Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 11

2022-06-07 10:39:47
Галіна Пундзік, украінская фехтавальшчыца-шаблістка і алімпійская чэмпіёнка 2008 года, падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Галіна таксама з'яўляецца двухразовай чэмпіёнкай Еўропы ў камандным першынстве, двухразовай чэмпіёнкай свету і заслужаным майстрам спорту Украіны.

Міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісала ўжо больш за 300 прадстаўнікоў спорту. Мы ведаем, што дэкларацыя не спыніць вайну, але яна можа дапамагчы спартыўнай супольнасці аб'яднацца ў адзін гучны голас, які немагчыма будзе ігнараваць.

Калі вы гатовы выразна заявіць аб сваім непрыняцці вайны ва Украіне, паставіць свой подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй можна па спасылцы
554 viewsedited  07:39
Відкрити / Коментувати
2022-06-06 16:39:33
Крысціна Ціманоўская далучылася да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў!

Крысціна — беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летняй Універсіяды, сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы да 23 гадоў, 2-разовая сярэбраная прызёрка Еўрапейскіх гульняў, удзельніца Алімпійскіх гульняў.

Антываенная дэкларацыя штодзень папаўняецца подпісамі знакамітых атлетаў і прадстаўнікоў спорту з усяго свету. Мы былі б вельмі ўдзячныя, калі б вы расказалі пра яе ў сваіх сацыяльных сетках і падзяліліся інфармацыяй са знаёмымі спартыўнымі спецыялістамі і спартсменамі.

Пакінуць свой подпіс і тым самым выказаць падтрымку ўкраінскаму народу можна па спасылцы
669 views13:39
Відкрити / Коментувати
2022-06-06 14:41:40
Даніэле Гароца, італьянскі фехтавальшчык і алімпійскі чэмпіён, далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі!

Даніэле — чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2016, сярэбраны прызёр Алімпіяды 2021, трохразовы чэмпіён свету ў камандным заліку і чэмпіён Еўропы 2017 у асабістым заліку.

На дадзены момант да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучылася больш за 300 чалавек, якія прадстаўляюць спартыўную індустрыю ў розных краінах.

Аб'яднаўшы нашы галасы мы зможам паказаць міжнароднай супольнасці, што спартоўцы — супраць жудаснай вайны, развязанай Расеяй супраць Украіны. Мы супраць жорсткасці, гібелі мірных людзей і генацыду.

Заявіце аб сваёй пазіцыі ўжо зараз! Зрабіць гэта можна па спасылцы
237 views11:41
Відкрити / Коментувати
2022-06-06 10:49:12
Еўрапейскі веласіпедны саюз запусціў краўдфандынгавую праграму Solidarity and Unity Aid для дапамогі веласіпедыстам, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне

Новы агульнаеўрапейскі страхавы поліс дазволіць каля пяцідзесяці спартсменам рэгулярна трэніравацца і спаборнічаць па ўсім кантыненце.

Падарожжа з Турцыі ў Бельгію і выдаткі на пражыванне ў гатэлі на працягу трыццаці дзён для ўкраінскай каманды па велагонках на трэку пакрыюцца за кошт UEC.

Усе ўкраінскія зборныя па веласпорце атрымаюць поўны камплект велаадзення, а камандзе BMX будзе прапанавана падтрымка для ўдзелу ў Кубках Еўропы па BMX.
391 views07:49
Відкрити / Коментувати
2022-06-06 10:22:25 Майкл Корлі, прэзідэнт федэрацыі тайскага бокса ЗША, падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Майкл Корлі з'яўляецца таксама віцэ-прэзідэнтам Панамерыканскай канфедэрацыі тайскага бокса, членам Выканаўчага камітэта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый тайскага бокса, уладальнікам і галоўным трэнерам Heritage Muay Thai.

Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму, хто выказаў сваё меркаванне аб непрыняцці вайны ва Украіне, падпісаўшы дэкларацыю. Паставіўшы свой подпіс, вы згаджаецеся з патрабаваннем спыніць вайну ва Украіне, вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі і заклікаць да справядлівай адказнасці ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.

Мы будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся інфармацыяй аб Антываеннай дэкларацыі са сваімі сябрамі і знаёмымі. Азнаёміцца з патрабаваннямі і спісам тых, хто падпісаў, можна па спасылцы
4.4K views07:22
Відкрити / Коментувати
2022-06-05 13:48:29
Больш за 300 прадстаўнікоў спорту падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Антываенная дэкларацыя, ініцыяваная BSSF, прыцягвае ўсё больш спартоўцаў і спартовых адмыслоўцаў з розных краін міру. У спісе тых, хто падпісаў, ужо ёсць імёны спартсменаў з Беларусі, Украіны, Грузіі, Фінляндыі, Канады, Мексікі, Славеніі, Нідэрландаў і ЗША.

Падпісаўшы дэкларацыю, вы далучыцеся да тых спартсменаў, якія асуджаюць вайну ва Украіне і падтрымліваюць патрабаванні спыніць яе, вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых.

Далучайцеся і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылцы
2.1K views10:48
Відкрити / Коментувати
2022-06-03 13:52:50
Two-time Olympic champion Ashton Eaton has signed the International Anti-War Declaration of Athletes initiated by the BSSF!

Ashton Eaton is an American decathlete, two-time Olympic champion in 2012 and 2016, 5-time World champion.

We are grateful to every athlete who declares his position and adheres to the terms of the Anti-War Declaration. The war must be immediately ended, the troops shall be withdrawn from the territory of Ukraine and Belarus, and all those responsible shall receive a just punishment.

If you are a sports representative and would like to support the united voice of the sports community worldwide, you can sign the declaration by the link
318 views10:52
Відкрити / Коментувати
2022-06-03 11:22:12
Амерыканскі двухразовы алімпійскі чэмпіён Эштан Ітан падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў, якую ініцыяваў BSSF!

Эштан — амерыканскі лёгкаатлет і мнагаборац, Алімпійскі чэмпіён 2012 і 2016 гадоў і пяціразовы чэмпіён свету.

Мы ўдзячныя кожнаму спартсмену, хто заяўляе аб сваёй пазіцыі і падпісваецца пад патрабаваннямі Антываеннай дэкларацыі. Вайна павінна быць неадкладна спынена, войскі павінны быць выведзены з тэрыторый Украіны і Беларусі, а ўсе вінаватыя павінны панесці справядлівае пакаранне.

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту і хочаце падтрымаць аб'яднаны голас спартыўнай супольнасці па ўсім свеце, паставіць подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй можна па спасылцы
5.1K viewsedited  08:22
Відкрити / Коментувати
2022-06-02 18:15:38 ГАНЬБА БЕЛАРУСКАГА СПОРТУ

Беларускія трэнеры-пяціборцы Нырцова Алена і Татур Серафіма вырашылі паказаць усяму свету сваю ганебную пазіцыю. Яны сфатаграфаваліся на Краснай плошчы ў футболках з рашысцкім сімвалам "Z".

Дзіяна Германовіч, вядучая ютуб-канала і тыктока "Беларусь галаўнога мозгу", якая раней трэніравалася ў Нырцовай, каментуе:

Такой ганьбы я ніколі не адчувала ў сваім жыцці. Гэтая жанчына была мне як маці: пяць гадоў яна выхоўвала мяне, навучала. А цяпер я адчуваю, нібы гэты факт біяграфіі запэцканы брудам і знявагай. Алена Якаўлеўна заўсёды адрознівалася, мякка кажучы, своеасаблівымі ўчынкамі, але каб быць мраззю, якая ўсміхаецца смерцям тысяч нявінных людзей...

Мы былі сяброўкамі з Серафімай. Сіма, як жа так? Бо яшчэ год таму ты падтрымлівала і хваліла мой унёсак у барацьбу з рэжымам. То бок, ты супраць Лукашэнкі, але за генацыд? Наколькі ж ты дурная, аказваецца, і крывадушная. Няўжо ты думаеш, што і сапраўды выбрала больш "выгадны" бок?

Мне сорамна, што некалі нас нешта звязвала. Сорамна, што мы трэніраваліся бок аб бок. Вы — ганьба сучаснага пяцібор'я. Ганьба Беларусі. Ганьба маіх успамінаў.

Але адмыцца вы не зможаце. Ніколі. Ад крыві нявінных, ад пагарды навакольных, ад уласнага сумлення перад сьмяротным одрам.
617 viewsedited  15:15
Відкрити / Коментувати
2022-06-02 15:14:47 ШУКАЕМ "ЛАСТАЎКУ" ДЛЯ БАЙЦОЎ УЗБРОЕННЫХ СІЛ УКРАІНЫ

Зварот да дыяспары ў Літве і Польшчы.

Сябры, да нас звярнуліся нашыя калегi спартоўцы, якія зараз служаць у шэрагах ЗСУ на перадавой з просьбай аказаць дапамогу ў набыцці пікапа. Патрэба вельмі тэрміновая.

Попыт на такія машыны зараз высокі, паколькі іх выкарыстоўваюць для розных мэтаў у районах, дзе адбываюцца ваенныя дзеянні. Знайсці годны пікап сапраўды складана.

На дадзены момант мы маем толькі 6000 еўра для набыцця, але за такія грошы знайсці пікап у больш менш годным стане зусім няпроста. Мы шукаем пікап у районах Вільні ці Варшавы, дызель, не старэйшы за 2007 год. Калі вы ці вашыя знаемыя гатовыя прадаць сваю "ластаўку" з значным дысконтам, просім звярнуцца да нас з інфармацыяй у чат-бот: @bssfbot ці на пошту: bssfbel@gmail.com
Пікап будзе перададзены ЗСУ у бліжэйшыя дні. Ваша
зніжка будзе разглядацца як данат з афіцыйным пісьмовым пацверджаннем!

Давайце разам дапаможам смелым украінцам у гэтай цяжкай барацьбе!

Падтрымаць BSSF можна па спасылцы
6.7K viewsedited  12:14
Відкрити / Коментувати