Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 12

2022-06-02 14:35:34 Як паскорылася дэградацыя беларускага спорту пасля пачатку вайны?

"Наша ніва" зрабіла вялікі аналіз таго, што зараз адбываецца ў беларускім спорце. Убачыць весь матэрыял можна па спасылцы, а мы вылучылі для вас галоўнае:

Забарона на выступ у топ-турнірах

Лёгкаатлетаў выкраслілі з пратаколаў Дыяментавай лігі, гандбалісты, баскетбалісты ды хакеісты развіталіся з выступамі не толькі ў Лізе чэмпіёнаў, але і ў спаборніцтвах менш статуснага рангу, плыўцоў выкінулі з еўрапейскіх басейнаў ды турніраў ISL, біятланістаў прыбралі з турніраў пад эгідай IBU — і гэта далёка не канец.

Дэкласацыя інстытута зборных

Палітычная ізаляцыя краіны зачыніла перад атлетамі шмат якія дзверы. Да таго ж паставіла перад выбарам: альбо пагаджацца на таксічнае прадстаўніцтва краіны ды забяспечваць уласны дабрабыт, альбо захоўваць чыстым сумленне і праяўляць адэкватную грамадзянскую пазіцыю. Хай сабе потым на табе як спартсмене паставяць крыж.

Фэйкавая канкурэнцыя

Па-першае, «палітычная селекцыя» выкрэслівае яшчэ да стартаў тых, хто нейкім чынам выказаў сваю нязгоду з паводзінамі Беларусі падчас вайны. Па-другое, фінансавы складнік турніраў не вабіць зорак, што прызвычаіліся да сур'ёзных заробкаў. Пытанне, хто будзе гробіць сябе за такі прызавы фонд ды ганаровую грамату ад міністра Кавальчука, калі прыватнымі фітнэс-заняткамі спартсмен больш заробіць за тыдзень?

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
628 views11:35
Відкрити / Коментувати
2022-06-02 11:43:55
Прамы эфір з Канстанцінам Якаўлевым на ўкраінскім радыё "Київ FM"!

Свабодны спартсмен Канстанцін Якаўлеў сёння дасць інтэрв'ю Надзеі Васінай, украінскай гімнастцы, майстру спорту Украіны і члену нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы 2002-2008 гадоў.

Галоўная тэма эфіру — міжнародная Антываенная дэкларацыя спартсменаў і вайна ва Украіне. Канстанцін падрабязна раскажа пра дэкларацыю, адкажа на пытанні, а таксама выкажа сваё меркаванне аб вайне ва Украіне і ўплыве Беларусі на тое, што адбываецца.

Абавязкова далучайцеся да эфіру а 12:00 па беларускім часе! Абяцаем, будзе цікава!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
578 views08:43
Відкрити / Коментувати
2022-06-01 19:40:57 Карына Казлоўская, беларуская лучніца, якая нядаўна была звольнена з нацыянальнай каманды, у інтэрв'ю тэлеграм каналу "О, спорт! Ты — мир!" расказала пра пачатак вайны ва Украіне і стаўленне федэрацыі да таго, што адбываецца:

Калі пачалася вайна ва Украіне, гэта стала для мяне шокам і, можна сказаць, апошняй кропляй, пасля якой я сур'ёзна пачала задумвацца, што нешта тут, у Беларусі, не так. Мусіць, тады канчаткова гэта зразумела. Мне пісалі сябры з Украіны, задавалі пытанні, што адбываецца ў Беларусі, чаму мы дапамагаем бамбаваць мірныя гарады.

Я спрабавала ім растлумачыць, што мы, беларусы, нічога не робім. Гэта ўсё віна ўрада, расійскага войска, якое размясцілася ў нашай краіне. Сапраўды, не ўсе мяне хацелі адразу пачуць, але з цягам часу ўсё зразумелі. А калі я ім расказвала, што ўвогуле зараз адбываецца ў нашай краіне, яны са шкадаваннем адказвалі, маўляў, шкада, што мы, беларусы, пакуль ніяк на гэта не можам паўплываць.

У пэўны момант трэнерскі штаб прамым тэкстам сказаў, што падчас збораў нам забаронена казаць не толькі пра вайну, а ўвогуле пра ўсё, што не датычыць спорту, у тым ліку пра палітыку. Наша задача — страляць. Натуральна, мы не маглі моўчкі гэта ўсё перажываць, але нават калі нічога не абмяркоўвалі сябар з сябрам, настрой ва ўсіх было вельмі дрэнны, стан прыгнечаны.

А што трэнеры? Яны спакойна смяяліся, былі на раслабоне, нібы нічога і не адбываецца. Быццам ва Украіне не бамбуюць гарады, не гінуць людзі, быццам ніхто там не хаваецца ў падвалах, у метро і не вымушаны пакідаць свае дамы. Як гэта магчыма? Для трэнераў, здаецца, такія паводзіны вельмі нармальныя.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
438 viewsedited  16:40
Відкрити / Коментувати
2022-06-01 11:29:20
Свабодная спартсменка Карына Казлоўская звольнена з нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пра гэта яна паведаміла ў сваім інстаграме:

Мне 21. І на сённяшні дзень беларуская спартовая кар'ера для мяне скончана. Пачынальна з 2020 гады я знаходзілася ў сталым стрэсе. З-за алімпійскіх гульняў, пандэміі, выбараў, і пасля палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў краіне да гэтага часу, і вайны ва Украіне.

Дзеля спорту я маўчала, трывала прыніжэнне, пагрозы, запалохванні. Пазбаўлялася ўсё большай колькасці правоў, абрастала правіламі і кантролем, губляючы ўвесь давер да навакольных людзей, а яны да мяне. Усё дайшло да кропкі невяртання і мною было прынята рашэнне з'ехаць з краіны.

Таму пішу аб тым, што сёння я афіцыйна звольнена з нацыянальнай каманды Беларусі.
Можна назваць гэта пачаткам новага этапу ў маім спартовым жыцці і добрай навіной :)
Я вольная і ў бяспецы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
562 views08:29
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 23:24:23
Аляксандра Герасіменя запускае заняткі па плаванні ў Варшаве!

Двухразовая срэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка свету і Еўропы, экс-старшыня BSSF Аляксандра Герасіменя запрашае на індывідуальныя заняткі па плаванні ў Варшаве.

20 гадоў я была аддана сваёй любімай справе. 20 гадоў я пераадольвала цяжкасці і знаходзіла магчымасці, каб стаць лепшым. І сёння прыйшоў час падзяліцца гэтым досведам і перадаць яго вам!

Сябры, я вяртаюся да таго, што прыносіць мне задавальненне, да таго, што натхняе мяне, надае энергію працаваць яшчэ больш і лепш! Бо праца надае высакароднасць чалавека і робіць тваю працу карыснай. І сёння я хачу быць карыснай вам.

Дэталёвую інфармацыю аб занятках можна знайсці па спасылцы. Мы з радасцю запрашаем вас далучыцца да заняткаў з неверагоднай беларускай спартсменкай!
688 views20:24
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 20:18:08
У баях на Луганшчыне загінуў чэмпіён Еўропы па рукапашным баі Вадзім Сотнікаў.

Сотнікаў адправіўся добраахвотнікам на фронт з пачатку поўнамаштабнай вайны, якую Расея пачала супраць Украіны 24 лютага. Яму далі пазыўны «Трэнер», бо ў мірны час Вадзім вучыў дзяцей рукапашнаму бою ў Дняпры. Яго выхаванцы паспяхова выступалі на ўкраінскіх і міжнародных спаборніцтвах.

Сотнікаў меў званне майстра спорту міжнароднага класа па рукапашным баі. Стаў абсалютным чэмпіёнам Украіны і чэмпіёнам Еўропы.

Нагадаем, раней Спартыўны камітэт Украіны стварыў сайт "Анёлы спорту", прысвечаны загінулым спартсменам у вайне з Расіяй.
748 views17:18
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 19:04:34 Расплата за халуйства

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч выказаў свае думкі наконт хакея ў Беларусі:

Калі беларускі футбол яшчэ неяк спрабаваў адбіцца ад ліста ў падтрымку Лукашэнкі, то хакей ледзьве не добраахвотна прадэманстраваў сваю халуйскую сутнасць. Багата ў якіх хакейных клубах за рэжым падпісваліся ледзьве не поўнымі складамі. Тых, хто адмовіўся або хаця б спрабаваў адмовіцца, – мізэр. Ну, зразумела. Уся Беларусь пасля выбараў-2020 прахадзіла праверку на наяўнасць сумлення і годнасці. Праверка засведчыла, што хакей – гэта дакладна не пра годнасць і сумленне. Там скокі з крывавым Баскавым – норма, а голас за народ – недаравальнае адхіленне.

Уласна, наш хакей – гэта ўвогуле не пра народ. Лядовых «рыцараў» можна вінаваціць у баязлівасці, сквапнасці, інфантылізме, затое ад прыроды яны надзеленыя вельмі чуллівымі страўнікамі, якія ў крытычнай сітуацыі дапамаглі ім беспамылкова вызначыць руку, што корміць.

Хакеісты адным махам падпісаліся на ўсе злачынствы Лукашэнкі (сёння мы ведаем, што Лукашэнка = вайна) і, упэўнены, цяпер цудоўна разумеюць, дзякуючы каму апынуліся ў катэгорыі пракажоных, але наўрад ці шкадуюць пра свой выбар. Бо выступаць на чэмпіянаце свету – гэта пра годнасць, а атрымліваць грошы, выціснутыя з дзяржаўных прадпрыемстваў, якія жывуць у доўг, – гэта пра страўнік.

Мы вельмі рэкамендуем пачытаць поўны тэкст Алега Гаруновіча. Зрабіць гэта можна па спасылцы
616 views16:04
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 15:08:41
Два ўкраінскія паўэрліфцеры загінулі ў баях з расейскімі акупантамі.

Ігар Бандарчук і Сяргей Карнавухаў абаранялі Украіну з першых дзён ваеннага ўварвання.

Аб гібелі старшага лейтэнанта паліцыі Ігара Бандарчука паведаміў Спартыўны камітэт Украіны. 22 траўня, падчас варожага абстрэлу непадалёк ад Запарожжа, ён атрымаў раненні, несумяшчальныя з жыццём.

Аб гібелі майстра спорту Украіны міжнароднага класа па паўэрліфтынгу Сяргея Карнаухава паведаміла Днепрапятроўская абласная ячэйка Федэрацыі паўэрліфтынгу Украіны. Ён быў артылерыстам у складзе 93-й асобнай механізаванай брыгады. Сяргей — рэкардсмен Украіны, чэмпіён свету сярод юніёраў 1999 года, ён быў неаднаразовым прызёрам і чэмпіёнам усеўкраінскіх спаборніцтваў канца 1990-2000 гадоў. У яго засталася жонка і сын.

Вечная памяць героям!
601 views12:08
Відкрити / Коментувати
2022-05-31 13:20:12
Ад расійскага ўварвання пацярпелі 73 спартыўныя аб'екты на суму $110 млн

Міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт у эфіры тэлеканала ТСН расказаў, што сума ўрону, які Расія нанесла спартыўнай інфраструктуры Украіны, ацэньваецца сотнямі мільёнаў долараў. Група па аднаўленні спартыўнай інфраструктуры ў Украіне ўжо пачала сваю працу.

У нас пацярпелі 73 спартыўныя аб'екты, дзесьці цалкам яны разбураны, дзесьці ёсць нейкія пашкоджанні даху. Мы ўжо прыкладна налічылі 110 млн долараў страт, столькі зараз каштуюць 73 аб'екты.

Мы збіраем дадзеныя, ужо працуе група па аднаўленні спартовай інфраструктуры і спорту пасля вайны. Ужо напрацоўваем, што давядзецца аднавіць, што пабудаваць, якія ўмовы мы павінны стварыць для спартсменаў.

Планаў шмат, таму што неабходна захаваць спорт найвышэйшых дасягненняў, каб Украіна была канкурэнтаздольная на Алімпійскіх гульнях не толькі ў 2024 годзе, але і ў 2028-м і ўсіх наступных.
628 views10:20
Відкрити / Коментувати
2022-05-30 19:09:44
Усевалад Садоўскі, беларускі футбаліст, падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Усевалад — ўладальнік Суперкубка Беларусі 2020, зараз ён гуляе за казахстанскі клуб "Ардабасы".

Ужо больш за 25 футбалістаў з Беларусі, Украіны і Славеніі далучыліся да аб'яднанага голасу спартовай супольнасці, якая выступае супраць вайны ва Украіне.

Пастаўце свой подпіс і вы! Зрабіць гэта можна па спасылцы.
4.7K views16:09
Відкрити / Коментувати