Get Mystery Box with random crypto!

Тутэйшы Шляхціч

Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч Т
Логотип телеграм -каналу tutejsyja_bel — Тутэйшы Шляхціч
Адреса каналу: @tutejsyja_bel
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 1.58K
Опис з каналу

Пашыраю беларушчыну

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Останні повідомлення 4

2022-07-23 14:51:38 Шаноўныя спадары й спадарыньні, мне вельмі прыкра назіраць за сваркамі паміж беларусамі. Увесьчасна хтосьці кагось у чымсьці абвінавачвае, шукае здраднікаў. Гэта зьніжае ўсеагульны баявы дух і шкодзіць нам усім. Менавіта таму я прынцыпова не крытыкую кагось зь беларусаў, за выняткам лукашыстаў, што аддана служаць лукашэнаўскай сыстэме, бо лічу, што гэта можа зашкодзіць нашаму агульнаму настрою і нацыянальнай еднасьці. Таму я скіроўваю заўжды вашую ўвагу на тое, з чым варта працаваць:
1. прасоўваць сваё, беларускае:
2. натхняць змагацца за вольную Беларусь, за яе сьветлую будучыню, як незалежную, дэмакратычную, эўрапейскую краіну:
3. змагацца з расейскім інфармацыйным уплывам на Беларусь. Бо толькі тады Беларусь будзе вольнай, калі мы зможам адвязацца ад расейскай інфармацыйнай прывязцы і ўплыву чужынскай медыя прасторы на сьвядомасьць беларусаў. Нам варта ствараць сваё і адчуць свае ўласнае нацыянальныя гонар, ды годнасьць.

Калі вы падзяляеце маю пазіцыю, то заклікаю вас далучыцца да такой жа дзейнасьці. Хто як можа: хтось з вам можа нават стаць блогерам, ці блогеркай, а хтось на ўзроўні ўласнага атачэньня можа паўплываць на правільныя крокі, якія прывядуць нас да перамогі. Мы маем аб'ядноўвацца, прасоўваць сваё, змагацца з канкрэтным ворагам - расейскай імпэрыяй.

Памятайма, што толькі тады ў нас усё атрымаецца, калі мы ўсьвядомім, што мы самі вырашаем свой лёс, ад кожнага з нас залежыць, ці штось зьменіцца, або не. Мы ня маем спадзявацца на нейкі цуд, што ўсё само вырашыцца, бо гэта пазіцыя ня сталай нацыі. Нам трэба сталець. А сталасьць розуму — быць адказнымі за свае рашэньні.

Мы — гордыя беларусы-ліцьвіны, якія заўжды баранілі сваё, мы эўрапейская нацыя, якая доўгія часы жыла з Магдэбургскім правам, якая ведае, што такое самакіраваньне, што такое быць адказнымі за свой лёс. Менавіта таму расейская імпэрыя доўгія стагодзьдзі нішчыла нас, бо мы надта заўжды былі моцныя і разьвітыя. Насьпеў час абудзіцца, успомніць свае гонар і годнасьць, ды зрабіць усё магчымае, каб Беларусь вызвалілася з-пад расейскага прыгнёту ды збудаваць узапраўды вольную, дэмакратычную і эўрапейскую дзяржаву. Няхай жыве вольная Беларусь!
611 views11:51
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 21:39:01
Сп-р Юры прасоўвае беларускую музыку сярод свайго атачэньня – гэта годна! Так і трэба. Мы маем быць самастойнымі і не чакаць цуда, што ўсё само здарыцца. Мы павінны папулярызоўваць і разьвіваць сваё, беларускае, самі.


P.S. гэта быў каментар ад Юрыя пад маім ціўтам пра новы альбом Вайцюшкевіча
654 viewsedited  18:39
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 20:32:41 Песьня Вайцюшкевіча "Наш Сьцяг" — грэе мне сэрца. Менавіта беларуская музыка, а гэтаксама нацыянальныя гімны "Пагоня", "Магутны Божа" і "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" дагэтуль трымаюць мой баявы настрой і настрой ісьці наперад, не здавацца. А прыпеў я магу проста бясконца сьпяваць:

"Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, сьмелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сьцяг, наш сьцяг, наш сьцяг..."
653 viewsedited  17:32
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 20:14:41
Ці вы ўжо слухалі новы альбом "Вецер" ад Зьміцера Вайцюшкевіча?
Anonymous Poll
9%
Так
24%
Ведаю пра альбом, але ня слухаў/ня слухала
38%
Я нават ня ведаў/ня ведала пра гэты альбом
29%
Пляную пазьней праслухаць
208 voters651 views17:14
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 20:12:11 У Зьміцера Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом. Вельмі трапную зрабіла заўвагу Ганначка, што ў сп-ра Зьміцера несправядліва мала праслухоўваньняў альбома, хоць чалавек усё сваё жыцьцё прысьвяціў прасоўваньню і папулярызацыі свайго, беларускага. Сп-р Зьміцер прасоўвае беларускае, а мы, давайце, будзем прасоўваць Зьміцера.

Таму заклікаю завітаць да альбому "Вецер" і ацаніць яго новыя песьні.
669 views17:12
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 19:59:04 А вось што пісаў пра разьмяшчэньне старажытнай Літвы Вітаўт Чаропка:

"На землях Заходняй Беларусі захавалася шэраг тапонімаў, якія сьведчаць пра знаходжаньне тут старажытнай Літвы. Літвінкі (Гродзенскі р-н), Літвіца (Воранаўскі р-н), Літаўка (Наваградскі р-н), Лідвяны (Астравецкі р-н), Літвінкі (Кобрынскі р-н), Літвіны (Брэсцкі р-н), Літоўск (Драгічынскі р-н), Ліцвінак (Лунінецкі р-н), Ліцвяны (Уздзенскі р-н), Ліцвінкі (Вілейскі р-н), Высока-Літоўск (Камянецкі р-н), Ліцьвінкава (Лагойскі р-н), Літвічы (Лагойскі р-н), нагадаю і лес, названы Літвой, у Слонімскім раёне і возера Ліцьвін у Калінкавіцкім раёне. Можна дапусьціць, што межы старажытнай Літвы былі куды шырэйшымі, чым тыя, якія вызначыў М. Ермаловіч.

На поўдні літвінская мяжа, пэўна, сягала да Ясельды й нават пераходзіла яе. «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», распавядаючы пра паход Данілы і Васількі Раманавічаў на Літву, кажа: «места и все их волости огнем и мечом аж за Ясолдаю и Нарвою реками выплендровали» .

Усходне-паўднёвая мяжа пралягала каля Слуцка і Менска, пра што ўказвае Магілёўская хроніка. Абагнуўшы Менск, літвінская мяжа на ўсходзе ішла, пэўна, да Барысава й пралягала па Бярэзіне. Невыпадкова, што супадаюць сьведчаньні «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай", дзе гаворыцца, што князь Барыс заснаваў горад Барысаў: «...знак вечной границы умоцнити межи Литвою и князством Полотцким і заява ў XVI ст. маскоўскіх паслоў, якія патрабавалі полацкія гарады: «...а рубеж был тем городом с Литовской землею по Березине».

На поўначы Літва ў раёне Крэва межавала з Нальшчанскай зямлёю. На захадзе па лініі Слонім — Наваградак — р. Нёман праходзіла мяжа зь яцьвяскімі землямі. Тут у старажытнай Літве знаходзілася і так званая «Литва Миндовга», якая ляжала паміж Наваградкам і Пінскам. "
669 views16:59
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 19:29:17
Межы старажытнай Літвы паводле гісторыка Міколы Ермаловіча
674 views16:29
Відкрити / Коментувати
2022-07-21 17:52:38
А ці вы згодныя, што насьпеў час пасунуць выраз “усеагульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця”
Anonymous Poll
67%
Так, трэ нешта іншае абраць
22%
Не, мне гэты выраз падабаецца
11%
Мне ўсё адно
235 voters560 views14:52
Відкрити / Коментувати
2022-07-21 17:41:17
Таленавітая беларуская мастачка Ганна напісала ў сваім ціўтары прапанову пасунуць усім вядомы выраз “Усеагульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця” ды замяніць на нешта іншае.

Я зь ёй пагаджуся, бо ўласна я хачу, каб вёў рэй жыцьцясьвярджальны выраз, або цытата, што натхняюць рухацца наперад.

Уласна мяне натхняюць словы выбітнага беларускага пісьменьніка і дзяяча нацыянальна-дэмакратычнага адраджэньня Максіма Гарэцкага.

Ціскайце рэакцыю, калі словы Максіма Гарэцкага ў вашым сэрцы таксама адбіваюцца
592 viewsedited  14:41
Відкрити / Коментувати
2022-07-20 23:09:27
Хачу даведацца, ці ё сярод маёй аўдыторыі тыя, хто падтрымлівае Каца
Anonymous Poll
10%
Так, падтрымліваю
90%
Не, няхай ідзе да сракі
528 voters962 views20:09
Відкрити / Коментувати