Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 22

2022-04-27 19:27:52Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі пракаментаваў заўтрашняе пасяджэнне ў судзе супраць УЕФА:

Мы вельмі выдатна падрыхтаваліся да заўтрашніх баталій, правялі сур'ёзную і дэталёвую працу. Гэты вопыт зрабіў нас мацней, незалежна ад зыходу супрацьстаяння. Заўтра будзе складана, таму што УЕФА — гэта вялікі шматгранны механізм са стратэгічным бачаннем і каласальнымі магчымасцямі. Але мы ўпэўненыя, што ў канчатковым рахунку даможамся перамогі.

Заўтра нас чакае адна з найскладанейшых інстытуцыйных сутычак, але дакладна не апошняя. За намі праўда, каштоўнасці вольнага свету, спорт без дыскрымінацыі і ўсе заўзятары, незалежна ад іх клубных пераваг і поглядаў. Ведаю, што многія футбалісты і трэнеры ў думках з намі, і не толькі з Беларусі.

Якая будзе развязка, цікава некалькім Еўрапейскім футбольным асацыяцыям, міжнародным спартыўным арганізацыям і некаторым афіцыйным асобам. Пакуль на футбольных палях у нас рэкордныя серыі без перамог і мары аб "спартландыі з Расіяй", хай хоць так беларускі футбол прарываецца ў фокус еўрапейскай увагі.

We care about football !
Cаша выйдзе !
Жыве Беларусь!
Слава Украине!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Поддержать фонд
689 viewsedited  16:27
Відкрити / Коментувати
2022-04-27 17:23:55 Экс-трэнер зборнай Беларусі да 18 гадоў па хакеі Аляксандр Руммо падзяліўся меркаваннем аб мэтазгоднасці збіраць зборную ва ўмовах, калі Беларусь адхілілі ад найбліжэйшых чэмпіянатаў свету:

Каманды зборнай Беларусі і Расіі рыхтуюцца толькі да таго, каб проста даць справаздачу. Таму ж старшыні Федэрацыі трэба будзе даць справаздачу, што ў нас ёсць зборная і гэтак далей. Лагічна, што калі ты не ўдзельнічаеш у чэмпіянаце свету, то зборную збіраць няма ніякага сэнсу. Расію пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету ў 2023 годзе. У нас няма чэмпіянату 2022 года, гэта значыць вось які будзе, і наступнага таксама.

Сутасна зборную можна нават не збіраць, таму што яны на два гады выключаныя з міжнароднага календара, прычым з розных календароў.

Ну, будуць гуляць дзве гульні там, дзве тут — будуць так катацца. І самае галоўнае, я сумняваюся, што хтосьці захоча з імі гуляць наогул. Можа, хтосьці спадзяецца, што зборная Казахстана згуляе, яшчэ хтосьці, але я думаю, што не.

Што б сёння ні адбывалася ўнутры краіны, як бы яны не спрабавалі падмазаць і падфарбаваць нешта, але страта міжнароднага календара — гэта як страта крэйсера "Масква".

Крыніца: ЧестнОК

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
708 views14:23
Відкрити / Коментувати
2022-04-27 14:11:12 Прадстаўляем галоўнага суддзю турніру Chess Solidarity Cup украінскі міжнародны арбітр і трэнер ФІДЭ Аляксандр Прохараў.

У інтэрв'ю ўкраінскай Трыбуне спецыяліст расказаў, чаму зрабіў відэазварот да шахматыстаў Расіі і Беларусі і як далучыўся да турніру Chess Solidarity Cup:

У сакавіку са мной звязаліся людзі з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і расказалі, што ёсць ідэя правесці такі турнір. Шмат чуў раней пра БФСС, мне хлопцы з Беларусі распавялі, што гэта за арганізацыя, хто там працуе, і, адпаведна, з кім мне трэба будзе супрацоўнічаць, таму ніякіх пытанняў адносна свайго ўдзелу ў турніры не ўзнікла.

Пасля першага тыдня вайны я запісаў відэазварот да прадстаўнікоў Расіі і Беларусі. Я ні да чаго не заклікаў, а проста хацеў данесці да іх праўду, расказаць тое, што адбываецца ва Украіне. Пэўны фідбэк атрымаў, але не ведаю, ці ўдалося дастукацца да ўсіх, да каго было накіравана гэтае відэа.

Разумею і бачу, што павінен і абавязаны сёння займацца ўсім, чым магу, каб дапамагчы ўкраінцам і свайму віду спорту ў краіне.

Зарэгістравацца на Chess Solidarity Cup, каб падтрымаць украінскіх дзецяй, можна на сайце chesssolidarity.com.

Турнір пройдзе 30 красавіка, 18:00 CET. Прыняць удзел можа кожны!

#chesssolidarity #chessforukraine
788 viewsedited  11:11
Відкрити / Коментувати
2022-04-27 13:04:28 Канадскі адвакат Паола Таркеці, які будзе прадстаўляць інтарэсы BSSF у судзе супраць УЕФА, распавёў аб тым, што мы будзем рабіць на пасяджэнні:

Справа ў тым, што рэгламент УЕФА складзены так, што ў ім вельмі шмат аддадзена на водкуп дысцыплінарным афіцэрам. Гэта фундаментальная праблема. І ў гэтым выпадку мы ў CAS прама пакажам, якія артыкулы рэгламенту былі парушаныя з боку Беларускай федэрацыі футбола. А калі ў сусветным футболе будуць сустракацца выпадкі дыскрымінацыі простых грамадзян, спартсменаў і трэнераў, то ніякі рэгламент УЕФА не будзе мець сэнсу. Мы пастараемся даказаць сваю правату.

УЕФА — гэта велізарная арганізацыя, вялікі механізм. Але цяпер мы ўступаем у юрыдычную барацьбу, дзе вяршэнствуе закон. У Лазане мы прадставім свае аргументы, якія даказваюць, што ўсё ж такі неабходна адкрываць дысцыплінарную справу ў дачыненні да кіраўнікоў АБФФ. Пакуль УЕФА адмаўляецца гэта рабіць.

Трэба зразумець, чаму ў Еўрапейскім футбольным Саюзе адмовіліся адкрываць дысцыплінарную справу ў дачыненні да АБФФ. УЕФА — гэта велізарная ўсемагутная арганізацыя, але чамусьці адмаўляецца разбірацца з дадзенай праблемай. У чацвер мы паспрабуем дамагчыся таго, каб УЕФА ўсё ж такі пачало расследаванне. Чаму гэтага не зроблена да гэтага часу, сказаць не магу.

Я перакананы, што арбітражны суд усё зробіць у рамках закона, будуць выкананыя артыкулы рэгламенту, і супраць прадстаўнікоў АБФФ, якія парушалі правы спартсменаў, належным чынам будуць праведзены расследавання.

Пасяджэнне супраць УЕФА пачнецца заўтра, 28 красавіка. Сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках.

Facebook
| YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
869 views10:04
Відкрити / Коментувати
2022-04-26 17:33:43
Міжнародная федэрацыя хакея пазбавіла Расію права на правядзенне чэмпіянату свету 2023 года.

Чэмпіянат свету павінен быў прайсці ў Санкт-Пецярбургу з 5 па 21 мая 2023 года.

У IIHF заяўляюць:

Рашэнне аб пераносе спаборніцтваў было прынята ў першую чаргу з меркаванняў бяспекі і дабрабыту ўсіх гульцоў, афіцыйных асоб, СМІ і балельшчыкаў.

Як і ў выпадку з папярэднім рашэннем савета аб пераносе юніёрскага чэмпіянату свету 2023 года, які павінен быў прайсці ў Омску і Новасібірску, савет выказаў сур'ёзную заклапочанасць з нагоды бяспечнай свабоды перамяшчэння гульцоў і афіцыйных асоб у Расію, з Расіі і ўнутры краіны.

Альтэрнатыўны гаспадар чэмпіянату свету будзе зацверджаны падчас штогадовага кангрэса IIHF, які пройдзе падчас заключнага тыдня чэмпіянату свету 2022 года ў Фінляндыі.
869 views14:33
Відкрити / Коментувати
2022-04-26 16:59:59 Сямён Букін, свабодны спартсмен і актывіст SOS BY, распавёў, чаму трэба прыняць удзел у шахматным турніры Chess Solidarity Cup:

Ужо 62 дні кожную раніцу я прачынаюся, бяру свой смартфон і сутаргава чытаю навіны з Украіны. Расейскія войскі працягваюць абстрэльваць ўкраінскія гарады, гіне мірнае насельніцтва, а лакеі пуціна не адмаўляюць верагоднасці пачатку Трэцяй сусветнай вайны. Увесь гэты жах трэба спыніць. У нашых з вамі сілах падтрымліваць Украіну хто і як можа. Ад валанцёрства ў лагеры для бежанцаў да распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі пра вайну.

Яшчэ адна магчымасць дапамагчы – гэта прыняць удзел у дабрачынным шахматным турніры Chess Solidarity Cup ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Усе сродкі, сабраныя на мерапрыемстве, будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне – ОХМАТДИТ. Турнір пройдзе 30 красавіка а 18: 00 па Лондане. Рэгістрацыя ўжо даступная на chesssolidarity.com

Кожны крок дзеля перамогі Украіны і дапамогі украінцам вельмі важны. Таму што гэта вайна не толькі за выжыванне украінскай нацыі, а таксама і беларускай. Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі.

Дзякуй вам за падтрымку, беларусы!
907 views13:59
Відкрити / Коментувати
2022-04-26 14:24:07 Арбітр вышэйшай лігі Віталь Аніхімоўскі распавёў аб несумленным судзействе ў белфутболе:

Я быў прызначаны кіраваць матчам 23-га тура першай лігі паміж "Белшынай" (Бабруйск) і "Хваляй" (Пінск). За два дні да гульні мне патэлефанавалі: "Віталь, вы малады, таленавіты суддзя... Мы дапаможам вам падняцца яшчэ вышэй у іерархіі... Прэзідэнт Федэрацыі хоча, каб Белшына выйшла ў вышэйшую лігу. Яны павінны выйграць гэты матч. Вы ведаеце, што адбываецца. Мне не трэба вам тлумачыць"

Пасля гэтага званка я адразу сказаў, што мяне такія дамоўленасці не цікавяць. Калі "Белшына" пераможа, то таму, што яна была лепшай, а не таму, што я ёй дапамагу. "Хваля" выйграла 2:1, і пасля гэтай гульні я зразумеў, што ў Беларусі мне няма чаго шукаць.

Пасля Віталя адхілілі ад працы на два месяцы, а па заканчэнні гэтага тэрміну ён пачуў ад свайго начальніка, што яму не месца ў беларускім футболе.

Карупцыя ў футболе? Не, я гэтага не бачыў. У нас няма на гэта грошай. Тут палітычная праблема, а не праблема карупцыі. Сістэма хворая. У мяне ёсць план з наступнага сезона судзіць у якой-небудзь краіне. Зрэшты, пакуль не ведаю, у чым. Я люблю гэтую працу і спадзяюся, што змагу вярнуцца да яе. Ці веру я ў нармальнасць у Беларусі? Я веру, але такіх зменаў трэба чакаць гадоў пяць-дзесяць.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
870 viewsedited  11:24
Відкрити / Коментувати
2022-04-26 13:08:04
Пры абароне Харкава загінуў экс-футбаліст "Карпат" Артур Грыцэнка.

Мужчына загінуў 22 красавіка на 44-м годзе жыцця. Ён быў ваеннаслужачым 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

Пра гібель Грыцэнкі паведаміла аддзяленне НАК Украіны ў Львоўскай вобласці на сваёй старонцы ў Facebook:

На 44 годзе жыцця трагічна абарвалася жыццё яшчэ аднаго абаронцы Радзімы, вайскоўца 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, вядомага футбаліста, выпускніка аддзялення футбола Львоўскага прафесійнага каледжа спорту Артура Грыцэнка.
882 views10:08
Відкрити / Коментувати
2022-04-25 20:30:23 Хто будзе прадстаўляць інтарэсы БФСС у судзе супраць УЕФА?

28 красавіка ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане адбудзецца пасяджэнне па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці супраць УЕФА. На пасяджэнні будзе разгледжана скарга БФСС, пададзеная ў адказ на адмову УЕФА правесці расследаванне па фактах парушэнняў, якія здзяйсняюцца Беларускай федэрацыяй футбола. Парушэнні былі зафіксаваныя ў дакладзе Фонду, апублікаваным восенню 2021 года.

Прадстаўляць інтарэсы Фонду ў Лазане будзе 44-гадовы канадскі адвакат Паола Таркеці:

Апошнія тры-чатыры гады актыўна займаюся справамі, якія паступаюць у Спартыўны арбітражны суд. І калі Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выйшаў на сувязь з кампаніяй, дзе я працую, калі мне прапанавалі гэтую справу, — я адразу пагадзіўся.

Я чалавек, які нарадзіўся ў дэмакратычнай краіне, заўсёды прытрымліваюся чалавечых прынцыпаў, свабоды слова. А тое, што адбываецца ў Беларусі, інакш як поўным кашмарам не назваць. Гляджу і разумею, што рэжым Лукашэнкі вельмі жорсткі з грамадзянамі краіны. Цяпер, вядома, пра Беларусь у свеце кажуць менш, чым раней, тым не менш сітуацыя ў вашай краіне па-ранейшаму абсалютна непрымальная, няўяўная для дэмакратычнага грамадства.

Крыніца: Tribuna.com
203 views17:30
Відкрити / Коментувати
2022-04-25 20:05:55
Свабодны спартсмен Сцяпан Папоў запрашае прыняць удзел у Chess Solidarity Cup!

У гэтую суботу, 30 красавіка, я прыму ўдзел у Chess Solidarity Cup. Я не прафесійны шахматыст, і гэта першы шахматны турнір у маім жыцці. Чаму я ўдзельнічаю? Проста я вельмі хачу дапамагчы ўкраінскім дзецям, якія пакутуюць ад жахаў вайны. Усе сродкі, сабраныя на турніры, будуць накіраваныя самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне — ОХМАТДИТ.

Пазаўчора пасля ракетнага ўдару па Адэсе загінула трохмесячнае дзіця. За час вайны супраць Украіны расейскія войскі забілі 213 дзяцей, яшчэ 389 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Цяпер нельга заставацца ў баку, бо кожныя 10 еўра могуць выратаваць дзіцячае жыццё.

Удзельнічаць у турніры Chess Solidarity Cup можа кожны, незалежна ад узроўню шахматнай падрыхтоўкі. Рэгіструйцеся на chesssolidarity.com
293 viewsedited  17:05
Відкрити / Коментувати