Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 129

2021-07-08 11:28:52
Экс-футболист клуба «Славия Мозырь», активист SOS_BY Евгений Веревка поделился в своём Instagram мыслями о том, что у людей нет желания вести здоровый образ жизни

В городе Берёза при ДЮСШа есть 2 корта. 1 час аренды теннисного корта стоит 2,6 BYN. Не знаю... Прошло 1,5 месяца лета. Один раз я видел, что кто-то здесь играет, так всё пустует. В городе культивируют теннис, да и просто здоровый образ жизни. Никого нет...

Нет интереса у людей к спорту, стремления к красивому телу, качеству жизни!
Неинтересная работа, телевизор, алкоголь дешёвый, всё.
Это то, что я вижу каждый день в малом городе...

А в вашем городе люди занимаются спортом на открытых площадках

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду
1.4K viewsedited  08:28
Відкрити / Коментувати
2021-07-07 18:21:48 Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч падзяліўся, як сам пачаў размаўляць на мове і як ідуць справы з беларускамоўнымі днямі на Трыбуне:

Гэта адбылося, калі прачытаў пост Зміцера Дашкевіча пра тое, што ніводзін дыктатар не здольны адабраць у беларуса. Уласна кажучы, то быў пост пра мову. Ён мяне вельмі зачапіў.

Спачатку, каб ніхто не дурыў галавы, я сам усіх папярэджваў, што праводжу асабісты моўны чэлендж. Бестэрміновы. Пасля, калі атачэнне прызвычаілася, то і папярэджваць перастаў. Гавару і гавару. Як атрымоўваецца, так і гавару.

Ніякіх праблем праз мову не было. Толькі аднойчы прадавачка на Камароўцы дакалупалася, каб я размаўляў з ёй па-руску, бо ёй так хочацца, але я проста знайшоў сабе іншую прадавачку (нават на фіг не паслаў) – і праблема вырашылася.

Пра складанасці: не хапае слоўнікавага запаса. Па-першае, праз тое, што сам доўгі час недастаткова актыўна ўжываў мову. Па-другое, адчуваю праблему ў тым, што мова доўгі час недастаткова актыўна ўжываецца беларусамі, што запаволіла яе развіццё.

На рускую пераключаюся толькі ў выключных выпадках. Напрыклад, калі трэба тэрмінова вырашыць праблему, а ў мяне не вельмі выгаднае становішча – напрыклад, я штосьці прашу. Каб не адцягваць увагу ад галоўнага, каб не злавіць нечаканую рэакцыю, раблю тактычнае адступленне. Але такое за чатыры месяцы здарылася ўсяго пару разоў.

Што да Дзён беларускай мовы на Трыбуне, то тут досыць складаная сітуацыя. У нас па-беларуску вядуцца толькі сацсеткі. Няма прымусу па выкарыстанні мовы, але і няма вялікай колькасці тых, хто ёй прыстойна валодае. Ёсць адзін аўтар, і, калі атрымоўваецца, мы стараемся зрабіць так, каб нейкія яго тэксты выпадалі на нядзелю, каб падтрымліваць нашу ідэю.

Пашыраць гэту ініцыятыву складана праз абмежаванне па колькасці аўтараў. У нас то адзін сядзіць на сутках, то другі. Гэта павышае напругу на рэдакцыю. Нейкай адмоўнай рэакцыі ў калег на мову я не бачыў, бо піша на мове толькі той, хто хоча і можа.

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду
1.5K views15:21
Відкрити / Коментувати
2021-07-07 16:55:35
Аляксандра Герасіменя і Фонд спартыўнай салідарнасці падтрымалі цудоўную ініцыятыву

Сення, 7 лiпеня, — у Дзень нараджэння Янкi Купалы, Яна Чачота и Марка Шагала — Беларуская рада культуры @by_culture выступiла з iнiцыятывай новага свята — Мiжнароднага дня беларускай культуры.
Да гэтага моманту мы такога не мелi.

Як святкаваць?
Спявайце беларускія песні, чытайце вершы, адзначайце Купалле і, вядома, хаця б пару хвілін у дзень размаўляце па-беларуску. Сёння я для вас падрыхтавала простыя словы. Яны розныя.

Ці ўсе словы вам вядомыя?
А якія вашы любімыя словы на беларускай мове?

І як адзначыла Аляксандра

Простыя словы — простыя рэчы.
А новае свята — для Новай Беларусi!
Далучайцеся!

Усе падрабязнасцi
https://byculture.org/week

#by_culture
2.5K views13:55
Відкрити / Коментувати
2021-07-07 15:05:59 Былы артыст канадскага Цырка дзю Салей, гімнаст, акрабат Сямён Букин падзяліўся лайфхакамі вывучэння беларускай мовы

Самы галоўны лайфхак — гэта размаўляць. Не саромецца памыляцца. Так было і з англіскай. Шмат памылак. Каму трэба — паправіць. Буду толькі рады. Не горды. Таму што многія, калі іх папраўляюць, лічаць гэта слабасцю і падзеннем свайго інтэлекту ў вачах іншых. Мне — пофігу. Я нават не пакрыўджуся, калі мне скажуць, што я — дурань. Затое слова новае буду ведаць.

У інстаграме шмат гуртоў па мове. Напрыклад, @lohkaja_mova. Яны бяруць прыгожыя малюнкі і пішуць слова. Я захоўваю ў закладках незнаёмыя і гэтак запамінаю. Гэтак жа ёсць класныя суполкі МОВА НАНОВА. Упершыню выпадкова ўбачыў менавіта МОВА НАНОВА Гародня @movananovaharodnia. Але ж суполкі па ўсёй Беларусі. Яны праводзяць сустрэчы онлайн і афлайн. Я прымаў удзел у адной сустрэчы беларускамоўных Шаркаўшчыны. Дзве гадзіны я распавядаў пра сябе на мове, адказваў на пытанні. Гэта было вельмі крута! Такія цікавыя і добрыя людзі. Сапраўдныя беларусы.

Любімых слоў неверагодна шмат. Але ж вось гэтыя — самыя любімыя:
"Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш" (Ул.Караткевіч)

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду
1.4K viewsedited  12:05
Відкрити / Коментувати
2021-07-07 12:59:53 Таццяна Пархімовіч, жонка Аляксея Кудзіна, распавяла «Нашай Ніве» пра тое, як спраўляецца адна і якой бачыць будучыню

Мне цяжка праз тое, што яго няма каля мяне. Але нават калі б Лёша не здолеў з’ехаць і атрымаў тут нейкія чатыры гады калоніі, для мяне гэта таксама зусім не было б праблемай. Хаця зразумела, што ніхто не будзе сядзець ні чатыры, ні дванаццаць год. Я проста ведаю, што ўсё скончыцца.

Часам я праяўляю эмоцыі, бо з цягам часу гэта ўсё-ткі накопліваецца. Але не дазваляю сабе, каб ён бачыў мае слёзы. А яшчэ разумею, што яму вельмі важна проста бачыць мяне. Нічога, мы тут яго падтрымаем і ўсё зробім, што належыць.

Я вельмі ганаруся мужам, і кожны дзень кажу пра гэта дзецям. Нагадваю, што тата — малайчынка, і ён зараз пакутуе за сваю праўду. Я і так ім ганарылася, але сваімі ўчынкамі ён цалкам апраўдаў мае чаканні.

Я часта ўяўляю, як пабачу Лёшу на волі. Думаю, як яго сустракаць, ці бегчы да яго насустрач. Лёша кажа, што адчувае сябе нармальна, але часам, калі трэніруецца, падымае галаву і ўсведамляе, што ён у турме. Таму, калі ён выйдзе на волю, Лёша будзе адчуваць нейкую асцярогу, нібыта жывёлу выпускаюць з заапарка. У дадатак ён жа не ведае, ці буду я яго сустракаць.

Але я ведаю, што гэта здарыцца і ён выйдзе на волю. Упэўненасць — гэта палова перамогі, Лёша сам мне так кажа, калі едзе на бой. Мы з ім аптымісты, і ніякіх дрэнных думак у нас быць не можа. Думкі матэрыяльныя.

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду
1.4K views09:59
Відкрити / Коментувати
2021-07-07 09:49:17 Майстар спорту па гімнастыцы Сямён Букин распавёў нам пра тое, як пачаў размаўляць на роднай мове

Вырашыў перайсці на мову, калі ўсвядоміў, што руская мова, на якой я прывык размаўляць з нараджэння - навязана. Яна хітра укаранялася ў СССР усім краінам. Гэтакая павольная акупацыя і ператварэнне людзей у HOMO SOVETICUS. Што ў нашай краіне адбываецца да гэтага часу. Прывід камунізму, які з 94 года ніяк не здохне (знікне).

Родная мова — адзін з паказчыкаў незалежнасці краіны. Паказчык культурнай развітасці насельніцтва. А наш беларускі знішчаўся з даўніх часоў. Тым самым знішчалася наша культура, самабытнасць.

Пазнаёміўся з дзяўчынай, яна цалкам беларускамоўная. Вельмі разумная і прыгожая. Беларусачка . Мы з ёй перапісваліся на мове. І, калі мы сустракаліся, я ўсё яшчэ размаўляў па-расейску, а яна — па-беларуску. Слухаць яе было так прыемна. Але мне не хапала слоўнікавага запасу, каб з ёй размаўляць на мове. Хоць разумеў я практычна ўсё.

Пазней я даваў інтэрв'ю журналістцы ТУТ.бай — і яна таксама апынулася беларускамоунай. Гэта быў знак.

Потым пачаў чытаць кнігі на беларускай. Першай, за доўгі час пасля школы стала кніга Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Зараз чытаю «Людзі на балоце» Івана Мележа. З'явілася шмат людзей, хто, калі і не размаўляў, то перайшоў на мову. З бацькамі стаў на мове размаўляць, з сястрой, з сябрамі. Не заўсёды. Але крок па кроку.

Жадаеце пазнаць аб тым, як Сямён вучыць мову Хутка раскажам

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду
2.7K views06:49
Відкрити / Коментувати
2021-07-07 09:44:43
Добрай раніцы!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці вырашыў падтрымаць ініцыятыву Беларускай рады культуры

Усе падрабязнасці тут.
1.5K views06:44
Відкрити / Коментувати
2021-07-06 17:14:43 Екатерина Брагинец, воспитанница «Минска» и экс-футболистка «Инфинити», рассказала, почему была вынуждены выехать в Украину

Когда я вышла на свободу, я дала интервью Tribuna.com. Считаю, что именно за интервью мне отомстили, возбудив уголовное дело. Ведь там я честно рассказала об условиях содержания на Окрестина.

Меня обвинили и в том, что я купила где-то в интернете свои водительские права. Я говорю: «А как я их могла купить, когда они есть в базе?!»

При допросе мне сказали снимать шнурки, и что я поеду на Окрестина, если не подпишу «чистосердечное признание». Я очень испугалась, уже не думала о последствиях, лишь бы снова не попасть на Окрестина. И подписала «признание» – просто чтобы выйти на свободу. Написала на себя эту чушь.

30 июня мне позвонили и сказали, что завтра надо явиться с вещами в СК и что я поеду в колонию на два года. Я решила «эвакуироваться».

Напомним, ранее Екатерина отбыла 30 суток административного ареста.

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду
983 views14:14
Відкрити / Коментувати
2021-07-06 14:12:53 Один из самых авторитетных эстонских экспертов по коммуникациям, журналист и телеведущий Рауль Ребане рассказал, что гордится смелостью честных спортсменов SOS_by

Я очень горжусь смелостью этих людей. У нас, в Эстонии, очень важен такой вид легкоатлетки, как десятиборье. У вас есть такой спортсмен, как Андрей Кравченко, его судьба для меня сейчас неясна, потому что я читал очень страшные вещи (призер Олимпийских игр держал 10-дневную голодовку в знак солидарности с политзаключенными — ред.). Я сильно уважаю людей, которые в трудные моменты идут на настоящую борьбу против диктатуры. Обыкновенный человек может потерять работу, свободу, еще что-то, но спортсмен потеряет спортивную жизнь, его мечты не сбудутся. Я реально уважаю и очень сочувствую таким людям. Мне трудно найти слова, чтобы описать их смелость.

А ещё Рауль Ребане — кандидат в мастера по шахматам. Он оценил ситуацию на "беларусской шахматной доске":

В шахматах выигрывает тот, кто видит опасность и возможности на много ходов вперед, дальше, чем другие. Нет никакой разницы между стратегическим мышлением в шахматах и в жизни. Это одинаковая игра. У меня такое чувство, что у вас есть мыслители, которые видят возможности намного дальше, но им очень трудно объяснить другим. Я имею в виду — на Западе.

В шахматной игре, если продумать много шагов вперед, то в один момент стратегическая оппозиционная игра перейдет в тактический выигрыш. Когда это будет? Пока неясно. Если сейчас будут какие-то изменения, то ему в Беларуси будет довольно трудно. Вы это лучше знаете. Сейчас оппозиции нужно подготовиться к тактическим решениям.

Источник: charter97.org

Facebook | Instagram | Пожертвовать фонду
1.2K viewsedited  11:12
Відкрити / Коментувати