Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 4

2022-07-27 09:10:25 Пополнение в списке "экстремистских материалов": на этот раз пинские группы

18 июля пинский судья Николай Коледа по инициативе Пинской межрайпрокуратуры рассматривал вопрос о придании "знака качества" двум группам в соцсетях:
сообществу в соцсети "Одноклассники" с названием "ПИНСК СВОБОДНЫЙ",
телеграм-чату с названием "Полесский Фронт".

В обоих случаях предложение прокуратуры было удовлетворено, и 25 июля интернет-ресурсы попали в "республиканский список экстремистских материалов".

Источник: https://brestspring.org/tpost/csdpcdsaa1
254 views06:10
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 19:59:41
«На тое, што спатрэбілася ў гомельскай калоніі пяць месяцаў, тут хопіць пяці тыдняў». Гэта напісала Паліна Шарэнда-Панасюк з калоніі №24 пра тамашнія ўмовы для вязняў

Адсутнасць гарачай вады ў атрадах, шмат камароў з вясны да восені (бо калонія знаходзіцца на месцы былой вайсковай часткі ў лесе).

Да таго ж, блакуюць некаторыя лісты нават ад сваякоў. Пра гэтае і ня толькі стала вядома ад блізкіх. Больш пра тое, ва якіх умовах зараз трымаюць нязломную Паліну https://brestspring.org/tpost/0ip1upz2j1
90 views16:59
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 17:54:40
Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію

Палітзняволенаму пчаляру-паэту Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў», у пачатку красавіка ўзмацнілі пакаранне і перавялі з хіміі ў калонію.

З 13 верасня 2021 года Папека адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ № 21. Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзілі супраць мужчыны розныя правакацыі. У пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю "хімію" на 8,5 месяцаў калоніі, якія ён з чэрвеня адбывае ў магілёўскай калоніі № 15.

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча

Падтрымайце Мікалая лістамі салідарнасці і паштоўкамі па адрасе: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Мікалаевіч Папека
114 views14:54
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 16:56:35
У Баранавічах мужчыну, у якога на ўтрыманні дзіця з інваліднасцю і жонка з анкалогіяй, прысудзілі год «хатняй хіміі» за здзек са сцяга

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе Віталя Галавача, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта.

Падрабязнасцяў з залы суда практычна няма, але ад вартых даверу крыніц праваабаронцам стала вядома, што да крымінальнай адказнасці Галавача прыцягнулі за тое, што ён сфатаграфаваўся з чырвона-зялёным сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і вывесіў гэты фотаздымак ў сацыяльныя сеткі.

Таксама вядома, што дома ў Віталя дзіця з інваліднасцю і жонка з анказахворваннем.

Чытаць па спасылцы
121 views13:56
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 13:41:47
166 views10:41
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 11:40:57
Яшчэ адзін фігурант «справы карагодаў» выйшаў на волю

Былога вядучага праграмы "Ранішні эспрэса" на "Беларусь-4" (ТРК "Брэст") Канстанціна Свідуновіча 30 жніўня 2021 года асудзілі па «справе карагодаў». Судзя Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Куроўскі прысудзіў Свідуновічу паўтара года «хіміі». Тэрмін Канстанцін з 11 снежня 2021 года адбываў у шклоўскай папраўчай калоніі № 49. Учора, 25 ліпеня, палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне.
153 views08:40
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 08:30:38
Палітзняволеную актывістку Ірыну Прыгаву абвінавачваюць у хуліганстве, псаванні будынкаў і публічнай абразе Лукашэнкі

Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні да 56-гадовай актывісткі і валанцёркі Ірыны Прыгавай.

Жанчыне прад'яўлена абвінавачванне па некалькіх артыкулах КК:
ч. 1 арт. 339 (Хуліганства)
ч. 1 і ч. 2 арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)
ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ)

Паводле матэрыялаў справы, Ірына «неаднаразова вырабляла і размяшчала на дрэвах ля жылых дамоў, а таксама ў іншых грамадскіх месцах г.Брэста бел-чырвона-белыя сцяжкі. Яна ж нанесла на фасады дамоў і збудаванняў надпісы, якія абражаюць кіраўніка дзяржавы, у тым ліку злучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства».

22 ліпеня крымінальная справа была перададзена ў суд. Сама Прыгава з 10 сакавіка знаходзіцца пад вартай у СІЗА-7.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/2u048u2fh1
201 views05:30
Відкрити / Коментувати
2022-07-25 20:56:08
У Баранавічах рэзка ўзмацніўся ціск на палітычных «хатніх хімікаў»

Праваабаронцам стала вядома, што з ліпеня ўзмацніўся ціск на асуджаных да «палітычнай хатняй хіміі» жыхароў Баранавічаў. Цяпер усіх «хатніх хімікаў» правяраюць штодня, прычым часам ноччу. Таксама яны абавязаны наведваць чатыры «мерапрыемствы» ў ГАУС на месяц, акрамя таго — прысутнічаць на выязных «палітычных» працэсах, што праходзяць у Баранавічах.

Людзі звязваюць узмацненне ціску з прызначэннем новага начальніка ГАУС Андрэя Студзенічніка.
198 views17:56
Відкрити / Коментувати
2022-07-25 19:31:36
За абразу Лукашэнкі жыхарцы Баранавічаў «па-хуценькаму» далі два гады «хатняй хіміі»

суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе мясцовай жыхаркі Кацярыны Івановай, якую абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі па ч. 2 арт. 368 КК. Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта.

Даведацца, як менавіта жанчына абразіла Лукашэнку, гэтым разам не атрымалася нават у студэнтаў, якіх усё часцей у апошні час «зганяюць» на, мабыць, паказальныя суды. Судовае пасяджэнне пачалі раней запланаванага часу, ды і саму справу Кацярыны Івановай разглядзелі вельмі хутка.

Чытаць па спасылцы
186 views16:31
Відкрити / Коментувати
2022-07-25 16:46:08
«Дыскрэдытаваў» Беларусь відэазапісам аб эканоміцы Беларусі — паўтара года калоніі

Праваабаронцы даведаліся аб выніках судовага разбіральніцтва па справе Васіля Чыха, якога абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Беларусі па арт. 369-1 КК.

Справу разглядаў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак, які не раз выносіў палітычна матываваныя прысуды.

Вядома, што абвінавачанаму 30 гадоў. У віну Чыху ставілі тое, што 16 сакавіка гэтага года ў адным з публічных Viber-чатах, які аб'ядноўвае працаўнікоў вагоннага дэпо Брэста, ён «размясціў відэазапіс з загадзя ілжывымі звесткамі аб эканамічным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь».

Чытаць па спасылцы
85 views13:46
Відкрити / Коментувати