Get Mystery Box with random crypto!

Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Х
Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Адреса каналу: @christianvision
Категорії: Релігія
Мова: Українська
Передплатники: 2.40K
Опис з каналу

Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 142

2021-04-07 16:56:34
Сегодня в Вильнюсе прошла встреча Светланы Тихановской и министра иностранных дел Испании Аранчи Гонсалес Лайи. Тихановская и Гонсалес Лайя уже встречались в конце прошлого года во время рабочего визита избранного лидера Беларуси в Испанию.

На встрече Светлана Тихановска среди прочего рассказала о текущей ситуации в Беларуси, продолжающихся репрессиях, в том числе – против верующих, а также о нечеловеческих условиях содержания задержанных и политзаключенных.
398 views13:56
Відкрити / Коментувати
2021-04-07 11:10:56 6 красавіка на 94-м годзе жыцця спачыў каталіцкі тэолаг Ганс Кюнг.

Ён звыш 35 гадоў выкладаў у Цюбінгенскім універсітэце. Напісаў дзесяткі кніг і сотні артыкулаў (на постсавецкай прасторы выдаваліся яго кнігі “Быць хрысціянінам”, “У што я веру”, “Царква”, “Хрысціянскі выклік”, “Вечнае жыццё?” і інш.). Быў гарачым прыхільнікам міжхрысціянскага і міжрэлігійнага дыялогу, а таксама дыялогу паміж носьбітамі рэлігійных і нерэлігійных поглядаў. Лаўрэат міжнароднай прэміі “За мір і правы чалавека” (2006).

Спрэчкі вакол тэалогіі Кюнга ішлі на працягу ўсяго яго доўгага жыцця. Ён лічыў хрысціянства выклікам свету і сам быў чалавекам-выклікам, найперш для рэлігійных фундаменталістаў: падтрымліваў тэорыю эвалюцыі, выступаў за жаночае святарства, абараняў дапушчальнасць эўтаназіі. Зыходзячы са слоў апостала Пятра: “вы — род выбраны, царскае свяшчэнства, народ святы” (1 Пят. 2:9), Кюнг крытыкаваў “прыватызацыю” Царквы клірам і бачыў адной з важных царкоўных задач вяртанне голасу міранам, прызнанне іх актыўнасці. У сваім імкненні пераглядзець мэйнстрымную рыма-каталіцкую эклезіялогію Кюнг замахнуўся нават на догмат аб беспамылковасці Папы, вынікам чаго стала забарона на выкладанне ў якасці каталіцкага багаслова. Зрэшты, Кюнг застаўся ў Цюбінгенскім універсітэце як незалежны прафесар экуменічнай тэалогіі. Каталіцкім святаром ён быў да канца сваіх дзён. А ў 2005 годзе адбылася сустрэча Кюнга з Папам Бенэдыктам XVI — даўнія калегі і пасля шматгадовыя апаненты, яны па-сяброўску падыскутавалі за абедам і тым зацвердзілі сваё асабістае прымірэнне, адначасова канстатаваўшы прынцыповыя разыходжанні пазіцый.

“Ліберал” і “мадэрніст” ад тэалогіі паводле традыцыйных вызначэнняў, Ганс Кюнг шмат чаго ставіў пад сумнеў, але на пытанне, быць ці не быць хрысціянінам, заўсёды рашуча адказваў: быць. Хрысціянства было для яго надзеяй чалавецтва, крыніцай сапраўднай роўнасці, справядлівасці, свабоды.

“Святлом і сілай Ісуса Хрыста у гэтым свеце мы можам жыць, дзейнічаць, пакутаваць і паміраць, як належыць сапраўднаму чалавеку. Мы можам цалкам прысвяціць сябе служэнню бліжнім, бо аб нас клапоціцца Сам Бог”.
466 viewsedited  08:10
Відкрити / Коментувати
2021-04-07 11:09:44
457 views08:09
Відкрити / Коментувати
2021-04-06 18:16:48 "Белсат" апублікаваў цікавую размову з маладым урбаністам, які пакінуў арганізацыю "Сведак Еговы" падчас грамадскага ўздыму ў Беларусі. Свой каментар да гэтага інтэрв'ю дае былы прасвітар "Сведак Еговы" Дзмітры Карняенка:

"Сведкі Еговы сапраўды вядомыя сваёй крайняй апалітычнасцю, яны не толькі не могуць быць членамі партый, палітычных арганізацый, але ў іх ёсць веравучыцельныя забароны і на выказванне сваіх выбарчых правоў. Прыход на выбарчы ўчастак можа стаць падставай для так званых дысцыплінарных мер. І такога чалавека могуць нават выключыць з абшчыны.

Так, яны час ад часу могуць выконваць нейкія просьбы тых жа мясцовых выканкамаў, да прыкладу, аказваць садзейнічанне ва ўборцы тых ці іншых тэрыторый, але гэтым іх грамадская дзейнасць, як правіла, абмяжоўваецца.

Трэба сказаць, што ў цэлым яны імкнуцца да законапаслухмянасці, добрасумленных адносінаў да сваіх працоўных (школьных і т. п.) абавязкаў, і часта яны насамрэч даюць у гэтым прыклад калегам, аднакласнікам, аднакурснікам. Але ў цэлым грамадская дзейнасць у іх не толькі не заахвочваецца, але хутчэй нават асуджаецца.

Таму дзейнасць Данілы у мяне, як былога старэйшыны (прасвітара) сведкаў Еговы, выклікае павагу і захапленне, паколькі ён, мабыць, здзейсніў падвойную індактрынацыю: выйшаў з рабства двух даволі-такі таталітарных супольнасцяў: рэлігійнай і "беларуска-абыякавай" (калі так можна назваць агульнасць людзей, якія застаюцца абыякавымі да таго гвалту і прававога бязмежжа, што адбываюцца ў краіне зараз)."

https://blstv.eu/news/05-04-2021-ya-vyjshau-z-getaga-kola-i-pabachyu-shto-svet-tsudouny-gistoryya-byloga-svedki-egovy-zhytstsyo-yakoga-zmyanila-revalyutsyya/
530 viewsedited  15:16
Відкрити / Коментувати
2021-04-04 22:06:22
Праваслаўны святар Андрэй Яварэц віншуе з Вялікаднем усіх, хто святкуе сёння, і нагадвае, як два гады таму, 4 красавіка 2019 года ўлады знішчылі крыжы вакол Курапатаў. Гэтая падзея стала паваротнай у грамадскай пазіцыі беларускіх цэркваў - яны салідарна выказаліся супраць гэтага ўчынку.

"Усіх, хто святкуе Вялікдзень - віншую, і зычу паўнаты духоўнай радасці аб Уваскрослым Хрысце! Няхай Яго паўстанне з мёртвых натхняе кожнага ўставаць з-пад завалаў сваіх паразаў, няўдач і хвароб! Няхай добрыя людзі будуць побач з вамі ў гэтыя светлыя дні!

Ну а мы пакуль працягнем наш шлях праз Крыж да весткі аб паўстанні Збавіцеля, Якога больш не зможа трымаць у сабе труна.

І канешне ж, на гэтым тыдні зноў успомнім ганебны і блюзнерскі Курапацкі Крыжалом. Успомнім, як з месца болю і пакут знеслі крыжы, каб праз пэўны час мы ўсе жахнуліся новым болю і пакутам людзей, на спінах якіх мы пабачылі крыжы ад дубінак... Нажаль, але праз гады і пакаленні працягваецца укрыжаванне Беларусі...

Божа, дай жа ёй і надзею жыцця..."
278 viewsedited  19:06
Відкрити / Коментувати
2021-04-04 20:45:12 «Калі ўжо бяруцца за царкву, то маральны заняпад дасягае сваёй крытычнай кропкі»

Больш за месяц таму пратэстанцкую царкву «Новае Жыццё» пазбавілі будынку, дзе яны праводзілі богаслужэнні. Яны збіралі грошы і вопратку для людзей, дапамагалі ў барацьбе з наркаманіяй, асуджалі гвалт і цяпер святкуюць Вялікдзень на вуліцы.

«Тая жорсткасць, якую мы пабачылі, – гэта дэманізм», – кажа пастар Вячаслаў Ганчарэнка.

https://blstv.eu/news/04-04-2021-tsarkva-pavinna-pakazats-shto-belae-a-shto-chornae-vyalikae-interv-yu-z-pastaram-tsarkvy-novae-zhytstsyo-u-yakoj-zabrali-budynak/
281 views17:45
Відкрити / Коментувати
2021-04-04 16:20:08
Да сёньняшняга вулічнага велікоднага служэньня царквы "Новае Жыцьцё" далучыўся Вольны Хор і выканаў беларускі духоўны гімн "Магутны Божа".
423 views13:20
Відкрити / Коментувати
2021-04-04 15:56:50
Група "Хрысьціянская візія" таксама віншуе ўсіх, хто сьвяткуе Вялікдзень сёньня.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
407 views12:56
Відкрити / Коментувати
2021-04-04 11:15:59 Святлана Ціханоўская віншуе каталіцкіх, грэка-каталіцкіх і пратэстанцкіх вернікаў з Вялікаднем

Святлана Ціханоўская
: «Нас быццам бы хочуць упэўніць, што свабоды не будзе і свята не наступіць, што справядлівасці няма, а ёсць толькі сіла. Але нас зноў і зноў натхняюць тыя, каму зараз цяжэй за ўсё – асабліва нашы сябры ў турмах і на судах. Такія людзі як Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі альбо Кацярына Андрэева паказваюць, што праўда не можа быць на баку тых, хто злоўжывае сілай, яны не губляюць надзеі на перамогу.

Многія беларускія вернікі гэтак жа цвёрда трымаюцца сваіх прынцыпаў. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў гвалт і за гэта доўгі час правёў у выгнанні. Але ён не адмовіўся ад сваіх слоў і пры падтрымцы беларускіх каталікоў вярнуўся на радзіму, дзе працягвае заклікаць да дыялогу, каб вырашыць цяперашні крызіс. У евангельскай царквы «Новае Жыццё» сілай адабралі будынак, але гэтая супольнасць не згадзілася з несправядлівасцю і ўжо другі месяц працягвае збірацца на малітву на вуліцы.

Я заклікаю і астатніх вернікаў, у тым ліку біскупаў, святароў і пастараў не баяцца зло назваць злом і прамаўляць праўду ўголас. Мы працягнем мірна, але настойліва патрабаваць спынення гвалту, вызвалення ўсіх нявінна асуджаных і правядзення новых свабодных выбараў. Мы ведаем, што справядлівасць існуе і мы ўбачым, як яна вернецца ў нашы гарады. Вясна ўжо прыйшла, а за ёю прыйдуць і змены ў Беларусі.

Хрыстос уваскрос!
Светлага Вялікдня ўсім!»
294 views08:15
Відкрити / Коментувати
2021-04-03 16:37:13 Кіраўнік-прыгнятальнік, змучаны народ, несправядлівасьць і зацісканьне гаек – нешта нагадвае. Беларуская сытуацыя не ўнікальная ў гісторыі. Дзесьці гэта ўжо было... Хто выводзіць народ з рабства? Колькі часу на гэта патрэбна? Як будзе жыць наступнае пакаленьне? І ўрэшце – калі, калі ж здарыцца доўгачаканая перамога?

Адказы на гэтыя пытаньні шукаем разам з пастарам Антоніем Бокунам у Пасхальнай гісторыі выхаду ізраільскага народу з эгіпецкага палону.



496 viewsedited  13:37
Відкрити / Коментувати