Get Mystery Box with random crypto!

mova.how

Логотип телеграм -каналу mova_how — mova.how M
Логотип телеграм -каналу mova_how — mova.how
Адреса каналу: @mova_how
Категорії: Мови
Мова: Українська
Передплатники: 1.88K
Опис з каналу

Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.
Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.
Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- mova.how@proton.me

Ratings & Reviews

1.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

2


Останні повідомлення 2

2022-08-01 14:59:14 Нам вельмі спадабалася, з якой хуткасцю змянілася колькасць падпісчыкаў у каналах, што мы апублікавалі апошнім разам, таму сустракайце другую частку па тэме "Маладыя ці малавядомыя праекты".

1. Жужаль
Даволі новы Ютуб-канал (ці ТыкТок) са сціслымі відэа на розныя тэмы ў беларускай агучцы. Не ведаем, які ў аўтара досвед, але ж гучыць вельмі файна. Шчыра раім.

2. Пляцоўка | Pliacoŭka
Канал не тое каб маленькі ці малады фармальна, але ж раней аўтарка карысталася ў сваёй працы расейскай мовай. Мы з вялікім задавальненнем святкуем пераход на беларускую, і хочам падтрымаць кожнага, хто гэта робіць. Тэмай публікацый у канале ёсць беларускі баскетбол.

3. English language in Belarusian
Тут, быццам, усё відавочна праз назву канала. Вас пазнаёмяць з лексікай ды правіламі ангельскай мовы, а ў дадатак, усё гэтае па-беларуску. Адразу ж прапануем падобны праект, але датычны польскай мовы — Мова vs Język.

4. Арт.Кантэкст
Вельмі якасны, на наш погляд, праект, прысвечаны беларускай культуры ў сусветным кантэксце. Цытуючы аўтараў, гэта "прастора для абмену ідэямі, думкамі ды ўражаннямі для творцаў і гледачоў". Таксама прапануем падпісацца на Ютуб-канал праекта.

5. RetroGamerBelarus
Пераход на беларускую адбыўся таксама і ў аўтара Ютуб-канала пра відэагульні, чаму мы бязмежна радыя. На новым і, пакуль што, пустым канале плануюцца відэа выключна па-беларуску. У якасці прыклада магчымага кантэнту, дадаём спасылку на ягонае апошняе відэа па-расейску.

#праекты
1.2K views11:59
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 16:50:16 Вітаем, сябры. Пакуль мы збіраем для вас новы спіс праектаў, хочам каб вы паўдзельнічалі ў прасоўванні беларускай мовы.

Нядаўна выпадкова даведаліся ў Твітары пра праграму Vocal Image, якую ствараюць беларусы, але ж падтрымкі беларускай мовы ў якой няма (што, на жаль, звычайная справа).

Кіраўнік кампаніі кажа, што праз запыты карыстальнікаў яны дадалі ўкраінскую, і калі будуць падобныя патрабаванні ад беларусаў, то зробяць лакалізацыю і на беларускую.

Таму прапануем найбольш актыўным нашым чытачам пакінуць водгук на аплікацыю, у якім прыгадаць пра неабходнасць, прынамсі, перакладу яе інтэрфейсу на беларускую мову, але лепей і дадавання паўнавартаснай падтрымкі.

Пакінуць водгук можна па спасылках (трэба спачатку ўсталяваць праграму):
- Android;
- Apple.

Дзякуем і спадзяваемся, што вы, як і мы, лічыце такія невялічкія ініцыятывы карыснымі.
1.4K views13:50
Відкрити / Коментувати
2022-07-19 15:52:42 Добры дзень, спадарства! Сёння знаёмім вас з некалькімі маладымі ці малавядомымі Тэлеграм-каналамі, бо лічым, што падтрымка для іх асабліва важная на першых кроках.

1. а мяне намалюеце?
Канал, які дапаможа вам паглыбіцца ў тэму беларускага выяўленчага мастацтва. Таксама нагадваем пра канал ЖываPEACE (Жывапіс), аўтар якога ставіць падобныя мэты.

2. Шэпт вадзяніцы
Пра фемінізм па-беларуску. Тэлеграм-канал, прысвечаны фемінізму і звязанымі з гэтай тэмай пытаннямі. Тэарэтычныя тэксты, даследаванні і гісторыі жанчын, якімі можна натхняцца.

3. маўчыць балота
Калі вы ўжо праслухалі ўсе выпускі падкаста Белліт пад піва, то вам, напэўна, спадабаецца і гэты Тэлеграм-канал. Нататкі па тэме беларускай літаратуры ў даволі несур'ёзным фармаце.

4. Psychologist Helen Kožan
Аўтарскія разважанні па дзвюх тэмах адначасова: мастацтва і псіхалогія. Большасць публікацый дубліруецца па-беларуску і па-расейску.

5. #belmus | Беларуская музыка
Тэлеграм-канал з анонсамі беларускіх выканаўцаў. Часткова на расейскай, але ж гэта ўсё роўна добры спосаб даведацца пра навіны беларускай музыкі.

6. Lidl Беларусь рэцэпты / Беларуская кухня
У гэтым канале публікуюцца пераклады рэцэптаў знакамітай еўрапейскай фірмы Lidl з польскай на беларускую мову, а таксама стравы беларускай кухні.

#праекты
1.6K views12:52
Відкрити / Коментувати
2022-07-14 13:08:48 Вітаем, шаноўныя падпісчыкі! На сайце за апошні час было шмат змен: мы перарабілі існуючыя катэгорыі і вылучылі новыя, таксама дадалі вялікую колькасць новых праектаў. І хочам падзяліцца з вамі некаторымі з іх.

1. Салавейка
Тэлеграм-канал з глыбокім і якасным кантэнтам для вывучэння беларускай мовы. Вас чакаюць тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні для найлепшага засвойвання матэрыялу.

2. Застой і перабудова
Інстаграм-старонка з выдатнымі архіўнымі фотаздымкамі Беларусі ў перыяд 1970-х гадоў і пазней.

3. Мапа станаўлення Беларусі
Прыгожы інтэрактыўны вэб-сайт з інфармацыяй пра істотныя перыяды ў гісторыі Беларусі. Праглядаць яго прапануем на настольным камп'ютары.

4. Адукацыйныя zoom-лекцыі
Тэлеграм-канал з публікацыямі пра разнастайныя адукацыйныя анлайн-падзеі па-беларуску і пра Беларусь. Напрыклад, праз яго мы даведаліся пра гутарковы анлайн-курс беларускай (на якім дарэчы хутка стартуе чарговая плынь), раім падпісацца.

5. Беларускі ўрбанізм
Аўтарскае меркаванне і досвед па тэме беларускага і памежнага горадабудаўніцтва ў тэкставых допісах у Тэлеграме і Youtube-відэа.

#праекты
2.2K views10:08
Відкрити / Коментувати
2022-07-11 16:27:35 Добры дзень, спадарства. Спадзяемся, тыдзень пачынаецца для вас добра, і хочам параіць некалькі анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў, што адбудуцца неўзабаве.

1. Zoom-семінар "Топ-5 памылак у вымаўленні па-беларуску" з выкладчыкам і пісьменнікам Аляксеем Шэіным, шматгадовым аўтарам і вядоўцам курсаў беларускай мовы. Мерапрыемства бясплатнае, але патрэбна рэгістрацыя. Далучайцеся 12 ліпеня, 20:00 па мінскім часе.

2. Лекцыя на платформе Zoom "Этнічныя меншасці Беларусі: Гісторыя з'яўлення і рассялення" з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Сцяпанам Захаркевічам. Рэгістрацыя — па спасылцы. Адбудзецца лекцыя 21 ліпеня а 19-ай гадзіне па мінскім часе.

3. Анлайн-летнік для дзяцей 10-14 год «Палескія рабінзоны».
У праграме актыўнасці, скіраваныя на вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі, а таксама той мясцовасці, дзе дзеці жывуць зараз; цікавыя забавы, гульні, прыгоды, індывідуальныя і супольныя міні-праекты і шмат чаго іншага. Дэдлайн рэгістрацыі — 15 ліпеня.

4. Музычнае мерапрыемства "Фестываль Абуджаных, Tutaka 2022". Фестываль, наўпроставы нашчадак «Басовішча», адбудзецца 15-га і 16-га ліпеня ва ўрочышчы Барык ля Гарадка (Польшча). Вас чакаюць майстар-класы, спектаклі, лекцыі і, канечне, музыка і танцы. Сярод удзельнікаў фестывалю Volski, Shuma, J:MORS і іншыя. Уваход вольны. Больш інфармацыі на старонцы ў Фэйсбуку.

5. Культурніцкая ініцыятыва "Дні беларускай культуры". Актыўнасці ў розных краінах стартавалі 7 ліпеня і будуць працягвацца яшчэ некалькі тыдняў. Мерапрыемствы ўсяго свету зручна сабраныя на сайце belarusis.art.

Таксама нагадваем вам пра Тэлеграм-бот "Будзьма разам!" — найлепшы спосаб даведацца пра імпрэзы беларусаў і для беларусаў.
1.2K viewsedited  13:27
Відкрити / Коментувати
2022-07-08 13:34:54 Дарэчы, у нас цяпер ёсць старонка ў Твітары.

Спадзяемся не дубляваць кантэнт паўсюль, а пісаць там штосьці ўнікальнае. Таму падпісвайцеся і распаўсюджвайце, калі цікава.

#навіны
1.1K views10:34
Відкрити / Коментувати
2022-07-08 12:21:02 Прывітанне, даражэнькія! Зычым вам выдатных выхадных і прапануем падборку каналаў з жартамі ды мемамі для добрага настрою.

Знайшлі некалькі старонак у Інстаграме:
- Беларускія мэмы
- Беларускі Гумар
- Мемы па-беларуску

І шмат каналаў у Тэлеграме на любы густ:
- Па-беларуску
- цяп ляп
- Мемасы пад сярпом тваім
- эсмінец яксана
- Белліт і мемы
- Belgaming
- Мэмы па-беларуску

Больш розных спасылак па тэме знойдзеце на старонцы Разнастайнае на mova.how.

#праекты
1.9K viewsedited  09:21
Відкрити / Коментувати
2022-07-04 15:49:00 Добрага панядзелка, сябры ды сяброўкі! Некалькі слоў пра навіны беларускай анлайн-прасторы.

1. Аўтар відэакастаў "АйТиБорода" і "Тёмный Лес" вырашыў распачаць працу над беларускамоўным кантэнтам ды шукае ўдзельнікаў для свайго новага праекта "Цёмны Лёс" — на Ютубе ўжо ёсць адпаведны канал.

2. Выйшаў першы эпізод другога сезону падкаста Гісторыя беларускага сэксу ад праекта Альтэрнатыўны Музей, і, наколькі мы зразумелі, другі сезон будзе цалкам па-беларуску. Падкаст распавядае пра эротыку ў беларускім фальклоры і развенчвае міф аб бязгрэшнасці нашых продкаў.

3. У супольнасці беларусаў Японіі з'явіўся кніжны клуб "Чытальня", дзе яны разам чытаюць кнігі беларускіх аўтараў, а пасля сустракаюцца анлайн, каб абмеркаваць прачытанае. Сустрэчы праходзяць на платформе Зум кожны апошні чацвер месяца.

4. У канала пра відэагульні Беларускі геймер цяпер ёсць сервер на платформе Discord, які можа стаць для вас добрым спосабам гуляць ды адначасова практыкаваць беларускую мову.

5. Усё больш і больш матэрыялаў менавіта па-беларуску з'яўляецца на Ютуб-канале читать не перечитать. Напрыклад, там вы зможаце праслухаць першую частку Гары Потэра. А за навінамі падкаста раім сачыць у Тэлеграм-канале.
1.4K views12:49
Відкрити / Коментувати
2022-06-29 14:29:49 Дабрыдзень, панове. Зрабілі новы спіс выбітных праектаў для вас.

1. Smačnaja Mova
Старонка на платформе Інстаграм з рэцэптамі страў па-беларуску. Тут вас чакаюць кулінарныя хітрыкі, аўтарскія фота і "смачныя" цікавосткі.

2. Belmovie
З'явіўся новы канал з серыяламі па-беларуску. Праца вядзецца над некалькімі серыяламі адначасова, а ўсе існуючыя пераклады дасяжныя для прагляду па спасылцы.
Апроч таго, у іншага падобнага праекта Лагодны Цмок, пра які мы пісалі раней, цяпер ёсць уласны сайт.

3. Цікавыя факты
Назва праекта кажа сама за сябе. Прапануем вам Тэлеграм-канал са сціслымі допісамі на розныя тэмы па-беларуску.

4. šukańnie
Інстаграм-старонка пра культуру і быт беларускіх вёсак вачыма гарадской супольнасці. Як пішуць самі аўтары: "Шуканне — гэта няспынны пошук забытага, але ж такога блізкага нам беларусам мінулага, пра якое істотна памятаць."

5. Згуляем?
Тэлеграм-канал з перакладамі настольных гульняў на беларускую мову. На сёння аўтары прапануюць вам згуляць у "Мачу Лішчы", што ёсць перакладам настольнай гульні "Мачи Коро" на беларускую.

#праекты
1.5K views11:29
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 12:20:06 Добры дзень, шаноўныя. Працягваем пісаць пра праекты, што нам сустрэліся.

1. Дзікая прырода побач
Дзікая прырода Беларусі ў Тэлеграме: назіранне за птушкамі, прыродаахоўныя навіны, розныя цікавосткі і карысныя парады. Апроч Тэлеграм-канала і разнастайных сацсетак у арганізацыі ёсць і ўласны сайт.

2. Belarus_Finance
Канал у Тэлеграме пра фінансы і эканоміку. У ім аўтар дзеліцца навінамі, прагнозамі і даследаваннямі, датычнымі фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама сваім прафесійным меркаваннем на гэты конт.

3. Mova Futbola
Футбол Беларусі і свету ў Інстаграме. Навіны, аналітыка, прагнозы, інтэрв'ю і эксклюзіўныя праекты па-беларуску.

4. Нейтрон
Тэлеграм-канал перакладчыкаў-валанцёраў, дзе яны пішуць пра свае дасягненні і выклікі, з якімі сутыкаюцца. На дадзены момант праца вядзецца над перакладам праграмы ProtonMail.

5. Малаток
Колькі тыдняў таму мы пісалі пра Ютуб-канал Рудзі з аглядамі відэагульняў па-беларуску (дарэчы, ён таксама ёсць і ў Тэлеграме), а нядаўна сустрэлі яшчэ адзін падобны праект. Варта падтрымаць.

#праекты
1.4K views09:20
Відкрити / Коментувати