Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 15

2022-06-17 18:31:26
Маларыта: актывістке БНФ Людміле Рамановіч пракурор запатрабаваў калонію. Прысуд агучаць на наступным тыдні

Сёння адбыліся спрэчкі бакоў у крымінальнай справе супраць Рамановіч. Пракурор Міховіч прапанаваў суддзе Вользе Смірновай назначыць 57-гадовай палітзняволенай 1 год 6 месяцаў калоніі.

Нагадаем, што Людмілу судзяць за слова "узурпатар", якое та напісала пра Аляксандра Лукашэнка. Гэтая (як лічыць следства ды пракуратура) "абраза" была ў звароце Людмілы да Следчага камітэту.

Прысуд актывістке агучаць 21 чэрвеня а 10-й гадзіне ў маларыцкім судзе.
158 views15:31
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 17:21:51
Чарговыя затрыманні ў Баранавічах

Праваабаронцам паведамілі, што 16 чэрвеня ў горадзе затрымалі 54-гадовага масцера спорту па паўэрліфцінгу Уладзіміра Бранавіцкага. Мужчыну затрымалі дома, пасля затрымання сілавікі пакінулі дом адкрытым.

Вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года. Затрыманы пакуль на 72 гадзіны.

Таксама ў Баранавічах затрымалі 55-гадовага фатографа з Барановіч Аляксандра Кудловіча. Ён быў вымушаны выехаць у Расію праз палітычны пераслед у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у траўні. Яму інкрымінуюцца артыкулы 368 (абраза Лукашэнкі) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3xvWGTb

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
128 views14:21
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 15:05:00
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

20 чэрвеня
Кандрасюк Андрэй — атрымаў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з-за акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 ў Берасці. У той дзень ён хацеў адвесці ў бок ад АМАПу жанчыну, пасля чаго яго схапілі сем сілавікоў і моцна збілі. У РАУС міліцыя выклікала хуткую, бо Андрэй увесь быў у крыві. Ён трапіў у бальніцу: у яго была траўма галавы, гематомы па ўсім целе, яму накладалі швы.

Па факце збіцця Кандрасюка была пададзена заява ў Следчы камітэт на ўзбуджэнне крымінальнай справы. У межах той справы былі следчыя дзеянні з яго ўдзелам на вуліцы Савецкай (дзе хлопца прасілі паказаць, што ды як адбывалася 10.08.2020). Пазней гэтыя дадзеныя былі выкарастаны супраць яго ў крымінальный справе з-за "удзелу ў масавых закалотах" (арт.293 КК), а справу па факту збіцця Андрэя так і не ўзбудзілі.

Сустрэне ўжо другі Дзень народзінаў за кратамі. Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК-15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Кандрасюк Андрэй Уладзіміравіч
181 views12:05
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 11:22:21
Гнаўк прысудзілі 3 гады 6 месяцаў калоніі. Да таго ж сплаціць 100 базавых велічынь (3200 рублёў)

13, 16 ды 17 чэрвеня ў пружанскім судзе ў трэці раз судзілі па крымінальнай справе пенсіянерку Алену Гнаўк. Учора на паседжанні пракурор запатрабаваў жанчыне 3.5 гады калоніі агульнага рэжыму, ды сплаціць штраф у памеры 3200 рублеў. Сёння суддзя Ігар Жытко пастанавіў: менавіта такое пакаранне і назначыць.

Нагадаем, што Гнаўк судзілі па адмыністрацыйных справах 10 разоў, затрымлівалі 17 разоў. Ды ў яе ўжо трэці палітычны крымінальны прысуд. Першы раз быў па "карагоднай" справе, потым за абразу Лукашэнкі. Гэтым разам жанчыну судзілі за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі — гэта кваліфікавалі па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/8ii5o6bcm1
217 views08:22
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 10:55:33 Будут судить вернувшегося из Польши жителя Барановичей. В августе 2020 года он наехал машиной на ногу силовика

12 августа 2020 года 35-летний мужчина ехал на внедорожнике. К нему начали бежать милиционеры, в ходе маневров водитель наехал на ногу одному из силовиков. Дальше за водителем устроили погоню, но догнать его не смогли. Впоследствии мужчина уехал в Польшу и уже там оказался в базе международного розыска в Барановичах возбудили уголовное дело за наезд.

В мае 2022 года фигурант этой истории вернулся из Польши. Его задержали и заключили под стражу. Прокуратура уже передала в суд дело в отношении него по п.5 ч.2 ст.147 УК (Умышленное причинение тяжкого телесного повреждения, опасного для жизни, совершенное в отношении лица в связи с осуществлением им служебной деятельности).

«В ходе предварительного следствия Л. вину не признал. Пояснил, что у него не было умысла на причинение сотруднику ОВД телесных повреждений, а сделал он это по неосторожности», — пишет прокуратура.

Источник: https://brestspring.org/tpost/42u07bois1
207 views07:55
Відкрити / Коментувати
2022-06-17 08:15:15 ​#иди_и_иди

В мае этого года ООН опубликовала данные, что число бежен_ок впервые в истории превысило 100 миллионов человек.

В 2001 году Генеральная Ассамблея ООН провозгласила 20 июня Всемирным днём людей, которые вынуждены покинуть свои дома и искать защиты в других странах из-за угроз жизни и преследований - бежен_ок.

Для нас это важная дата, чтобы в очередной раз организовать мероприятия про беженство на фоне гуманитарного кризиса и войны.
Если для вас это тоже важно - приглашаем на 2 онлайн лекции, поговорить о вызовах для бежен_ок из Украины и других стран. Лекции будут проводить международные экспертки по данной теме. На этих встречах будет возможность задавать вопросы.

17 июня (пятница), с 18:00 по минскому времени, лекция по теме «Уязвимые группы и война» от экспертки Антидискриминационного центра «Мемориал» @adcmemorial Стефании Кулаевой.

20 июня (понедельник), с 18:00 по минскому времени, лекция по теме «Когда есть воля, то есть и возможность помочь» от региональной координаторки Датского совета по правам беженцев (Danish Refugee Council) Selena Kozakijevic.
Язык лекции: английский (с синхронным переводом на русский).

Полное описание мероприятий и афишу можно посмотреть на нашем сайте: https://humanconstanta.org/2-lekcii-ko-vsemirnomu-dnyu-bezhen_cev-17-i-20-iyunya/
(если вы в Беларуси - не забудьте включить VPN)

Для участия в лекциях необходимо зарегистрироваться по ссылке: https://forms.gle/BELLRPtuXPxFkE7C7
204 views05:15
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 19:22:39
Два гады калоніі за каментары пра суддзю, міліцыянтаў і Лукашэнку

Суд Баранавіцкага раёна вынес рашэнне па справе Таццяны Купчынай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле адразу трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі ці народнага засядацеля).

У віну жанчыне ставілі тое, што Таццяна пакінула ў інтэрнэце абразлівыя каментары пра Лукашэнку, супрацоўнікаў міліцыі і суддзю Першамайскага раёна Мінска. Прозвішчы пацярпелых не называюцца.

Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў жанчыне два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама рашэннем суда Таццяна павінна выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (6 400 рублёў) і кампенсаваць пацярпелым маральную шкоду ў памеры 4 000 рублёў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3QswaCQ
111 views16:22
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 16:47:42
​ Молодая мама в марте отправила в "Беларускі Гаюн" фото беларуской военной техники. Теперь ее судят, гособвинение просит ограничение свободы сроком на 4 года Ольга Буян (на фото) живет в рабочем поселке Речица Столинского р-на (7 км от беларуско-украинской…
185 views13:47
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 16:00:27
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

18 чэрвеня
Колас Уладзімір — жыхар Іванава. Спачатку атрымаў 1.5 гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі па арт.368 КК. Але ж потым палітвязню ўзмацнілі рэжым за "парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове".
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
Турма-4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Колас Уладзімір Сяргеевіч

19 чэрвеня
Вінічук Юрый — асуджаны на паўтары гады "хіміі" за "абразу Лукашэнкі". Пры затрыманні ў межах гэтай справы яму зламалі рэбры да сківіцу.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПУАТ-48. 213765, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 38
Вінічук Юрый Мікалаевіч
191 views13:00
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 13:02:01
Палітвязня Віталя Жука ў бабруйскай калоніі змясцілі ў ШІЗА

Палітзняволенага кобрынца Віталя Жука, асуджанага да году калоніі за абразу Лукашэнкі, адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 змясціла ў штрафны ізалятар. Палітвязень павінен быў патэлефанаваць жонцы праз відэасувязь, але размова так і не адбылася праз спагнанне. Тэрмін і прынчыны — невядомыя.

У нядаўнім лісце Віталь напісаў:

«Я палічыў, што ўжо малых не бачыў (я не пра відэазванкі) 1 год і 5 месяцаў. Вось яна — славутая, знакамітая, выпраўленчая сістэма — пакараць усіх, у тым ліку і дзяцей, як і іх бацькоў».

23 лютага 2022 прайшоў ператрус у жонкі Віталя. Па розных падставах сілавікі прыходзілі да Маргарыты ўжо некалькі разоў. Падчас ператрусу 23 лютага стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі. Гэтым разам на ператрус сілавікі прыйшлі разам з органамі апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Віталь Васільевіч Жук
182 views10:02
Відкрити / Коментувати