Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 18

2022-05-14 11:32:47
Выканаўчы дырэктар хакейнай Суперлігі Украіны Андрэй Басевіч падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Антываенная дэкларацыя спартыўнай супольнасці ставіць за мэту аб'яднаць увесь сусветны спорт, які выступае супраць вайны ва Украіне. Мы выстаўляем патрабаванні аб спыненні баявых дзеянняў, аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, прыцягненні вінаватых да адказнасці і вывадзе войскаў з Украіны і Беларусі.

Падпісаць дэкларацыю можна па спасылцы. Ваш голас мае значэнне!
653 viewsedited  08:32
Відкрити / Коментувати
2022-05-14 10:56:46 Іван Ганін, беларускі кікбаксёр, распавёў, чаму вырашыў падпісаць міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

Са жніўня 2020 года я выказваю сваю нязгоду з тым, што адбываецца ўнутры маёй краіны. Шмат усяго адбылося за апошнія паўтара гады. Маё жыццё і маё мысленне вельмі моцна змяніліся. Мне сорамна, што многія рэчы і падзеі я прапускаў праз пальцы. За гэта мы ўсё і паплаціліся. Здавалася, што ўжо мала што магло "здзівіць". Нават прабіццё чарговага "дна" стала штодзённым.

Але 24 лютага ўсё памянялася. Жахі, якія мы адчулі, выйшлі на новы ўзровень і памножыліся ў некалькі разоў. Адна суседняя дзяржава напала на іншую. Фашызм прыйшоў праз 77 гадоў зусім з іншага боку. А з тэрыторыі маёй краіны да гэтага часу ляцяць ракеты па брацкаму народу. Купка бандытаў, якія захапілі ўладу ў Беларусі, гатовая на ўсё, абы «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца».

У мяне няма ніякіх ілюзій, хто ёсць зло.

Я ведаю, што петыцыі і лісты не спыняць вайну і кровапраліцце, але веру, што сумарна ўсе антываенныя ініцыятывы паскораць перамогу дабра над злом. Менавіта таму я падпісаў Антываенную дэкларацыю.
Для мяне таварыства падзялілася на людзей і фашыстаў. І, паводле беларускага вопыту, спісы вельмі дапамагаюць даведацца, хто ёсць хто насамрэч. Варыянту «пасярэдзіне» ужо няма. За спартсменаў, якія асуджаюць вайну, трэба змагацца. А маўклівых ніхто не выцягне.

Спасылка на міжнародную Антываенную дэкларацыю спартыўнай супольнасці тут.
657 views07:56
Відкрити / Коментувати
2022-05-13 17:31:03
Самбісты падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Беларуская самбістка Анастасія Архіпава і ўкраінскі самбіст Вадзім Бурчак далучыліся да Антываеннай дэкларацыі. Анастасія з'яўляецца 3-разовай чэмпіёнкай свету, 2-разовай чэмпіёнкай Еўропы і сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў. Вадзім — 2-разовы прызёр чэмпіянатаў свету, 3-разовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, 2-разовы ўладальнік Кубка свету, майстар спорту Украіны міжнароднага класа.

Нагадаем, раней міжнародную Антываенную дэкларацыю падпісаў беларускі самбіст Сцяпан Папоў.

Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці супраць вайны ва Ўкраіне. Падпісаць дэкларацыю можна па спасылцы.
822 views14:31
Відкрити / Коментувати
2022-05-13 14:02:00 Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў-2019 і падпісант ліста за сумленныя выбары Дзмітрый Асанаў распавёў аб прычынах пераходу ў прафесійны бокс.

Скажам так, дзеянні Аляксандра Батвінніка не спрыяюць супрацоўніцтву. Не сцвярджаю, быццам мяне нейкім чынам уціскалі ці нешта падобнае. Проста цяжка выбудоўваць дыялог, з-за чаго губляецца матывацыя. Просты прыклад. Тэлефануе менеджэр, які зацікаўлены ў супрацоўніцтве, і кажа, нібыта наш старшыня яму сказаў, што мяне выгналі са зборнай, таму што я бесперспектыўны. Развагі дылетанцкія, гучаць, вядома, смешна.

Аматары зараз нікуды не могуць выехаць. Яны выступаюць толькі ў Беларусі і Расіі, пазбаўлены магчымасці набіраць рэйтынгавыя ачкі, з-за чаго, у сваю чаргу, зніжаюцца шансы трапіць на Алімпіяду. А прафесійны бокс зараз адкрывае дарогу на рынг. Я прадстаўляю нямецкую кампанію Universum Box-Promotion і як бы атрымліваю нямецкую ліцэнзію. А яна не падпадае пад санкцыі — у адрозненне ад беларускай. Падабаецца тым, што ёсць канкрэтыка. Бачу, як людзі зацікаўлены са мной працаваць, лаяльныя ў зносінах, прапанавалі кантракт. У той жа час падкрэслю: усё можа змяніцца.

Крыніца: Прэссбол

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
310 views11:02
Відкрити / Коментувати
2022-05-13 12:08:58
Вольга Беразнёва падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Вольга — беларуская вяслярка, сярэбраная і бронзавая прызёрка чэмпіянатаў свету, уладальніца сярэбранага і бронзавага медалёў чэмпіянатаў Еўропы, удзельніца двух летніх Алімпіяд.

Пасля дзвюх Алімпіяд Вольга Беразнёва засталася ў асноўным складзе беларускай нацыянальнай зборнай і працягнула прымаць удзел у найбуйнейшых міжнародных рэгатах. Так, у 2005 годзе яна стартавала на ўсіх трох этапах Кубка свету. За выдатныя спартыўныя дасягненні ўдастоена ганаровага звання "Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа"

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту і жадаеце выказацца супраць вайны, вы можаце далучыцца да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі. Паставіць свой подпіс можна па спасылцы.
417 views09:08
Відкрити / Коментувати
2022-05-12 22:13:55
Больш за 20 футбалістаў падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Футбалісты з Беларусі, Украіны і Славеніі выказаліся супраць вайны ва Украіне, паставіўшы свой подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй.

Сярод іх такія зоркі футбола, як Андрэй Варонін, Максім Шацкіх, Віталь Буяльскі, Яўген Селязнёў, Віталь Лісіцкі, Арцём Старагародскі, Эдуард Ціхмейструк (Украіна), Аляксандр Хацкевіч, Філіп Вайцяховіч, Ілля Шкурын, Алег Дулуб, Яўген Вяроўка, Дзмітрый Парэчын, Сяргей Міхайлаў (Беларусь), Беньямін Вярбіч (Славенія) і іншыя.

Не маўчыце! Цяпер гінуць ні ў чым не вінаватыя дзеці, жанчыны і старыя. Нам неабходна спыніць генацыд украінскага народа. Міжнародная Антываенная дэкларацыя спартсменаў — адзіны голас спартыўнай супольнасці супраць жахаў, якія развязала расійская ўлада.

Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартсменаў! Пакінуць свой подпіс пад дэкларацыяй можна па спасылцы.
815 views19:13
Відкрити / Коментувати
2022-05-12 20:12:26
Аляксандр Вахавяк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

Аляксандр Вахавяк — неаднаразовы пераможца і прызёр турніраў серыі Grand Slam, Grand Prix па дзюдо, а таксама сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па самба.

Спартсмен заўсёды выказваў сваю пазіцыю пасля падзей у Беларусі, якія адбыліся ў жніўні 2020, далучыўся да Свабоднага аб'яднання спартсменаў і неаднаразова выказваўся аб тым, што адбываецца. Цяпер спартовец падпісаў Антываенную дэкларацыю, каб падтрымаць украінскі народ і выразна заявіць аб сваім непрыманні вайны ва Украіне.

Далучайцеся і вы! Кожны голас у гэты няпросты час важны. Падпісаць дэкларацыю можна па спасылцы.
610 views17:12
Відкрити / Коментувати
2022-05-12 19:40:59 Свабодная спартсменка Надзея Астапчук пракаментавала падпісанне Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

Чаму важна перамагчы свой страх, адкінуць капрызы і падтрымаць Антываенную дэкларацыю?

Памятаеце, як мы ў школе малявалі голуба з галінкай як сімвал свету? І стараліся акуратным почыркам напісаць словы: МІРУ — МІР!? А зараз за гэтыя словы людзей затрымліваюць і судзяць! Усё зло заўсёды пачнецца з малога і мацнее з маўклівай бяздзейнасці грамадства. Вынік гэтага шматгадовага маўчання зараз выліўся ў поўнамаштабную вайну, якую Расія развязала ва Украіне.

Як бы яны яе не называлі — спецаперацыяй па дэнацыфікацыі ці дэмілітарызацыі, але гэта самая сапраўдная вайна. Як бы ні спрабавала ўварванне расейскіх войскаў апраўдаць прапаганда, але рэальнасць такая.

Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны, яе войскі забіваюць украінцаў, бамбуюць ўкраінскія гарады і вёскі, руйнуюць інфраструктуру. Загінулі тысячы мірных грамадзян, мільёны вымушаны былі пакінуць свае дамы.

У дадзенай сітуацыі Антываенная дэкларацыя дае вам магчымасць паказаць ваша стаўленне да гэтай вайны, каб ваш голас быў пачуты сусветнай супольнасцю. Дапамагчы нашай краіне хутчэй і лягчэй пераадолець санкцыі, якія наваліліся за прадастаўленне нашай тэрыторыі для акупацыйных войск. Ваш голас таксама выратуе будучыню нашага спорту. Дазволіць нашым спартсменам хутчэй вярнуцца на сусветную арэну і ўдзельнічаць у топавых турнірах. Захавае будучыню дзіцячага спорту.

Таму зараз зноў застацца ўбаку і прамаўчаць — горшы варыянт. Гэта той выпадак, калі будучыня залежыць менавіта ад кожнага з нас.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
776 views16:40
Відкрити / Коментувати
2022-05-12 18:50:32
Антон Лакіза, былы гулец зборнай Беларусі па гандболе, падпісаў Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Яшчэ ў 2020 годзе Антон паставіў свой подпіс пад Адкрытым лістом спартсменаў, каб акрэсліць свой пункт гледжання і не мірыцца з тым, што адбываецца ў яго роднай краіне.

Антон Лакіза яшчэ ў 2000 годзе пераехаў у Германію ў "Штасфурт" з трэцяга дывізіёна. Пасля ён змяніў некалькі клубаў, атрымаў рэпутацыю вялікага бамбардзіра, а пазней стаў трэніраваць "Кюнштадт". Цяпер Антон працуе ў IT-кампаніі.

Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!
564 views15:50
Відкрити / Коментувати
2022-05-12 17:38:49 Топ-самбіст Сцяпан Папоў даў вялікае інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мір!", дзе расказаў пра вайну ва Украіне, будучыню Беларусі і свае адносіны да Пуціна.

Сабралі для вас самыя гарачыя выказванні:

Сістэма ў Беларусі пабудавана выключна на рэпрэсіях. Яна палохае, затрымлівае нават сваіх. Калі нехта зараз па-ранейшаму наверсе, то толькі дзякуючы таму, што рэжыму такія людзі яшчэ выгадныя.

Я ўпэўнены, што настане такі момант, калі людзі, нават тыя ж ябацькі, пачнуць выказвацца. І тыя ж Сабаленка, Мірончык-Іванава, Недасекаў, яшчэ нехта пабягуць наперадзе нас з БЧБ-сцягам. Але пакуль яны маўчаць, нават не гавораць нічога пра вайну. Чаму? Проста баяцца і ім гэта выгадна.

Чалавек, які аднойчы дазволіў сабе быць рабом, застанецца ім да канца жыцця. Яны вераць у тое, што ім выклікаюць, самі сябе запэўніваюць, што тыя, хто не за рэжым, гэта праплачаныя змагары. Такім людзям галоўнае ў жыцці, каб трэнер па галаве пагладзіў, у міністэрстве грамату далі — і ад такіх умоў камфорту яны сыходзіць не будуць.

Уся зараза аб рускім свеце, аб імперскіх амбіцыях раней не заўважалася ў Беларусі. Але зараз гэтая зараза ідзе з Расіі і ў Беларусь. Прапаганда працуе, людзі выходзяць на нейкія акцыі за Расію. І ў гэтым народы вельмі падобныя — прапаганда аднолькава моцна на іх уплывае. Калі ўвесь час слухаць адно і тое ж, пачынаеш у гэта верыць, не мець свайго меркавання. На жаль, беларусы сталі ў гэтым падобныя да рускіх.

Мне цікава будзе паглядзець на тых, хто зараз за Лукашэнку, калі і іх пачнуць шчыміць. А гэта абавязкова адбудзецца пры такім рэжыме. Яны будуць крычаць, што галасавалі за Лукашэнку, дык чаму іх звольнілі, чаму забралі тое і тое? Пакуль іх не крануў прэс, сядзяць спакойна.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
588 views14:38
Відкрити / Коментувати