Get Mystery Box with random crypto!

Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Х
Логотип телеграм -каналу christianvision — Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Адреса каналу: @christianvision
Категорії: Релігія
Мова: Українська
Передплатники: 2.40K
Опис з каналу

Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".
Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення 146

2021-03-24 22:30:31
Таксама 25 сакавіка адбудуцца грэка-каталіцкія літургіі ў Лондане і Берасьці.

Лондан, 17.30 UTC, Беларуская царква сьвятога Кірылы Тураўскага (belaruschurch.org.uk)

Берасьце, 18.00, Царква сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Паўла (Дворнікава, 63), літургія з малебнам за беларускі народ
599 views19:30
Відкрити / Коментувати
2021-03-24 20:24:48
Заўтра, у Дзень Волі і на сьвята Зьвеставаньня па новым стылі, плануюцца набажэнствы з малітвай за Беларусь у цэрквах розных традыцый. Яны адбудуцца ў Беларусі і за мяжой, анлайн і ўжывую.

У Празе ў 16 гадзін па мясцовым часе пачнецца экуменічная малітва за Беларусь у евангелічным саборы святога Сальватара (Salvátorská, 1).

У Вільні ў 18 гадзін па мясцовым часе пачнецца Сьвятая Імша ў рыма-каталіцкім касьцёле сьвятога Барталамея (Užupio, 17a).

У 18 гадзін па беларускім часе пачнецца анлайн-трансьляцыя грэка-каталіцкай Боскай Літургіі з парафіі сьвятога Язафата ў Лідзе, якую ўзначаліць архімандрыт Сяргей (Гаек).

Таксама ў Менску ў нядзелю 28 сакавіка ў 10.40 пачнецца штомесяцовая Боская Літургія на беларускай мове ў праваслаўнай царкве сьвятога Кірылы Тураўскага (Зыбіцкая, 25).

Калі вам вядома пра іншыя набажэнствы з малітвай за Беларусь заўтра або ў надыходзячыя выходныя, напішыце нам у @christianvisionBot і мы дапоўнім сьпіс.
720 viewsedited  17:24
Відкрити / Коментувати
2021-03-24 14:50:48 Дзевяцігадовы кампазітар з Грэцыі Нестар Стаўракудзіс у жніўні-кастрычніку 2020 года напісаў "Апакаліптычную санату", натхніўшыся рухам за зьмены ў Беларусі.

Маці Нестара - тэолаг з Беларусі. У музычнай кампазіцыі абыгрываецца пратэстная мелодыя "Разбуры турмы муры". Назва твора паходзіць ад першапачатковага грэцкага сэнсу слова "апакаліпсіс" - "адкрыцьцё". Як кажа аўтар "Гэта значыць, што ўсё адкрываецца і ўсім усё робіцца зразумела".



783 views11:50
Відкрити / Коментувати
2021-03-23 22:03:19 Чэшскі дысідэнт, каталіцкі святар Томаш Галік звяртаецца да беларусаў у казанні, прысвечаным Дню Волі.

“Дарагія сябры, браты і сёстры, хаця б у такой форме я хацеў бы далучыцца да экуменічнай службы ў Дзень Незалежнасці Беларусі. Я веру, што гэтымі словамі я магу выказаць меркаванне многіх католікаў у нашай краіне. Над усёй планетай цяпер лунае грознае воблака пандэміі каранавірусу.

Але нават гэтая трывожная сітуацыя ў нашых галовах і сэрцах не павінна засланяць нашу ўвагу - увагу ўсяго дэмакратычнага свету - да падзеяў у Беларусі цягам многіх месяцаў.

Мы не застанемся і ніколі не застанемся абыякавымі да адважнай барацьбы беларускага народа супраць цынічнага дыктатара і яго злачыннага рэжыму. Канчатковы пераможца ў гэтай барацьбе відавочны: ніякая дыктатура не праіснавала вечна.

Калі палітычная ўлада ігнаруе закон, справядлівасць і чалавечнасць, яна пачынае працаваць на ўласную пагібель, і ў рэшце рэшт яна сама сябе знішчыць. Але грамадзянская супольнасці патрэбныя моц і надзея.

І ў нашай краіне быў невялікі перыяд надзеі на дэмакратызацыю камуністычнага рэжыму, але гэтая надзея была разгромленая ў жніўні 1968 года рамянямі савецкіх танкаў. Ніхто не прыйшоў нам на дапамогу. Супрацьстаянне акупантам паціху змянялася стомленасцю і ў выніку адмовай многіх людзей.

Але ядро супраціву заставалася - людзі, якія не ішлі на маральныя кампрамісы і развівалі рознымі спосабамі "падпольную" дзейнасць, грамадзянскую супольнасць і свабодную культуру. У нейкі момант з відавочнага попелу ўспыхнула полымя рашучасці і плошча зноў запоўнілася - і на гэты раз камуністычны рэжым сапраўды ўпаў, і мы пачалі працаваць над няпростай задачай пабудовы свабоднага грамадства.

Сёння гісторыя надзвычай паскараецца, час паміж першым выбухам супраціву пасля сфальсіфікаваных выбараў і падзеннем дыктатара, безумоўна, не будзе доўжыцца цэлае пакаленне. Аднак гэта будзе складаным выпрабаваннем для ўсёй нацыі.

Мы сустракаемся амаль напярэдадні велікодных святаў, якія пачнуцца ў нас праз некалькі дзён. Яны паказваюць нам, што шлях да ўваскрасення вядзе праз крыж, боль і пакуты. Яны таксама паказваюць нам, што ніводнае надмагілле не бывае настолькі вялікім, каб яго нельга было адкаціць аднойчы раніцай. Мы молімся ў духу братэрства і салідарнасці за беларускі народ, за яго ўваскрашэнне і свабоду".

Прафесар Томаш Галік, каталіцкі ксёндз, прэзідэнт Чэшскай хрысціянскай акадэміі."
996 viewsedited  19:03
Відкрити / Коментувати
2021-03-22 21:25:28
25 сакавіка ў Празе у евангелічным саборы святога Сальватара адбудзецца экуменічнае набажэнства з малітвай за Беларусь. Арганізатары адзначаюць, што гэта адна з нямногіх магчымасьцяў жывой сустрэчы у Чэхіі падчас карантыну. У праграме - хвіліна маўчаньня ў памяць ахвяраў рэпрэсій, сьведчаньні з Беларусі, супольнае выкананьне гімну "Магутны Божа". Папярэдняя такая малітва была арганізаваная ў Празе 23 сьнежня.
760 views18:25
Відкрити / Коментувати
2021-03-22 20:31:25 И ещё немного о церковно-государственных отношениях.

"Титулом «Женщина-легенда» награждена игуменья Гавриила"

Эта новость не из канала "Советская Белоруссия", а из настоящей "Беларуси Сегодня".

- Какая я легенда? Обычная монахиня, - скромно отметила настоятельница Гродненского Свято-Рождество-Богородичного женского монастыря игуменья Гавриила (в миру Глухова) на торжественном награждении. – Что в I веке, что в XXI женщина – это мама, хранительница семейного очага, строительница государства. Поэтому белорусским девочкам, девушкам, женщинам хочу сказать: будьте здоровы, будьте любящими и любимыми, будьте счастливы.

- Весь жизненный путь матушки Гавриилы – это легенда. Легенда служения Богу, легенда служения высоким идеалам, легенда служения белорусскому народу, - заметила глава Белорусского союза женщин Елена Богдан. – 2020 год был непростым. Молитва, слово, плечо, которые игуменья подставляла в трудную минуту всем, кто в этом нуждался, мы по праву уже можем назвать легендой. Благодарим за поддержку, духовность, стойкость, за то, что вы с нами.

Группа "Христианское видение" может добавить только одно. Игумения Гавриила уже не только легенда, но и мем.
660 views17:31
Відкрити / Коментувати
2021-03-19 15:50:37
Уначы з 17 на 18 сакавіка невядомымі быў учынены акт вандалізму ў касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі.

Каля першай гадзіны ночы невядомыя праніклі ў святыню і напісалі чорнай фарбай зняважлівыя словы ў прэзбітэрыі.

Курыя Віцебскай дыяцэзіі рашуча асуджае акт вандалізму, які адбыўся ў касцёле ў Новалукомлі, і заклікае злачынцаў пакаяцца, навярнуцца на шлях дабра і выправіць учыненае зло. Вернікаў Віцебскай дыяцэзіі просяць падтрымаць братоў і сясцёр новалукомскай парафіі малітвай.

Як стала вядома ўвечары 18 сакавіка, праваахоўнымі органамі былі затрыманыя меркаваныя злачынцы. Ва ўчыненым акце вандалізму падазраюцца двое маладых хлопцаў, якія былі змешчаны пад варту.
396 views12:50
Відкрити / Коментувати
2021-03-19 15:28:03
18 марта состоялась встреча Посла Франции в Беларуси Николя де Лакоста с пастором церкви "Новая Жизнь" Вячеславом Гончаренко. Вместе с пастором также присутствовал администратор церкви Виталий Антончиков.

Прием длился около часа. Во время этого диалога Посол проявил интерес к церкви, которая лишилась здания. Он был удивлен, что верующих оставили без своего помещения и ничего не предложили взамен.

«Встреча прошла в очень хорошей, дружеской атмосфере, – отметил Виталий Антончиков. – Чувствовалось, что господин Посол искренне интересуется нашей ситуацией и проявляет свое участие».

«В 2006 году меня также приглашали во французское Посольство, – продолжил пастор. – Здесь присутствовали послы почти всех европейских государств. Они собрались, чтобы послушать, что происходит с нашей церковью. Очень приятно, что Посольство Франции во второй раз проявило такую инициативу и обеспокоенность нашим вопросом».
425 viewsedited  12:28
Відкрити / Коментувати
2021-03-18 17:56:52
От подписчицы:

«Находясь на "сутках" самое главное чем нибудь себя занять. Так время идёт быстрее.

Рукоделие из хлеба в жодинской тюрьме. Стразы с чьей то кофты, а синий цвет - чернила обычного стержня».
504 views14:56
Відкрити / Коментувати
2021-03-18 16:52:25
Святлана Ціханоўская сёння ў Атлантычнай школе тэалогіі (Канада).
"For sure, priests will not again stand aside, they also will be involved. Because if you are real priest, if you really believe in God and in all values, you can't be silent because of what happens in Belarus".

"Пэўна, што святары не будуць стаяць збоку, яны таксама будуць удзельнічаць. Таму што, калі ты сапраўдны святар, калі ты сапраўды верыш у Бога і ўсе каштоўнасці, ты не будзеш маўчаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі".
811 views13:52
Відкрити / Коментувати