Get Mystery Box with random crypto!

Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Х
Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Адреса каналу: @christianvision
Категорії: Релігія
Мова: Українська
Передплатники: 2.40K
Опис з каналу

Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 149

2021-03-10 16:59:31
Из рубрики "Страдания игумении Гавриилы"

Елена Богдан, глава БСЖ и замминистра здравоохранения, рассказала о травле противников перемен. На ВНС она призвала усилить ответственность за буллинг.

— По роду своей деятельности я сталкивалась с людьми, которых, к сожалению, вот этот буллинг сломал психически. Некоторым людям мы до сих пор пытаемся помочь и вернуть их обратно в нормальную жизнь. Я не говорю, что в какую-то общественно значимую жизнь. <...> Сегодня была на коллегии уполномоченного по правам религии, мы вспоминали матушку Гавриилу. Величайшая женщина, она выдержала. Но ведь были, на мой взгляд, не менее великие люди, которые не выдержали. Когда пошли угрозы не только им, но и угрозы их детям. Сказать, что эти люди просто сломались, наверное, неправильно. У людей сыграло чувство ответственности за собственную семью. Они не за себя переживали, они переживали за своих детей, за свою семью. Все по-разному воспринимали эти слова. Во-первых, ответственность должна быть. Во-вторых, она должна быть жесткой.
407 views13:59
Відкрити / Коментувати
2021-03-10 16:14:25
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас урачыстасці ў парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах 7 сакавіка:

«Жыццё чалавека з’яўляецца няспыннай барацьбой, у якой дабром мы павінны перамагаць зло. У кожную эпоху гісторыі чалавецтва патрэбныя не столькі рэфарматары і рэвалюцыянеры, колькі людзі мудрыя і святыя. Няхай добры Бог адорыць нас ласкай быць падобнымі ў гэтым да нашага нябеснага апекуна святога Казіміра, каб будаваць цывілізацыю жыцця і любові, а ў вечнасці разам з ім падзяліць радасць неба».
420 views13:14
Відкрити / Коментувати
2021-03-10 14:59:10
9 марта церковь «Новая Жизнь» провела срочную эвакуацию своего имущества из здания. Верующим был дан один день, чтобы забрать все, что 19 лет они создавали в храме на Ковалева, 72.

Пастор Вячеслав Гончаренко комментирует:

— 9 марта – еще одна веха в истории церкви. Еще недавно это было очень оживленное место. <...> А сегодня так грустно смотреть на то, как демонтируется вся эта красота и превращается в притчу. <...> Теперь же наше здание захвачено. Оно будет как ковчег завета у филистимлян, который они забрали, а потом вернули обратно. Потому что ковчег Божий в этой Библейской истории стал великим проклятием для захвативших. Богу брошен вызов – и Он ответит. В конце концов эта система, которая измучила белорусский народ и прикоснулась к церкви, распадется. Бог развалил СССР, Он развалит и эту систему. Бог разрушит всякую структуру, в основе которой лежит жестокость, не имеющая милосердия, сострадания, любви – такая структура ничего не стоит, поэтому она исчезнет. А народ Божий будет благословен.
489 views11:59
Відкрити / Коментувати
2021-03-10 14:43:05
Вольга Севярынец піша на фэйсбуку:

"Павел Севярынец напісаў мітрапаліту Веніяміну з просьбай уступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, як хрысціянскі сымбаль.

У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай - патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.

Увага, пытанне, ці адкажа Веніямін Севярынцу?
"

Нагадаем, што шэраг калектыўных зваротаў ад вернікаў, у тым ліку з тысячамі подпісаў, мітрапаліт Веніямін пакінуў без адказу.
449 views11:43
Відкрити / Коментувати
2021-03-07 20:56:49
Міліцыя спыніла перасьлед пенсіянера МУС за бел-чырвона-белы плот

У Гомельскім раёне ад верасьня працягваецца супрацьстаяньне паміж уладамі і Міхаілам Русаком. Ён вывешваў на сваім доме БЧБ сьцягі, якія былі скрадзеныя. Пасьля ён аздобіў свой плот "палітычнымі колерамі" і біблейскімі цытатамі.

«Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас», — кажа Міхаіл Русак.

"Калі мяне раней яшчэ віншавалі з Днём міліцыі як пэнсіянэра — я ім назад тую паштоўку аддаў і напісаў, што я да такой міліцыі ня маю ніякага дачыненьня, такой, якая служыць злачыннаму рэжыму. І ўсё — больш паштовак не дасылалі."
638 views17:56
Відкрити / Коментувати
2021-03-07 20:05:11 Запись сегодняшней уличной молитвы церкви "Новая жизнь" на парковке перед захваченным зданием. Проповедуют пастор "Новой Жизни" Вячеслав Гончаренко и пастор церкви "Ян Прадвеснік" Антоний Бокун.



596 viewsedited  17:05
Відкрити / Коментувати
2021-03-07 18:20:45
Сегодня мы провели хорошее богослужение на парковке. Господь был посреди нас, и это самое ценное! Ведь Иисус — наша единственная надежда.

Бог хранит каждого из нас.
551 views15:20
Відкрити / Коментувати
2021-03-07 15:34:57 Ксёндз Вячаслаў Барок у сваім відэаблогу:

Вобраз Хрыста з бізуном ў Іерусалімскай святыні разбівае ў ушчэнт памылковае ўяўленне пра “салодкага Бога". (пар. Ян 2, 14-18). Чалавек неўласціва прымаючы аб’яўленне пра Бога любві, зрэдчас стварае такога ідала – бажка, які толькі ласкава ўсміхаецца. Пры гэтым і сам чалавек нацягвае на сябе маску так званай хрысціянскай усмешкі, а ў нутры пазастаецца хітрым лісам. Гэта адна з рысаў крывадушнай набожнасці.

Божы Сын нярэдка прыбягаў да моцных словаў, называючы крывадушнікаў “неразумнымі і сляпымі" (Лк 23,17), параўноўваў іх з ”грабамі пабеленымі" (Лк 23,37) і прадракаў ім гора, а вось за біч узяўся толькі адзін раз, акурат тады, калі трэба было спыніць прафанацыю святыні і абараніць чалавека ад памылковага ўяўлення пра Бога.

Жыў бы Хрыстос у наш час, то за свае дзеянні як мінімум патрапіў бы пад адміністратыўную адказнасць па артыкулу 24.23 ранейшы 23.34. Але калі б хтосьці заўважыў, што і Апосталы былі разам з ім, так і крымінальнай адказнасці не пазбегнуў бы за арганізацыю масавых беспарадкаў, артыкул 342.

Але ж насамрэч Хрыстос не ёсць парушальнікам грамадзянскага парадку і закону, але яго выканаўцам. Ён выганяючы гандляроў са святыні, звяртае ўвагу, як далёка чалавек можа пасунуцца ў злачынстве беззаконнасці пры гэтым імкнучыся прыкрывацца законам. Рашучай паставай у святыні, Хрыстос не талеруе людзкую крывадушнасць у зносінах з Богам. Не дазваляе зневажаць святы вобраз Бога і насміхацца з Божага Закону. Вобразам і іконай Бога ў нашым свеце аўтарствам якога ёсць сам Бог з’яўляецца чалавек. Вядома, што чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае. Таму годнасць чалавека недатыкальная.

Грамадства якое талеруе здзек над чалавекам, катаванні і прыніжэнні праяўляе крывадушнасць у зносінах з Богам і Яго Законам. Такое грамадства не можа разлічваць на Божае блаславенства. Яно перастае быць заўважальным для Божага позірку. І колькі б на зямлі чалавек не будаваў храмаў і як бы не залаціў іх купалы, ён не зможа асляпіць Бога ззяннем золата. Бог заўжды бачыць крывадушнасць чалавека.

Замоўчванне праблемы катаванняў, несправядлівых судоў прапаведнікам, Царквой і пры гэтым бласлаўленне імі непасрэдна тых, хто з’яўляецца саўдзельнікам ўчыненых здзекаў над чалавекам у нейкай меры правацыруе Неба прыбегнуць да паслугі бізуна на зямлі. Нездарма ж псальміст кажа: “Сапраўды ёсць Бог – суддзя на зямлі" (Па 57,12).

Некаторыя блытаюць няспешку Бога ў здзяйсненні правасуддзя з слабасцю. Некаторыя, акурат язычнікі, як казаў Апостал Павел і Хрыста ўкрыжаванага маюць за глупства (пар. 1 Кар 1,23). Але ж гэта абсалютна не значыць, што правасуддзе не надыдзе. Божае правасуддзе непазбежна. “Няўжо ты думаеш, чалавеча … уцячы ад Божага суда? … За тваю жорсткасць і неадольнае да пакаяння сэрца ты сам сабе збіраеш гнеў на дзень гневу і аб’яўлення справядлівага суда Бога" (Рым 2, 3.5)

І вось, каб не сустрэць Хрыста з бізуном, лепш развітацца з сваёй крывадушнасцю і спыніць здзек над чалавекам і законам, бо гэтага Бог без пакаяння не даруе, што б там не казалі іншыя.
567 viewsedited  12:34
Відкрити / Коментувати
2021-03-07 14:13:04
Сёньняшняя малітва за Беларусь на Саборнай плошчы (Плошчы Свабоды).
554 views11:13
Відкрити / Коментувати