Get Mystery Box with random crypto!

Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Х
Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Адреса каналу: @christianvision
Категорії: Релігія
Мова: Українська
Передплатники: 2.40K
Опис з каналу

Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 143

2021-04-03 00:32:50
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Магілёве падчас Крыжовага Шляху і набажэнства Мукі Пана:

«Сёння наша Бацькаўшчына нясе крыж грамадска-палітычнага крызісу і перажывае сваю Вялікую пятніцу. Вядома, што пасля захаду сонца настае яго ўсход. Вось і пасля трагедыі на Галгофе таксама настала велікоднае світанне. Таму не будзем баяцца несці крыж нашага асабістага і грамадскага жыцця. Лацінская прымаўка кажа: Зямля круціцца, а крыж застаецца. А ў ім — збаўленне і перамога над грахом і злом»
378 viewsedited  21:32
Відкрити / Коментувати
2021-04-02 17:18:12 Сынулька Таты

Апошнімі днямі не магу ні пра што думаць, як толькі пра Мікіту Залатарова – 16-гадовага палітвязьня, над якім зьдзекуюцца акупанты ў СІЗА-3 Гомеля. Мікіту білі, на першым допыце яму стала кепска – яго забрала хуткая і паклала ў рэанімацыю. У турме Мікіта казаў бацьку Міхаілу: "Татачка, б'юць кожны дзень". Пасьля гэтага акупацыйны суд зрабіў з дзіцёнка "арганізатара масавых беспарадкаў" і прысудзіў 5 год калоніі. Але гэтага карнікам мала – на Мікіту ўзбудзілі новую крыміналку за напад на канваіра. Сур'ёзна, дзіцёнак, які добра, калі мае 50 кілаграмаў, паваліў і душыў турэмнага борава? На апошнім допыце Мікіта кажа тату: "Татка, што я тут раблю?"

Я не магу гэта чытаць і гэта невыносна пісаць – робіцца кепска. А Мікіта і ягоная сям'я жывуць у гэтым кожны дзень. Мы чыталі пра "дзяцей ворагаў народу", пра савецкія дзіцячыя канцлагеры – і думалі, што ўсё гэта беззваротна засталося ў жахлівым камуністычным мінулым. Аж не, яно тут і сёньня праяўляе сябе з усёй КГБэшнай вычварнасьцю. Як так магло адбыцца з намі ў ХХІ стагодзьдзі ў цэнтры Еўропы? Я не стамлюся паўтараць – гэта нявывучаныя ўрокі гісторыі. Я крычаў, я крычу і я буду крычаць: "Лукашэнка – гэта заканамерны вынік неасуджанага камунізму, СІЗА-3 Гомеля – гэта лагічны працяг неасэнсаваных Курапатаў".

Тата Мікіты напісаў мне: "Мікіта мой сынулька. Нядобрыя людзі катуюць яго… А я нічога не магу зрабіць…" Сёньня, у Вялікую пятніцу, у якую быў катаваны і ўкрыжаваны Ісус Хрыстос, мы стаім у Курапатах і мяне пераварочвае гэтая думка: "Што перажывае тата, калі катуюць ягонага сына?" Як рвалася сэрца Таты Нябёснага, калі катавалі Ягонага Сына? Як рвецца сэрца спадара Міхала, калі катуюць ягонага сынульку? Ён так і піша: "майго сынульку"… А мы ня можам нічога зрабіць...

Але мы ведаем, што як Ісус Хрыстос – Сын Таты Нябёснага – перамог сьмерць, так Мікіта Залатароў – сын Міхала – пераможа ў гэтым выпрабаваньні. Толькі мы павінны яму дапамагчы ў гэтым. Бо нават Сыну Божаму Сымон Кірэнэец дапамагаў несьці крыж. Веруючыя і няверуючыя, але хто можа ў гэтыя Пасхальныя дні – памаліцеся за Мікіту і ягоную сям'ю. Бо Хрыстос не падманвае нас, калі гаворыць: "Што папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб праслаўлены быў Тата ў Сыне". Хто мае час і сілы, напішыце Мікіту ліст (Мікіта Міхайлавіч Залатароў, Гомель, вуліца Кніжная 1А, СІЗА-3). Хто жадае маральна і фінансава падтрымаць Мікіту і ягоную сям'ю, пішыце прыватна – і я дашлю дадзеныя.

У Пасху Хрыстовую няхай ва ўсіх нас рвецца сарца за кожнага пакутуючага сынульку Таты Нябёснага.
169 views14:18
Відкрити / Коментувати
2021-04-02 14:55:43
У красавіку Папа Францішак прапануе ўсім каталікам маліцца ў наступнай інтэнцыі:

"Молімся за людзей, якія рызыкуюць сваім жыццём, змагаючыся за асноўныя правы там, дзе пануюць дыктатуры і аўтарытарныя рэжымы, а таксама ў дэмакратычных краінах, якія перажываюць крызіс".
99 views11:55
Відкрити / Коментувати
2021-04-01 17:43:44
Са звароту біскупа Казіміра Велікасельца на Вялікдзень:

"Дарагія браты і сёстры!

Я хачу падзяліць з вамі радасць уваскрасення Пана, але разумею, што сёлета не ў кожнай сям’і велікодная радасць будзе поўнай. Горача прашу Бога, каб Ён у сваёй міласэрнасці дапамог усім нам — пастырам і вернікам — супрацьстаяць выклікам нашага часу. Кожная цемра змяняецца святлом. Разам з вамі малюся аб гэтым святле.

Беларуская паэтка Ларыса Геніюш у адным са сваіх вершаў напісала: «Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас».

Няхай не пагасне праўда ў нашым грамадстве, няхай яно ідзе за Хрыстом, бо Ён — «дарога і праўда, і жыццё» (пар. Ян 14, 6)."

Ларыса Геніюш - праваслаўная верніца, сябра ўраду БНР у міжваеннай эміграцыі, прайшла праз ГУЛАГ, адмовілася прыняць савецкае грамадзянства.
341 views14:43
Відкрити / Коментувати
2021-03-31 22:37:33 Ксёндз-езуіт Віктар Жук, які ў мінулым годзе сам прайшоў праз затрыманне, піша:

"Я наогул не вельмі шмат лістоў напісаў палітзняволеным, а апошнім часам пісаў яшчэ радзей, бо нібыта шмат іншых справаў было – і яшчэ менш адпаведна атрымліваў адказаў. І тут напярэдадні Пасхі, пасля доўгага маўчання, атрымаў два лісты ... ад тых, каму не пісаў. Так атрымалася, што адна з “жыхарак” 29-й камеры на Валадарцы паказала сваім сукамерніцам паштоўку ад мяне, і адна з іх – Вольга Залатар (яе, маці пяцярых дзяцей, сумна гісторыя ўсім добра вядомая) захацела напісаць па сваёй ініцыятыве каталіцкаму святару. На наступны дзень атрымаў яшчэ адзін ліст з той самай камеры – таксама ад каталічкі, але не “палітычнай”, а проста зняволенай па нейкай справе, якая знаходзіцца на 4 месяцы цяжарнасці і якой пагражае, як яна піша, да 15 (!) гадоў.

Сэрца баліць за гэтых жанчын-мацярэй... Яны не маюць нават Бібліі і малітоўнікаў, не кажучы пра шанец убачыць жывога каталіцкага святара. Яны просяць аб малітве, і я прашу вас далучыцца да малітвы за іх. Дзеля іх нельга спыняцца. “...бо я быў у вязніцы і вы (не) адведалі Мяне...” Давайце пісаць лісты зняволеным!"
485 views19:37
Відкрити / Коментувати
2021-03-31 21:18:42 Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу отказа в передаче Библии лицам, находящимся под административным арестом или под следствием

31 марта 2021 года

В очередной раз лицам, находящимся под административным арестом в ИВС г. Жодино, было отказано в получении Библии. При попытке передать Библию в данное учреждение администрация ИВС отказывает в приеме книг, ссылаясь на то, что у арестованных и заключенных есть доступ к библиотеке. Ранее подобная проблема возникала в отношении СИЗО №1 г. Минска. При этом художественная литература принимается без ограничений.

Мы обращаем внимание на то, что даже при наличии Библии в библиотеке ИВС количество экземпляров недостаточно. Кроме того, и в ИВС г. Жодино, и в СИЗО №1 затруднительно получить Библию или Новый Завет на беларусском языке.

Право на свободу религии или вероисповедания гарантируется Конституцией Республики Беларусь (ст. 31). Международно-правовые документы, ратифицированные Республикой Беларусь, также защищают это право, в частности, ст. 18 Международного пакта о гражданских и политических правах: “Каждый человек имеет право на свободу мысли, совести и религии".

Право на пользование религиозной литературой является частью права на свободу религии и вероисповедания и не может быть произвольно ограничено. Особенно в преддверии христианского праздника Пасхи, в условиях невозможности участвовать в богослужениях, чтение Библии является одним из способов участия в религиозной жизни и исповедания религиозных убеждений. Запрет на передачу Библии и иной религиозной литературы является недопустимым в демократическом и правовом государстве и грубо ограничивает одно из основных прав человека.

Требуем от администрации учреждений, где содержатся лица, отбывающие административный арест и находящиеся под следствием, разрешить передачу им религиозной литературы.

Обращаем внимание руководителей православной, католической и протестантских конфессий на факт ограничений передачи религиозной литературы и нарушения права на свободу религии.

Просим направить официальные обращения в органы пенитенциарной системы, ответственные за подобные нарушения, а также Уполномоченному по делам религий, обязанностью которого является обеспечение прав граждан на свободу религии, с целью прекращения подобной практики и возвращения возможности передать лицам, находящимся под административным арестом или под следствием, религиозную литературу.
984 views18:18
Відкрити / Коментувати
2021-03-31 17:15:28
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у слове на Вялікдзень:

"У сённяшняй складанай грамадска-палітычнай сітуацыі нашай краіны мы, будучы рознымі, не можам быць ворагамі адно аднаму, бо мы грамадзяне адной краіны і з’яўляемся адным народам.

Сваёй пасхальнай таямніцай Езус аднавіў Запавет Бога з чалавецтвам і паказаў нам шлях да ўзаемнага прымірэння.

У імя Уваскрослага Езуса мы павінны імкнуцца да таго, каб сярод нас не было «пераможаных» і «пераможцаў», як кажа святы Ян Павел ІІ (Прамова да духавенства, законнікаў і семінарыстаў. Вільня, 4 верасня 1993 г.), але каб усе былі братамі, як заклікае Папа Францішак у сваёй энцыкліцы Fratelli tutti — «Усе браты» (гл. FT 1).

Пераможцам павінна стаць уся Беларусь, а гэта магчыма толькі ў міласэрным Хрысце, які не толькі прабачае, але таксама загойвае нашыя раны. Пасхальная таямніца Хрыста — гэта апагей Божай міласэрнасці, якой мы давяраем сябе і нашу Бацькаўшчыну з надзеяй на яе шчаслівую будучыню."
510 viewsedited  14:15
Відкрити / Коментувати
2021-03-31 14:07:40 Из интервью аналитика Сергея Чалого:

– У тебя есть борьба внутреннего оптимиста и внутреннего пессимиста?

– Конечно, это нормальная ситуация. По красоте событий, по накалу, по историчности – это же евангельские истории, и отчаяние – это нормальный процесс.

У Христа был период отчаяния: в пятницу вечером в Гефсиманском саду он молился: «Да минует меня чаша сия». А за секунды до смерти телесной он произносит: «Отец, зачем Ты меня оставил».

Это в человеческой природе, этого нельзя избежать, просто надо уметь справляться с этим. То, что с нами происходит, – это не только коллективное испытание, это испытание индивидуальное. Это закаляет либо ломает.

Эмоциональные качели, конечно, сумасшедшие. Когда уже думаешь – все, полноценный Освенцим. А с другой стороны – кто же, как не ты, должен знать, что так невозможно все построить? Это не будет работать по таким-то и таким причинам. Ты начинаешь сам это рационально проговаривать, и понимаешь, что так и есть. Необычайно опасный зверь еще жив, еще силен, но ему уже нанесена смертельная рана. Он максимально опасен в этой ситуации, но уже и обречен.
735 views11:07
Відкрити / Коментувати
2021-03-31 13:08:46
Ліст Паўла Севярынца з турмы:

"Што адбывалася на Дзень Волі, я ня ведаю (тут поўная ізаляцыя, нічога ня кажуць). Але - ці адбылося штосьці, ці не, я абсалютна пэўна ведаю некалькі рэчаў. Тыя, хто ўшаноўвае беларускае нацыянальнае свята - гэта адважныя і годныя людзі, праўдзівыя патрыёты, абаронцы незалежнасці, соль гэтай зямлі. Тыя, што забараняюць, палохаюць, ужываюць гвалт - твораць беззаконне.

Адначасова: калі мы пачынаем ненавідзець ворагаў - яны нас адольваюць, бо нельга аддаваць сэрца злу. Але як толькі мы пачынаем ворагаў любіць - за іх бярэцца Бог.

Выйсце для Беларусі ў любым разе - ў Ісусе Хрысце, Які гаворыць па-беларуску. У Ягоным Уваскрасенні, якое перамагае зло і смерць. Пад Ягоным светлым сцягам. У ягоным параненым сэрцы. Іншых выйсцяў у нас, беларусаў, няма."
743 viewsedited  10:08
Відкрити / Коментувати
2021-03-30 15:06:21
У Вялікую сераду 31 сакавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.

Пачатак набажэнства ў 18.00.
Пасля заканчэння Крыжовага шляху адбудзецца цэлебрацыя святой Імшы.

Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ксёндз канонік Юрый Санько ад імя парафіянаў запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да набажэнства і супольнай малітвы за Беларусь.
683 views12:06
Відкрити / Коментувати