Get Mystery Box with random crypto!

Тутэйшы Шляхціч

Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч Т
Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч
Адреса каналу: @tutejsyja_bel
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 1.58K
Опис з каналу

Пашыраю беларушчыну

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення 3

2022-08-03 19:19:38
Хтось зладзіў рэйд на гэты допіс што б што?

Я трымаю кантакт з самой пані Данай Сьлепянок, а то бок зь дзяўчынай Мікіты, якая пацьвердзіла, што гэты допіс праўдзівы.
280 views16:19
Відкрити / Коментувати
2022-08-03 16:31:44
6 красавіка гэтага года быў затрыманы Мікіта Сьлепянок, які вёў культурніцка-гістарычную суполку Rezystans. Яго выклікалі на допыт, пасьля чаго стала вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Сябры Мікіты стварылі бот, у якім можна ананімна напісаць ліст яму: @Niatolkimova_Bot

Як кажа яго дзяўчына, Мікіта зусім не атрымлівае лісты і паштоўкі, ды перажывае на гэты конт.

Сам бот, як раней я згадаў, з'яўляецца ананімным - гэта зроблена для бясьпекі беларусаў, што будуць пісаць з самой Беларусі.

Дрч, 28 жніўня Мікіце споўніцца 22 гады.

Давайце падтрымаем Мікіту. Нават, калі ў вас няма ідэй, пра што пісаць, то пішыце пра ўсё што заўгодна: пра фільмы, што вы праглядзелі, пра падкасты, якія вы паслухалі, пра прачытаныя кнігі, цікавыя гісторыі з уласнага жыцьця, вершы, цытаты, гістарычныя цікавінкі і да т.п.
1.2K views13:31
Відкрити / Коментувати
2022-08-01 12:40:04 Danelius выпусьціў новы выпуск. Давайце яго падтрымаем праглядам і каментарамі
530 views09:40
Відкрити / Коментувати
2022-07-31 17:25:02 Вы мне пісалі, каб я зрабіў разбор па Максіму Кацу. Таму сёньня а 21:00 па беларускім часе выйдзе выпуск на другім канале.
754 views14:25
Відкрити / Коментувати
2022-07-28 19:10:21 У тэлеграме выйшаў стыкерпак з Уладзімірам Караткевічам. Разьбярайце:
239 views16:10
Відкрити / Коментувати
2022-07-28 13:22:05 Верш Алеся Гаруна "Ты, мой брат, каго зваць беларусам" для мяне як малітва, якую я нясу ў сэрцы. Вы можаце яго паслухаць у маёй агучцы:
485 views10:22
Відкрити / Коментувати
2022-07-28 13:19:59
28 ліпеня памёр Алесь Гарун (1887-1920, сапраўднае прозвішча Аляксандр Прушынскі), грамадскі дзеяч, рэвалюцыянер, паэт. Памёр ад хваробы ва ўзросце толькі 33 год, магіла ягоная знаходзіцца ў Кракаве.
За свой кароткі век прайшоў высылку за царскім часам, ганенні бальшавікоў, надаў чынны ўдзел здабыццю беларускай незалежнасці, апекаваўся Беларускай вайсковай камісіяй.
Напэўна Вы хоць раз чулі ягоны знакаміты верш, які пачынаецца так:

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.
...

У фондах нашага праекта зберагаецца плакат 1980-х гадоў з выявай творцы
469 views10:19
Відкрити / Коментувати
2022-07-27 13:39:41
На вашую думку, які дзень мае адзначацца як Дзень незалежнасьці Беларусі?
Anonymous Poll
57%
25 сакавіка(дата абвяшчэньня БНР)
29%
27 ліпеня(прыняцьце дэклярацыі аб незалежнасьці)
14%
25 жніўня(наданьне дэклярацыі аб незалежнасьці канстутыцыйнага закону)
335 voters521 views10:39
Відкрити / Коментувати
2022-07-27 13:36:26
Раўнюсенька 32 гады таму, 1990 г. 27 ліпеня, была прынятая дэклярацыя аб незалежнасьці Беларусі.

А 25 жніўня 1991 г. дэклярацыя набыла статус канстутыцыйнага закона.

19 верасьня 1991 г. нацыянальныя беларускія сымбалі - бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня, сталі дзяржаўнымі. А гэтаксама нашая краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь.

8 сьнежня 1991 г. у рэзыдэнцыі Віскулі кіраўнікі Беларусі, Украіны й Расеі скасавалі дамову 1922 г. аб утварэньні СССР.

Напрацягу цэлых 5-і год, з 1991 па 1996, 27 ліпеня адзначалася як Дзень незалежнасьці.
584 viewsedited  10:36
Відкрити / Коментувати