Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 19

2022-05-12 11:47:48
Легенды "Ліёна" правялі дабрачынную гульню пад назвай "Матч герояў" супраць каманды ЮНІСЕФ.

Падчас паядынку было сабрана 482.490 еўра. Усе гэтыя сродкі пойдуць на дапамогу пацярпелым падчас вайны дзецям і іх сем'ям.

Матч наведалі 22 тысячы гледачоў. Перамогу ў матчы атрымала каманда легенд "Ліёна".

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
645 views08:47
Відкрити / Коментувати
2022-05-12 08:50:46
BSSF прадставіў Антываенную дэкларацыю Міністэрству замежных спраў Францыі.

Фонд правёў сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостай. У час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва BSSF і Міністэрства нацыянальнай адукацыі Францыі, якое адказвае ў тым ліку і за развіццё спорту ў краіне.

Акрамя таго, BSSF прадставіў спецпрадстаўніку Францыі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў. У бліжэйшы час яна будзе накіравана ў профільныя ведамствы Францыі.

На працягу двухгадзіннай сустрэчы таксама былі закрануты пытанні абароны правоў свабодных спартсменаў, эфектыўных санкцый, у тым ліку прыняцце дадатковых персанальных санкцый у адносінах да спартыўных чыноўнікаў Беларусі, а таксама супрацоўніцтва з прадстаўнікамі французскага бізнесу ў мэтах аказання дапамогі беларускім свабодным спартсменам.
794 views05:50
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 20:40:24 Футбалісты супраць вайны!

Міжнародную Антываенную дэкларацыю прадстаўнікоў спорту падпісвае ўсё большая колькасць чалавек. Сярод іх ёсць і знакамітыя ўкраінскія футбалісты: Андрэй Варонін, Максім Шацкіх, Віталь Буяльскі, Яўген Селязнёў, а таксама беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч і славенскі футбаліст, паўабаронца клуба "Дынама" і нацыянальнай зборнай Славеніі Беньямін Вярбіч.

Антываенная дэкларацыя мае мэту аб'яднаць увесь сусветны спорт, які выступае супраць вайны ва Украіне. Мы заяўляем аб неабходнасці выразы аб'яднанай пазіцыі ўсёй міжнароднай спартыўнай супольнасці па асуджэнні ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спартыўнай супольнасці, вы можаце далучыцца да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў. Паставіць свой подпіс можна па спасылцы
840 views17:40
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 20:22:27
8 мая на "Азоўсталі" загінуў чэмпіён Кіева па боксе Моша Арцём, які абараняў Украіну ад расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведаміла ягоная маці Ірына на сваёй старонцы ў Facebook:

8.05.2022. У Азоўсталі загінуў мой сын. Моша Арцём Сяргеевіч. Ён сышоў у вечнасць і знаходзіцца ў вечных мясцінах. Божыя рукі — гэта адзінае месца, куды я магу адпусціць свайго сына. Ён загінуў годна, абараняючы Украіну. Бог забраў яго дадому. Дзякуй усім, хто стаяў побач, маліўся, пасціўся, ваяваў. Ты быў вельмі добры сын. Убачымся, сынок, на нябёсах. Мама, якая кахае і чакае сустрэчы. Мы Убачымся. Дзякуй за мірнае неба.

Светлая памяць героям!
690 views17:22
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 20:04:25 Віталь Гуркоў, беларускі кікбаксёр, дванаццаціразовы чэмпіён свету па муай-тай і вакаліст гурта BRUTTO, падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

Вельмі доўга лічылася, што спорт па-за палітыкай, але гэта заўжды была хлусня.

Міністэрва спорта кожнай краіны перш за ўсё — гэта інстытут (установа) які (якая) падпарадкоўваецца дзяржаве. І спатоўцы, пакуль яны прадстаўляюць дзяржаву, у поўнай ступені таксама адчуваюць вынікі і нясуць адказнасць за дзеянні ўлады сваёй краіны ў міжнароднай палітыцы.

І калі зараз некаторыя з іх абураюцца санкцыямі міжнародных спартовых камітэтаў, то гэтая дэкларацыя можа быць лакмусавай паперай, каб сказаць, што я не такі, я не кат і не забойца! Я асуджаю вайну і генацыд украінскага народа!
У 2020 годзе спартоўцы Беларусі нарэшце пачалі барацьбу за сваё канстітуцыйнае права і годнасць, і мне прыемна, што зараз менавіта спартоўцы зрабілі Антываенную дэкларацыю.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

Вы таксама можаце далучыцца да кампаніі і падпісаць Антываенную дэкларацыю. Зрабіць гэта можна па спасылцы
798 views17:04
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 13:09:45
Свабодны спартсмен Канстанцін Якаўлеў запісаў відэакаментар з Украіны аб тым, чаму ён вырашыў падпісаць Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

У 2020 годзе спартсмены Беларусі пачалі свой шлях за канстытуцыйныя правы. Ужо 2022 год — і наша барацьба працягваецца. Мы не збіраемся спыняцца, мы хочам зрабіць усё магчымае, каб перамагчы дыктатуру, беззаконьне і генацыд як ўкраінскага народа, так і беларускага.

Я ўжо падпісаў Антываенную дэкларацыю і заклікаю таксама зрабіць тых спартсменаў, якія з'яўляюцца сумленнымі. Заклікаю зрабіць яшчэ адзін подпіс, таму што разам мы мацней. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!
784 views10:09
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 11:12:40
BSSF накіраваў 2000 еўра дзіцячай бальніцы ва Украіне "Охматдит".

30 красавіка мы правялі вялікі шахматны турнір Chess Solidarity Cup, у якім прынялі ўдзел 127 неабыякавых людзей. Мы шчыра дзякуем усім за падтрымку і салідарнасць!

Нагадаем, што перамогу за шахматнай дошкай атрымаў зорны амбасадар турніру — міжнародны гросмайстар Валерый Казакоўскі. Да Chess Solidarity Cup таксама далучыліся міжнародныя гросмайстры, нацыянальныя шахматныя майстры, а таксама медыйныя асобы: баскетбалістка Кацярына Сныціна, журналістка Сабіна Аліева, самбіст Сцяпан Папоў і гімнаст Сямён Букін.

Мы будзем імкнуцца рэгулярна праводзіць Chess Solidarity Cup — шахматны турнір салідарных у падтрымку тых, каму сёння патрэбна дапамога.

#chesssolidarity #chessforukraine
687 views08:12
Відкрити / Коментувати
2022-05-11 10:42:16 Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыліся больш за 100 прадстаўнікоў спорту!

Зараз у спісе знаходзяцца знакамітыя фаміліі не толькі беларускіх, але таксама замежных зорак спорту. Сярод іх Георгій Зантарая, Віталь Лісіцкі, Максім Шацкіх, Андрэй Варонін, Яўген Селезнёў (Украіна), Бэнджамін Вербіч (Славенія), а таксама беларускія прадстаўнікі спорту: Алег Дулуб, Сямён Букін, Наталія Лешчык і іншыя.

Маўчанне спартсменаў зараз — знак падтрымкі вайны, што цалкам не адпавядае алімпійскім каштоўнасцям, у аснове якіх ляжыць імкненне да міру.

Мы заклікаем вас далучыцца да Антываеннай дэкларацыі прадстаўнікоў спорту. Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Мы просім вас быць уважлівымі, калі вы запаўняеце інфармацыю пра сябе! Не забывайце пакінуць вашы кантактныя даныя, каб нашы прадстаўнікі змаглі хутка звязацца з вамі для верыфікацыі.

Калі ваш подпіс не з'явіўся пад дэкларацыяй і вас не верыфіцыравалі, просім звярнуцца ў наш чат-бот: @bssfbot
844 viewsedited  07:42
Відкрити / Коментувати
2022-05-10 19:42:52 Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыўся ўкраінскі футбаліст Максім Шацкіх, лепшы бамбардзір у гісторыі чэмпіянату Украіны.

Украінскі народ вымушаны гераічна змагацца за сваю свабоду і незалежнасць. Нас не трэба вызваляць, мы вольныя, Мы хочам жыць са сваімі сем'ямі ў сябе дома. Украіна наш дом.

Я падпісаў антываенную дэкларацыю, таму што веру ў сілу яднання. Сусветны спорт яшчэ не вычарпаў усе свае магчымасці для таго, каб спыніць вайну. Вайна-гэта вар'яцтва, гэта смерць і разбурэнне, гэта гора для мільёнаў людзей. Гінуць нашы суайчыннікі, нашы сябры, нашы дзеці. Нельга маўчаць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца! Маўчанне-гэта апраўданне вайны.

Нашы спартсмены памянялі спартыўную экіпіроўку на зброю, каб абараняць сваю краіну. Больш за 30 украінскіх спартсменаў ужо загінулі. Кожны голас — гэта, магчыма, выратаванае жыццё. Украінскі народ адзіны як ніколі, я хацеў бы ўбачыць такое адзінства і сусветнага спорту, які хоча спыніць гэты жах. Украіна абавязкова пераможа! Слава Украіне!

Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!
778 views16:42
Відкрити / Коментувати
2022-05-10 17:12:46 Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з заклікам падтрымаць Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Антываенная дэкларацыя мае мэту аб'яднаць увесь сусветны спорт, які выступае супраць вайны ва Украіне. Падпісаўшы дэкларацыю, любы прадстаўнік спорту заяўляе аб патрабаваннях спартыўнай супольнасці спыніць баявыя дзеянні, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці, а таксама вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі.

BSSF звярнуўся да Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, Міжнароднага паралімпійскага камітэта, Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў а таксама да міжнародных федэрацый з прапановай падтрымаць антываенную кампанію ў спорце, азнаёміць спартсменаў з тэкстам антываеннай дэкларацыі і заклікаць далучыцца да яе.

Вы таксама можаце зрабіць гэта, паставіўшы свой подпіс па спасылцы
1.1K views14:12
Відкрити / Коментувати