Алея ўдзячнасьці і памяці мэдыкам і мэдычнаму пэрсаналу – гэта ўдзячнасьць ім за тое, што яны бяз стомы змагаюцца з пандэміяй каронавірусу, памяць аб тых хто аддаў сваё жыцьцё, ратуючы нас», –  зазначыў ксёндз-пробашч Юрый Санько.

Фота нашых падпісантаў
295 views15:41
Відкрити / Коментувати
2021-04-17 15:48:14
Елена Михаленко, которая выпускала газету Воскресение, как раз под эгидой нынешнего митрополита Вениамина:


Китч "красного православия".
Забрела на православную выставку. Не собиралась, и думаю, понятно почему. Но зашла - за книгами и не только. Там обычно красиво, хотя и не всем нравилось, для кого-то гламурно, но дизайнеры в СЕМ неплохие. А тут... Кроваво- красные павлины над главной сценой, жесть. Красное с золотом наверху... И тут я поняла. Красный из Пасхи не уберешь. Они полностью убрали белый!!!! Жэстачайшэ!!! Да ишшо ж патриотизм. Поэтому на афишах повсюду красные звезды, а под иконами бегает девушка в гимнастерке с той же красной звездой. С такой же звездой, как на форме убивавших святую покровительницу монастыря.
315 views12:48
Відкрити / Коментувати
2021-04-17 09:27:57
Сегодня у православных христиан - суббота Акафиста. В Акафисте к Пресвятой Богородице есть такие слова «Радуйся, мучителя безчеловечнаго изметающая от начальства». Ну что же, Пресвятая, держава Твоя необоримая, действуй!
523 views06:27
Відкрити / Коментувати
2021-04-16 23:08:37
Манах-францішканін Пётр Карнялюк, душпастыр беларускай каталіцкай супольнасьці ў Маскве, выконвае на скрыпцы гімн "Магутны Божа"

Дабранач і добрых выходных!
876 views20:08
Відкрити / Коментувати
2021-04-16 20:41:52 "Белсат" апублікаваў вялікую размову з сям'ёй палітзьняволенай Ірэны Бярнацкай, кіраўніцы лідскага аддзялення незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі і актыўнай удзельніцы каталіцкай супольнасьці. У жніўні Бярнацкая арганізавала ружанцовую малітву жанчынаў на вуліцах Ліды, за што яе выклікалі ў пракуратуру.

"Жыць складана. Жыць трэба годна. Бог даў выпрабаванне, павінны годна яго прайсці", піша Ірэна Бярнацкая дзецям.

https://blstv.eu/news/16-04-2021-hto-takaya-irena-byarnatskaya-kiraunitsa-lidskaga-addzyalennya-sayuzu-palyakau-yakoj-pagrazhae-12-gadou-znyavolennya/
492 views17:41
Відкрити / Коментувати
2021-04-16 14:45:17 «Яна ўсё ўспрымае з усмешкай»

Таццяна Гацура-Яворская
, якая сядзела ў адной камеры з кіраўнічкай Саюзу палякаў Беларусі Анджэлікай Борыс, распавяла пра тое, як тая трымаецца за кратамі:

«Як веруючы чалавек, яна ўсё ўспрымае з усмешкай. Вельмі спакойна, ніякіх нерваў, ніякага негатыву. Яна ацэньвае цвяроза сітуацыю. Разумее, што яна закладніца», - кажа Гацура-Яворская.

Крыніца: @belsat
455 views11:45
Відкрити / Коментувати
2021-04-16 12:16:52
Институт экуменических исследований Украинского католического университета организует онлайн-экуменическую школу диалога под названием «Украина на перекрестке Востока и Запада: религиозные, социальные и геополитические измерения» по различным вопросам (экуменическим, историческим, геополитическим и миростроительству), связанным с ситуацией в Украине и вокруг.

Дата: 5-16 июля 2021 года. Школа будет онлайн (3 часа в день), рабочий язык - английский. Участие в Школе бесплатное.

Дополнительную информацию вы можете найти на сайте.
504 views09:16
Відкрити / Коментувати