Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 32

2022-04-21 20:02:26 У нас для вас две новости: хорошая и не очень.

Не очень: силовики придумали ставить «странные» шпионские программы в ваши смартфоны, даже когда вы заходите в РОВД по бытовым делам и оставляете технику в "охраняемом" шкафчике.

Хорошая: мы об этом уже знаем и рассказываем, что с этим всем делать.

Например, полностью перелопатить все приложения на своём смартфоне и надеяться, что там не будет браузера Google с иконкой Mozilla, у которого есть доступ к списку всех ваших звонков, перепискам, фотогалерее и микрофону.

https://mspring.media/ru/superspy/

Текст крайне рекомендуем, из Беларуси – через VPN
126 views17:02
Відкрити / Коментувати
2022-04-21 17:43:16 Учора ў Баранавічах была затрымана Ганна Сташынская

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3OtdOAp

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
181 views14:43
Відкрити / Коментувати
2022-04-21 17:06:12
Тры месяцы ў ПКТ і 50 дзён у ШІЗА. У якіх умовах утрымлівалі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у жаночай калоніі

Андрэй Шарэнда ў фэйсбуку распавёў пра бесчалавечыя ўмовы ўтымання ў гомельскай калоніі, якія адміністрацыя стварыла для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. За апошнія паўгады Паліну агулам змяшчалі ў ШІЗА на 50 сутак, а таксама тры месяцы ўтрымлівалі ў памяшканьні камернага тыпу (ПКТ).

«Тры месяцы у ПКТ Паліна спала басанож на халоднай бетонай падлозе, а у самой камеры з крану ішла толькі халодная іржавая вада, і тое вельмі слабым струменем», — дадаў Андрэй.

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка асудзілі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
47 views14:06
Відкрити / Коментувати
2022-04-21 12:11:34
Палітвязня Дзмітрыя Абрамука перавялі ў наваполацкую калонію. Падтрымайце яго лістамі!

Стала вядома, што фігуранта берасцейскай "справы карагодаў" Дзмітрыя Абрамука этапавалі з віцебскага СІЗА-2 у папраўчую калонію №1.

Нагадаем, 17 лютага над палітзняволеным адбыўся суд па ўзмацненні пакарання за парушэнні рэжыму ПУАТ. Палітвязню замянілі тры гады «хіміі» на 1 год і 1 месяц калоніі. У снежні-студзені ён па чатырох рапартах аб парушэннях быў змешчаны ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля вяртання яго на «хімію» пры паходзе ў краму ён пакінуў ПУАТ. Праз тры дні ён быў затрыманы і змешчаны ў віцебскае СІЗА-2. 15 сакавіка 2021 суд пакараў Дзмітрыя 2 гадамі "хіміі" па арт. 342 КК. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі да 2 гадоў "хіміі" яшчэ і за абразу Лукашэнкі. Шляхам складання яму прызначылі тры гады "хіміі".

Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзмітрый Міхайлавіч Абрамук
81 views09:11
Відкрити / Коментувати
2022-04-21 11:05:19
Адміністрацыя наваполацкай калоніі працягвае ціснуць на палітвязняў: Рамана Багнаўца ўтрымлівалі два тыдні ў ШІЗА

Сястра палітвязня Рамана Багнаўца больш за месяц не атрымлівала аніякіх звестак ад брата, які адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі. Днямі яна атрымала ад яго два ліста, у якіх ён піша, што на два тыдні яго змяшчалі ў штрафны ізалятар. Але ён мяркуе, што гэта быў не апошні раз у ШІЗА, і што яго могуць перавесці ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Акрамя гэтага, ён паведмляе, што адносіны адміністрацыі калоніі №1 апошнія месяцы пагоршыліся і яна «робіць усё для таго, каб было сорамна за тое, што яны палітвязні». Раман адзначыў, што ў ШІЗА ажно стварылася чарга з вязняў.

Рамана абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня (арт. 293 КК). Яго асудзілі па «пінскай справе» да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падтрымайце Рамана лістамі салідарнасці і паштоўкамі: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Раман Анатольевіч Багнавеце
106 views08:05
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 18:10:32
Блогера youtube-канала «Кропка незвароту» збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму

Суд Шклоўскага раёна 27 красавіка разгледзіць справу «аб пераводзе палітвязня Юрыя Чудзіновіча ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

Чудзіновіч быў затрыманы ў ліпені 2021 года. Ён займаўся прадпрымальніцтвам, потым працаваў дальнабойнікам. На выбарах-2020 спрабаваў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты — але ЦВК яму адмовіў. Перад выбарамі 2020 года стаў актыўна весці YouTube-канал "Кропка незвароту" (больш за 40 тысяч падпісчыкаў) з ролікамі пра пратэсты. У тым ліку заявы з дадзенага канала ляглі ў аснову крымінальнай справы супраць Чудзіновіча. У ліпені 2021 мужчыну змясцілі пад варту, а ў снежні асудзілі да 4 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Падтрымайце Аляксандра: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
203 views15:10
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 17:46:55
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

22 красавіка
Нікановіч Глеб (на фота) — спаўняецца 25 год! Атрымаў 1.5 гады "хіміі" па "карагоднай справе" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПУАТ-24. 230025, г. Гродна, вул. Лідская, 29б
Нікановіч Глеб Віктаравіч

Макарэвіч Уладзімір — атрымаў прысуд у 2.5 года "хіміі" па той жа "карагоднай" справе.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
ПУАТ-9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Макарэвіч Уладзімір Віктаравіч
241 viewsedited  14:46
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 16:21:50 +18 политзаключенных в стране. Из них +4 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на брестчине: Михнюк Зинаида Феодосиевна (СИЗО-7) — активистка из Бреста, заведовала брестским отделением независимого…
253 viewsedited  13:21
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 13:05:27 Начался очередной суд по "хороводному" делу. Судят 11 человек, одну из обвиняемых еще и за интернет-комментарий про высокопоставленного военного

Вчера в Бресте начался суд у очередной группы фигурантов "хороводного дела". Судья Людмила Рубашевская. Двое из одиннадцати обвиняемых содержатся под стражей: Диана Ващилина и Игорь Лешкевич.

А Людмиле Карабанюк предъявлено еще и то, что она в телерам-чате "Ковалёвка" под ником "Мила" разместила оскорбительный комментарий про генерал-майора Вадима Денисенко. За комментарий Людмилу уже задерживали, и 26 ноября 2021 в телеграм-канале "Я/МЫ ОМОН" вышло "покаянное видео" с участием женщины.

Про военного Денисенко известно, что именно он отдал приказ о применении вооруженных сил во время брестских протестных акций августа 2020 года. Данная информация "всплыла" во время суда над Кордюковым и Шутовым. Напомним, Шутов получил огнестрельное ранение в голову 11 августа 2020 года, через неделю скончался; но уголовное дело возбудили против него и его друга Кордюкова. Выстрел в затылок Шутову произвел военный, который был в гражданской одежде.

Текущий суд по "хороводному" делу продолжится 20 апреля в 14:30.
506 views10:05
Відкрити / Коментувати
2022-04-20 11:31:44
Павіншуйце палітвязня Максіма Шатохіна з 18-годдзем!

23 красавіка Максім Шатохін, які цяпер адбывае тэрмін у выхаваўчай калоніі №2, адзначыць Дзень народзінаў.

Непаўнагадовага берасцейца асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце (арт. 293 КК). На судзе Максім часткова прызнаў сваю віну. Сказаў, што кінуў у натоўп сілавікоў камень, які нават не даляцеў і тым больш нікога не пакалечыў. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. На працэсе 19 ліпеня Максіма ўзялі пад варту.

Дзіцяці без бацькоў цяжка. Чым жыве і пра што марыць няпоўнагадовы палітвязень Максім Шатохін

Павіншаваць Максіма: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Максіму Васільевічу Шатохіну
209 views08:31
Відкрити / Коментувати