Get Mystery Box with random crypto!

Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Х
Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Адреса каналу: @christianvision
Категорії: Релігія
Мова: Українська
Передплатники: 2.40K
Опис з каналу

Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 144

2021-03-29 19:11:33
Пастор Тарас Тельковский:

В нашей церкви Троица есть замечательная девушка - Таня Реут. Просто для общей справки: уже долгое время она занимается волонтёрством в кормлении бездомных, но также ее большое сердце вмещает и бездомных животных. Наверное сложно посчитать количество кошек и собак, которые попали в любящие руки благодаря ее состраданию. <...> В субботу ее задержали на «типа» митинге , которого по официальным данным не было. Очень удобная позиция: для СМИ и для международных партнеров митингов нету, для задержанных участников есть. Двойные стандарты это оплот системы. Сегодня этой хрупкой девушке дали 15 суток административного ареста. Вот уж поистине опасный нарушитель обезврежен. Будем молиться и с нетерпением ждать воссоединения с нашей сестрой во Христе , но также вспоминаем всех несправедливо осуждённых в наших тюрьмах. Молимся и ждём момента , когда справедливость вернётся на наши земли! Господи, да прийдет царствие Твоё, да будет воля Твоя, и на земле как на небе.
662 views16:11
Відкрити / Коментувати
2021-03-29 14:17:32 Наста Дашкевіч прапануе святочную акцыю падтрымкі палітычных зняволеных:

Вялікдзень – напамін пра хэппі энд

Вялікдзень – гэта дзень Перамогі святла над цёмраю, Бога над несправядлівым судом. Гэтае свята нагадвае кожнаму: ніякая ахвяра за Праўду не бывае дарэмнаю, але будзе ўвянчана перамогаю. І мы вельмі хочам, каб вера ў перамогу не згасала ў тых, хто зараз ахвяруе сабою ў турмах.

ШТО Я МАГУ ЗРАБІЦЬ?

1. Пастаў + пад гэтым пастом, калі ты можаш даслаць невялікую пасылку-прывітанне для палітвязня. Мы дадзім інфармацыю: каму, куды, і поўную інструкцыю, што пакласці і як аформіць. Гэта проста і вельмі хутка!
2. Калі няма магчымасці адправіць пасылку, але ёсць магчымасць дапамагчы фінансава, стаў + + ( 2 плюса) і мы напішам усю неабходную інфармацыю. Калі Вы знаходзіцеся за мяжою, мы прапануем Вам варыянт пра набыццё неабходных рэчаў у пасылку праз анлайн-крамы.
3. Калі маеце фінансавыя складанасці, але маеце час і жаданне дапамагчы ў афармленні пасылак і бандэролек, напішыце нам пра гэта, пазначаўшы ў каментарыях: дапамога. Гэта вельмі нам спатрэбіцца!
! Можна пісаць наўпрост у асабістыя паведамленні.

Адна пасылка будзе каштаваць ад 70 да 90 руб. Калі маеце магчымасць адправіць некалькі – цудоўна. Мы дашлем Вам дадзеныя некалькіх асобаў.

Давайце зробім іх змрочныя камеры святлейшымі, а сэрцы – радаснымі. Бо перамога наперадзе – Хрыстос уваскрос!
798 views11:17
Відкрити / Коментувати
2021-03-28 21:42:51 Сёньня вечарам адбылася цырымонія ўручэньня міжнароднай прэміі Global Belarusian Solidarity Award для асобаў і інцыятываў, якія сыгралі асабліва важную ролю ў падтрымцы беларусаў у 2020 годзе. Адна з дзесяці намінацыяў пад назвай "З верай у сэрцы" прысьвечаная царкоўным дзеячам. Па выніках галасаваньня ў сеціве яе атрымаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іншымі намінантамі былі пратаярэй Сяргей Лепін, пастар Тарас Цялькоўскі і сябры працоўнай групы Каардынацыйнай рады "Хрысьціянская візія" ксёндз Вячаслаў Барок і пратаярэй Уладзімір Драбышэўскі. Віншуем уладыку Тадэвуша з атрыманьнем гэтага знаку ўдзячнасьці ад беларусаў! Упэўненыя, што сьвятары і іншыя людзі Царквы і надалей будуць выкрываць гвалт, суцяшаць пакрыўджаных і працаваць дзеля Беларусі і яе народу.



659 views18:42
Відкрити / Коментувати
2021-03-28 20:31:03 ... калі аналізуем усё тое, што адбывалася падчас урачыстага ўваходу Ісуса ў Іерусалім, даходзім да вельмі важнага пытання.

Так насамрэч, жыхары Іерусаліма з радаснымі воклічамі "Гассана Сыну Давіда" вышлі Ісуса сутракаць, ці яны ўсё ж развітваліся з Богам раз і назаўсёды? Гэта безумоўна толькі пытанне. Але ж гэта пытанне нараджаецца ў той час, калі бачым натоўпы людзей ў нашых хрысціянскіх святынях ва ўрачыстасць Пальмовай нядзелі. І яно ўжо тычыцца сучасных хрысціянаў, якія прыходзяць у храм толькі для таго, каб асвяціць вярбу. Калі так, то робяць гэта дзеля таго, каб прышоўшы на спатканне з Богам, сказаць Яму: мы жывём сваім жыццём і Бог нам не патрэбны.

Чаму можна асмеліцца зрабіць такую выснову, а таму што тыя людзі, якія ў Іерусаліме аднаго дня ўсклікалі словы праслаўлення новаму цару - Ісусу, праз некалькі дзён з неменьшым імпэтам у прысутнасці Пілата крычалі: "Укрыжуй Яго!", патрабуючы смерці Божага Сына.

Ці ж не лагічна рабіць выснову, што Ізраіль не вітаў Ісуса, але развітваўся з Ім?
І адпаведна, такую ж выснову можна рабіць і пра некаторых сучасных хрысціянаў, пра тых, што раз на год прыходзяць, вербачку асвяціць. Яны прыходзяць - не вітаць Ісуса-цара, але з Ім развітвацца. Бо цягам усяго года паказваюць - Ім Хрыстос непатрэбны. Яны маюць свайго цара і не такога, які едзе на асле. Але цара моцнага, які мае войскі, безліч сілавікоў, сам лётае на самалётах, ды верталётах, бегае з аўтаматам у руках. Такі цар мае сапраўдную сілу, бо мае моц чалавека ў турму пасадзіць, пабіць а нават забіць. Мае моц з працы выгнаць, пазбавіць сродкаў да ўтрымання, заробку а нават пенсіі. І вось гэтага цара чалавек баіцца і яму пакланяецца.

Падзеі свята ўрачыстага ўвахода Ісуса ў Іерусалім наўпрост змушаюць нас усіх, але кожнага асабіста, задаць сабе пытанне: хто ёсць маім царом? Якому цару служу я і каму пакланяюся? Ці прызнаю я, што маім адзіным царом, уладу якога прызнаю, з'яўляецца Ісус? Бо толькі Ён мае сапраўдную ўладу, а не ўладу ўзурпатараў, што ўласціва зямным царам.



578 views17:31
Відкрити / Коментувати
2021-03-28 19:39:48
К сегодняшей уличной молитве "Новой Жизни" присоединился Леонид Вороненко, епископ полноевангельских общин Беларуси. Собрание произошло назавтра после еврейского Песаха, и в своей проповеди епископ сравнил ситуацию в Беларуси с библейским исходом евреев из египетского рабства.

"Бог вас призвал, и голос, который сегодня здесь звучит, стал громче и достигает дальше. Хочу сказать, что я вас всех люблю, обнимаю и благословляю! Мы вместе, мы продолжаем идти, и мы скоро увидим великий Исход, великую победу нашего Господа Иисуса Христа. В каждой жизни, в каждой семье, в каждом доме, в каждом городе Беларуси, в нашей нации. Как Бог однажды посрамил богов Египта, будут посрамлены все языческие боги Беларуси! Все престолы беззакония будут опрокинуты, разрушены силой великого всемогущего Бога! И народ будет освобождён от всякого рабства, от всякого греха и от всякого проклятия!"
583 views16:39
Відкрити / Коментувати
2021-03-28 16:20:31
Шах і мат, атэісты! :)
2.5K views13:20
Відкрити / Коментувати
2021-03-28 14:23:52 Шестая уличная молитва церкви "Новая Жизнь" перед захваченным зданием. К молитве присоединился епископ Леонид Вороненко.



621 viewsedited  11:23
Відкрити / Коментувати
2021-03-28 09:41:00 Сёння а 14:00 паводле менскага часу - малебен за беларускі народ адбудзецца ў грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпене, Бельгія.

Стрым на старонцы святара Івана Майсейчыка
https://www.facebook.com/100006084870076/posts/2835881363291332/
198 views06:41
Відкрити / Коментувати
2021-03-28 09:37:22
Сёння Вербная нядзеля ў каталікоў і пратэстантаў, у храмах па ўсёй Беларусі будуць асвячаць упрыгожаныя галінкі вярбы. А вось так творча падышоў да гэтай справы чытач "Нашай Нівы".
172 views06:37
Відкрити / Коментувати
2021-03-27 17:59:49 «У семнаццаць гадоў Давід стаў героем у маіх вачах». Як веруючая сям’я з Брэста перажывае зняволенне сына

Давід Збаранскі прыехаў дадому праз два месяца вучобы ў Люблінскім універсітэце — павіншаваць дзяўчыну з днём нараджэння і праз каранцін павучыцца дыстанцыйна. На трэці дзень, 30 лістапада, сямнаццацігадовага хлопца затрымалі: два міліцыянты прыйшлі ў кватэру яго сям’і і забралі Давіда на «прафілактычную размову». Ад той раніцы ўжо амаль чатыры месяцы хлопец утрымліваецца пад вартай і цяпер чакае суда. Яго веруючыя бацькі Наталля і Сяргей згадваюць, што цар Давід аддаў перавагу божаму суду, бо, маўляў, ад чалавечага нічога добрага чакаць не прыходзіцца. Але яны ўпэўнены, што калі вакол цемра, то хутка будзе святло.

"Я ва ўсім цяпер бачу клопат Бога, нават у тым, што адбываецца ў краіне. Каб да канца зразумець беларускі народ, мне, напэўна, трэба было перажыць апошнія месяцы. Каб ва ўсіх нас расплюшчыліся вочы, напэўна, трэба было праз гэта прайсці. Нашай краіне катастрафічна патрэбны Бог, таму што вера не дазваляе мірыцца са многімі рэчамі, напрыклад, з хлуснёй. У Бібліі напісана, што калі ты беззаконніку не скажаш пра яго беззаконнасць, кроў ад гэтай беззаконнасці на тваіх руках»."

«Што адрознівае пратэстоўцаў? — разважае Сяргей. — Толькі вера. У нас рэпрэсіі з усіх бакоў, і што мы можам рабіць, дык гэта верыць. Ну не можа быць, каб гэтыя хлусня, фарс, зло, беззаконне доўга працягваліся. Я веру, што ўсё гэта рухне. З іншага боку, калі б яшчэ Давід навучыўся пісаць сваёй дзяўчыне такія лісты, а не два радкі ў вайберы? Бацькам дзве старонкі, а ёй сорак дзве. Я чытаў вершы, якія яна пісала Давіду, — паверце, Пушкін адышоў у бок і нервова закурыў».

Прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія вядуць справу Давіда, бацькі шкадуюць. «У іх заплюшчаныя вочы, яны не бачаць праўды альбо баяцца яе бачыць. Асабіста ў мяне да іх нянавісці няма, нягледзячы на тое, што яны нам зрабілі: хай Бог з імі разбіраецца», — кажа Наталля.

Наша Ніва
477 viewsedited  14:59
Відкрити / Коментувати