Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 21

2022-05-01 14:23:12 Channel name was changed to «Athletes for Freedom»
11:23
Відкрити / Коментувати
2022-05-01 14:16:34Гэта было выдатна! У дабрачынным турніры Chess Solidarity Cup узялі ўдзел 127 чалавек.

Кожны з вас з'яўляецца пераможцам, у самы цяжкі час вы працягнулі руку дапамогі тым, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу — украінскім дзецям. Мы шчыра дзякуем вам за падтрымку і салідарнасць!

Перамогу за шахматнай дошкай атрымаў зорны пасол турніру Валерый Казакоўскі. Да Chess Solidarity Cup далучыліся міжнародныя гросмайстры, нацыянальныя шахматныя майстры, а таксама медыйныя асобы: баскетбалістка Кацярына Сныціна, журналістка Сабіна Аліева, самбіст Сцяпан Папоў, гімнаст Сямён Букін. Прызёры Chess Solidarity Cup атрымалі ўнікальныя 3D-кубкі і сертыфікаты пераможцаў.

У рамках турніру было сабрана амаль 2 000 еўра, якія ў бліжэйшы час будуць накіраваны дзіцячай бальніцы ў Украіне – Охматдит. Калі вы хочаце дапамагчы, але не паспелі гэтага зрабіць, то проста націсніце "Падтрымаць Фонд". Усе сродкі, пералічаныя сёння ў Фонд спартыўнай салідарнасці, будуць дапоўненыя да асноўнай сумы і адпраўленыя ў Охматдит.

Салідарнасць — наша сіла! Дзеці павінны жыць!

#chesssolidarity #chessforukraine

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.0K views11:16
Відкрити / Коментувати
2022-04-30 12:38:39 Апошні шанец! Сёння ў 18:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе мы праводзім дабрачынны турнір Chess Solidarity Cup.

Гэта магчымасць дапамагчы велізарнай колькасці дзяцей, якія пацярпелі ад жахаў вайны, усе сродкі будуць накіраваны дзіцячай бальніцы ва Украіне — Охматдит.

Ведаеш, хто такі Гары Каспараў? Спадабаўся серыял "Ход каралевы"? Далучайся, удзельнічаць можа кожны, хто хоча дапамагчы ўкраінскім дзецям. Рэгістрацыя на турнір заканчваецца ў 17:50 CET.

Як прыняць удзел:

Націсні кнопку «Прыняць удзел» і запоўні рэгістрацыйную форму на сайце chesssolidarity.com. Не хвалюйся, твае дадзеныя будуць у бяспецы.

Аплаці дабрачынны ўзнос ад 10 еўра для падтрымкі ўкраінскіх дзяцей.

Зарэгіструй свой рахунак на платформе lichess.org. Пакрокавая інструкцыя тут.

Правер сваю пошту. На e-mail прыйдзе ліст з інфармацыяй і паролем для ўваходу ў турнір.

Уступі ў клуб Chess Solidarity па спасылцы з ліста для ўдзелу ў турніры.

Удзельнічай і перамагай. Прызёры турніру атрымаюць унікальныя 3D-кубкі. Чакаем цябе 30 красавіка ў 18:00 СЭТ.

Салідарнасць — наша сіла! Дзеці павінны жыць!

#chesssolidarity #chessforukraine
1.8K views09:38
Відкрити / Коментувати
2022-04-29 22:51:34Амбасадор Chess Solidarity Cup, украінскі міжнародны гросмайстр, двухразовы чэмпіён Сусветнай шахматнай Алімпіяды Павел Эльянаў распавёў пра самыя цяжкія хвіліны ў сваім жыцці і патлумачыў, чаму трэба ўдзельнічаць у дабрачынным турніры Chess Solidarity Cup:

Я стаў сведкам гэтай вайны з самай першай хвіліны. 24 лютага я павінен быў паляцець у Турцыю, але расiйская агрэсія застала мяне ў родным Харкаве. Я чуў выпушчаныя акупантамі ракеты, я бачыў пакуты простых украінцаў. У пачатку сакавіка мае мама і дачка выязджалі на цягніку з Харкава, і падчас прыпынку ў Кіеве абломкі бомбы ўпалі проста побач з перонам, дзе знаходзіўся вагон з маёй сям'ёй. Самыя жахлівыя хвіліны ў жыцці — гэта калі ты не ведаеш, што здарылася з тваёй сям'ёй, з тваім дзіцем.

Для нас усё скончылася добра, але сёння ва Украіне колькасць забітых і параненых дзяцей пераваліла за шостую сотню: прама на Вялікдзень ад траплення расійскай ракеты загінула 3-месячнае дзіця, быў разбамбаваны радзільны дом у Марыупалі, шакавальныя гісторыі маленькіх дзетак, якія праходзяць лячэнне ў ОХМАТДЫТ , вы можаце самі пачытаць у тэлеграм-канале бальніцы. Немагчыма глядзець на гэта без слёз

30 красавіка ў кожнага з нас будзе выдатная магчымасць дапамагчы. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці праводзіць вялікі дабрачынны шахматны турнір Chess Solidarity Cup. Усе сродкі, сабраныя на мерапрыемстве, будуць накіраваны ўкраінскай дзіцячай бальніцы АХМАТДЫТ.

Прыняць удзел можа кожны, незалежна ад узроўню шахматных ведаў! Рэгістрацыя ўжо даступная на сайце chesssolidarity.com

Слава Украіне!
382 views19:51
Відкрити / Коментувати
2022-04-29 15:16:03
Міжнародная федэрацыя ўніверсітэцкага спорту (FISU) адклала права Екацярынбурга на правядзенне летняй Універсіяды 2023 года.

У заяве FISU гаварыцца:

Сёння на анлайн-пасяджэнні выканаўчага камітэта FISU было прынята рашэнне адкласці права Екацярынбурга на правядзенне Сусветнай Універсіяды 2023 года.

Універсіяда павінна была прайсці ў Екацярынбургу з 7 па 19 жніўня 2023 года.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
652 views12:16
Відкрити / Коментувати
2022-04-29 12:35:47Пераходзім у эндшпіль. Дабрачынны турнір Chess Solidarity Cup ужо заўтра!

Усё больш і больш дзяцей становяцца ахвярамі гэтай вайны. Па сціплых ацэнках ад расейскай ваеннай агрэсіі пацярпела больш за 600 дзяцей. Кожны з нас можа дапамагчы. Прымі ўдзел у Chess Solidarity Cup, усе сродкі будуць накіраваныя самай вялікай дзіцячай бальніцы ў Украіне — Охматдит. Нядаўна клініку наведаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, дзе заявіў, што будзе змагацца за кожнае ўкраінскае дзіця. Мы таксама павінны змагацца, бо дзеці павінны жыць!

Не важна, на якім узроўні ты гуляеш у шахматы і колькі перамог здабудзеш у турніры, важная наша салідарнасць. У Chess Solidarity Cup ужо прымаюць удзел двухразовы алімпійскі чэмпіён Павел Эльянаў, экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна, міжнародны гросмайстар Валерый Казакоўскі, вядучая канала «Краіна для жыцця» Сабіна Аліева, чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў, чэмпіён Беларусі па гімнастыцы Сямён Букін, а таксама шэраг беларускіх, украінскіх шахматыстаў і актывістаў Свабоднага аб'яднання спартсменаў.

Нас шмат, і мы разам. Далучайся, падрабязнасці на chesssolidarity.com.

Салідарнасць — наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine
6.2K views09:35
Відкрити / Коментувати
2022-04-28 19:38:08Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі пракаментаваў сённяшняе пасяджэнне ў Спартыўным арбітражным судзе супраць УЕФА:

Гэта было цяжкае супрацьстаянне, якое доўжылася больш за 5 гадзін. Як адзін з фіналаў Australian Open паміж Надалем і Джокавічам. Гісторыі заяўнікаў і тое, што адбываецца, мабыць, не пакінулі абыякавымі нават такіх дасведчаных суддзяў. Нам ні суддзі, ні апанент не задавалі дадатковых пытанняў. УЕФА ўсё разумее. У гэтым і сутнасць. Калі яны пачнуць расследаванне, яны не змогуць заплюшчыць вочы на гэты жах, які не ўкладваецца ў галовах цывілізаванага грамадства. Ніхто не спрачаецца ні з дыскрымінацыяй, ні з карупцыяй, ні з палітычнай ангажаванасцю АБФФ і падпарадкаванню яе дзяржаўнай вертыкалі. Прадмет спрэчкі ў канчатковым выніку зведзены да юрыдычнай фармальнасці: ці мелі мы права на апеляцыю. Абсурд, але такая цана барацьбы. Часам гэта нагадвала гісторыю пра 4 пазіцыі і мапу. Мы павінны ўмець і ў такіх умовах заставацца пераканаўчымі. Для нас гэта ўсяго толькі этап, перамога адкрывае магчымасці для расследавання, паражэнне навучыць быць больш выдасканаленымі дзейнічаць разнастайна. Усё наперадзе!

We care about football!
Саша выйдзе!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
970 viewsedited  16:38
Відкрити / Коментувати
2022-04-28 15:49:53 Зорны пасол турніру Chess Solidarity Cup, беларускі гросмайстар, які выступае за Літву, Валерый Казакоўскі ў інтэрв'ю трыбуне распавёў, чаму наважыў выступаць пад сцягам Літвы, і падзяліўся меркаваннем пра санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да беларускіх і расійскіх спартоўцаў:

Вельмі спадзяюся, што Chess Solidarity Cup збярэ як мага больш людзей. Усё ж такі людзі ўносяць свой фінансавы ўклад, адпаведна, чым больш удзельнікаў, тым больш матэрыяльная дапамога. Таму мы актыўна праводзім рэкламную кампанію. Не важна, якога ўзроўню будзе гулец. Галоўнае – гэта сабраць грошы ў дапамогу дзецям. Хай гуляюць і гросмайстры, і простыя аматары, але мы робім адну справу, выконваем адну задачу.

Пасля таго, як у 2019 годзе перайшоў у Літоўскую Федэрацыю шахмат, часам задаваў сабе пытанне, што было б, калі б не перайшоў. Але з цягам часу бачыў, што адбывалася ў Беларусі, і толькі пераконваўся ў правільнасці свайго рашэння. Асабліва гэта стала відавочна пасля жніўня-2020. А другі момант — чэмпіянат Беларусі ў кастрычніку таго ж года. У знак пратэсту супраць падзей у краіне некалькі гульцоў адмовіліся прымаць удзел у турніры, і ў дачыненні да іх потым паследавалі санкцыі.

30 красавіка ў 18:00 CET пройдзе дабрачынны шахматны турнір Chess Solidarity Cup ў падтрымку ўкраінскіх дзяцей.

Прыняць удзел можа кожны, незалежна ад узроўню шахматных ведаў! Рэгіструйцеся на сайце chesssolidarity.com
494 views12:49
Відкрити / Коментувати
2022-04-28 10:50:37Пасяджэнне Спартыўнага арбітражнага суда па справе BSSF супраць УЕФА пачалося.

Гэта працяг гісторыі, якая цягнецца ўжо доўгі час. Давайце разам успомнім, з чаго ўсё пачыналася:

13 кастрычніка 2021 года BSSF апублікаваў аб'ёмны даклад аб парушэннях ключавых палажэнняў УЕФА і ФІФА з боку Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ). Даклад быў падрыхтаваны спецыялістамі беларускага футбола пры падтрымцы BSSF і ўтрымліваў доказы, дакументальныя пацверджанні, сведчанні і экспертныя заключэнні.

Адразу ж Фонд накіраваў ліст прэзідэнту УЕФА Александеру Чаферыну з просьбай пачаць дысцыплінарнае расследаванне ў дачыненні да АБФФ, аднак нам паступіла адмова. Больш таго, пасля публікацыі дакладу па запыту УЕФА старшыні АБФФ Уладзіміру Базанову і яго жонцы выдалі шэнгенскія візы ад Венгрыі. Гэтая гісторыя скончылася затрыманнем Базанава і яго дэпартацыяй з Еўрапейскага звязу.

Ужо зімой Фонд заявіў аб тым, што мае намер судзіцца з УЕФА ў Лазане. Для гэтага было неабходна за кароткі тэрмін знайсці 22,5 тысячы еўра. Мы справіліся з гэтай задачай дзякуючы неабыякавым людзям, якія дапамаглі сабраць гэтую суму.

Увесь наступны час УЕФА ігнараваў рэпрэсіі з боку АБФФ і закрываў вочы на відавочныя парушэнні. Так, напрыклад, Аляксандэр Чэфэрын заявіў, што Лукашэнка ніяк не кантралюе АБФФ, а АБФФ "нястомна спрабуе прасоўваць жаночы футбол".

Сёння адбываецца сапраўды гістарычная падзея для еўрапейскага ў цэлым і беларускага футбола ў прыватнасці. Мы верым у нашу перамогу і ведаем, што за намі праўда.

Сачыце за навінамі па пасяджэнні ў нашых сацыяльных сетках.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
731 viewsedited  07:50
Відкрити / Коментувати
2022-04-27 21:42:07 Помочь семье человека на «химии», семье пенсионеров задержанных на Дзень Волі и политзаключённым, которые выходят на свободу

Фонд солидарности BYSOL продолжает ежедневно собирать помощь для беларусов пострадавших от репрессий и их семей. Это очень важная работа, к которой может подключиться каждый из нас.

А вот несколько сборов помощи, где уже собрана часть необходимой суммы:

Вы можете помочь семье Ильи Гончарика, которого осудили на 4 года «химии» за активную гражданскую позицию. Дома его ждут жена и двое детей, у одного из которых диагностировано расстройство аутистического спектра, что требует регулярного проведения занятий, которые стоят не малых денег.

Поддержать семью Ильи можно тут
Собрано € 0 из € 1550

Также можно помочь семье пенсионеров Галины и Сергея Филипповых, которых задержали 25 марта, когда они встретились со своими друзьями в парке около цирка. Далее людей пенсионного возраста трое суток держали на Окрестина и дали штраф по 85 базовых.

Помочь Сергею и Галине можно тут
Собрано € 70 из € 1700

Или оказать поддержку политзаключенному, у которого обнаружены серьезные проблемы со здоровьем. Он один из тех тысяч беларусов, которых задержали и осудили за участие в мирных акциях протеста. Его семье теперь требуется финансовая помощь для поддержки сына в местах заключения.

Помочь политзаключённому можно тут
Собрано € 124 из € 1000

Кроме того, можно поучаствовать в общем сборе BYHelp и BYSOL, где собирают средства на поддержку политзаключённым, которые выходят из мест заключения. На данный момент произведено уже больше 60 выплат бывшим политзаключённым и в ближайшее время помощь получат ещё 15 человек.

Всего собрано $ 18 860 и эти деньги идут не только на прямые выплаты жертвам репрессий, но так же и на эвакуацию, медицинскую и психологическую помощь, а также финансовую поддержку экс-политзаключённых уже после эвакуации.

Поучаствовать в сборе средств на помощь освободившимся политзаключённым можно тут
Собрано $ 18 860 из $ 25 073

Помните, что из Беларуси на сайт нужно заходить только через VPN.

В связи с обвинениями в экстремизме, команда фонда BYSOL призывает пользоваться для перевода средств картами, выпущенными европейскими банками, либо донатить через международную систему PayPal (но не через привязанные карты).
394 views18:42
Відкрити / Коментувати